Які мае дачыненне да вады; звязаны з вадой. Водны шлях, рэжым. Водная перашкода, энергія. □ [Андрэй:] — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўсю Кашыцкую нізіну. І цяпер такі водны прастор, проста мора.Шамякін.Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе.«Беларусь».// Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Водны раствор.
•••
Воднае полагл. пола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затану́ць, ‑тану, ‑тонеш, ‑тоне; зак.
Пайсці, апусціцца на дно ракі, возера, мора і пад.; патануць. Карабель затануў. □ Куст, вырваны.. з зямлі, раптам паплыў на сярэдзіну і там затануў.Лупсякоў.Ці то паром быў перагружаны, а можа проста няспраўны, але ён затануў.Васілеўская.// Загінуць, апусціўшыся ў ваду; утапіцца. На вачах у мяне байдарка і пяць паляўнічых затанулі.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заблішча́цьізаблішчэ́ць, ‑чыць; зак.
1. Пачаць блішчаць, блішчэць, зрабіцца бліскучым. Ужо абцерліся лемяхі аб жорсткую сырую зямлю і заблішчалі на сонцы.Галавач.У вачах Міколы заблішчэў, мне здалося, шалёны агеньчык.Брыль.
2. Паказацца, выдзеліцца сваім бляскам. Хоць бы поле заблішчала, Хоць бы вёска ўжо хутчэй!Колас.Вось хутка заблішчыць праз кусты.. возера.Кулакоўскі.
•••
Толькі пяткі заблішчалігл. пятка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытаі́цца, ‑таюся, ‑тоішся, ‑тоіцца; зак.
Схавацца або прыцішыцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Выслаўшы ў сяло разведку, партызаны прытаіліся ў нізінцы каля возера, у густым асінніку.Краўчанка.Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна узіраецца перад сабою.Колас.// Прыціхнуць, замерці. Прытаіўся сход — слухаў, з чаго будзе пачын.Баранавых.Валька выпіла з імі паўчаркі, легла на печы з Верачкай і прытаілася.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
румя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
1. Выклікаць румянец на твары, шчоках. А новы дзень румяніць людзям шчокі, Бо з сонцам пачынаюць дзень.Тармола.Ты думаеш аб сярдзітых завірухах, якія так прыгожа румяняць шчокі і бадзёраць падарожнік...Якімовіч.
2.Разм. Параніць. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі.Навуменка.
3.перан.Разм. Урваць сабе, украсці. [Алена:] — А хто .. думае, каб даць нашаму калгасу менш, а скубануць з яго больш — дык няхай ён лепш нам не замінае.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
across1[əˈkrɒs]adv.
1. упо́перак; ушырыню́;
The lake is more than a mile across.Возера больш за мілю ў шырыню.
2. насу́праць, напро́ці;
He lives just across from us. Ён жыве якраз насупраць нас.
3. на другі́ бок;
Can you swim across? Ці можаце вы пераплысці на другі бок?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАЙКА́Л,
возера ў Расійскай Федэрацыі, на ПдУсх. Сібіры (у Бураціі і Іркуцкай вобл.). 456 м над узр. м.Пл. 31,5 тыс.км², даўж. 636 км, найб. шырыня 79,4 км. Самае глыбокае (1620 м) і вялікае па аб’ёме прэснай вады (23 тыс.км³) у свеце, змяшчае каля 1/5сусв. запасаў прэснай вады (без ледавікоў). Пл. вадазбору больш за 550 тыс.км². У Байкал упадае 336 рэк, у т. л. Селенга, Баргузін, Верхняя Ангара, Турка. Выцякае р. Ангара, якая выносіць за год каля 61 км³ вады. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання. Раён Байкала высокасейсмічны, шматлікія землетрасенні. 27 астравоў, найбольшы Альхон (пл. каля 730 км²). Байкал абкружаны горнымі хрыбтамі. Берагавая лінія слаба парэзаная. Самыя вял. залівы ў сярэдняй ч.возера: Баргузінскі, Чывыркуйскі (падзеленыя п-вам Святы Нос), Правал, губы Аяя і Фраліха. Ветравыя хвалі (да 5 м), згонна-нагонныя з’явы. Т-ра вады на паверхні ў жн. ў адкрытай частцы 12—14 °C, каля берагоў 18—20 °C, на глыбіні амаль пастаянная ўвесь год (3,2—3,5 °C). Ледастаў з канца снеж. — пач.студз. да пач. мая. У вытоку Ангары Байкал не замярзае. Вада адрозніваецца вял. празрыстасцю (да 40 м) і чысцінёй. Праводзяцца работы па памяншэнні адмоўнага ўплыву гаспадаркі навакольных раёнаў на водныя рэсурсы возера. Раён Байкала характарызуецца складанай сістэмай мясцовых вятроў: з ПнЗ — сарма (у раёне в-ва Альхон), з ПнУ — баргузін, з ПдЗ — култук. У флоры і фауне каля 2600 відаў і разнавіднасцяў, у т. л. ¾ эндэмікі: бычкі, жывародная рыба галамянка і інш.Прамысл. рыбы: байкальскі омуль, сіг, харыус, часцікавыя і інш. Водзіцца байкальскі цюлень. Развіты рыбалоўства, суднаходства. Гал. гарады Слюдзянка, Байкальск; прыстані Байкал, Лісцвянка, Танхой, Усць-Баргузін, Северабайкальск. У пас. Лісцвянка Лімналагічны ін-т Сібірскага аддзялення АН Расіі, у пас. Вялікія Каты гідрабіял. станцыя Іркуцкага ун-та. Паўн.-ўсх.ч. Байкала ў складзе Баргузінскага запаведніка, на паўд. узбярэжжы Байкальскі запаведнік, на зах. — Прыбайкальскі нац. парк і Верхняленскі запаведнік. Байкал і навакольныя мясцовасці — раён турызму і адпачынку. Па паўд. узбярэжжы Байкала праходзіць Транссібірская, па паўн. — Байкала-Амурская магістралі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Арэхаўскае. Цэнтр сельсавета. За 22 км на Поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Маларыта, 74 км ад Брэста. 794 жыхароў, 257 двароў (1994). Сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, аддзяленне сувязі. Царква. Магіла ахвяраў фашызму. Стаянкі каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕД (Bled),
горнакліматычны курорт у Славеніі. На ПнЗ ад г. Любляна, на беразе аднайм.возера каля падножжа Юлійскіх Альпаў. Развіваецца з 19 ст. Кліматалячэнню (хваробы печані, нырак, органаў стрававання, анеміі і інш.) спрыяюць крыніцы цёплых мінер. водаў, умерана кантынентальны клімат, выключна чыстае паветра, ахаванасць курорта ад халодных вятроў.