адасо́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. Выдзеліцца з агульнага, заняць асобае, ізаляванае становішча.

2. Адмежавацца ад людзей.

А. ад кампаніі сяброў.

|| незак. адасабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адасабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвадні́ць, -ню́, -во́дніш, -во́дніць; -во́днены; зак., што (спец.).

Забяспечыць вадой шляхам збудавання сістэмы каналаў і інш.

А. засушлівыя землі.

|| незак. абвадня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абвадне́нне, -я, н.

Штучнае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгрунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Прывесці пераканаўчыя доказы на карысць чаго-н., пацвердзіць фактамі.

А. палажэнні сваёй кнігі.

|| незак. абгрунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абгрунтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Замазаць кітам шчыліны, пазы.

А. вокны.

|| незак. абкіто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абкіто́ўванне, -я, н. і абкіто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Пакрыць чым-н., клеючы.

А. сцены абоямі.

|| незак. абкле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абкле́йка, -і, ДМ -е́йцы, ж. і абкле́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Тое, што і апілаваць.

А. бервяно.

|| незак. абпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абпіло́ўванне, -я, н. і абпіло́ўка, -і, ДМ -ло́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Знізаць, звязаць.

З. стаеннікаў.

2. перан. Злучыць, звязаць.

Ходзяць, нібы чорт іх злыгаў.

|| незак. злы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. злы́гванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́рзнуцца і зме́рзціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; змёрзся, зме́рзлася; зак.

Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам.

Рыба змерзлася ў халадзільніку.

|| незак. змярза́цца, -а́ецца.

|| наз. змярза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Міжвольна ўтвараць удыхальныя рухі і адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы.

І. пасля абеду.

|| аднакр. і́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. і́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казя́ўка, -і, ДМ -зя́ўцы, мн. -і, -зя́вак, ж.

1. Усякае маленькае насякомае; кузурка.

У святле фар мітусіліся казяўкі.

2. перан. Пра нікчэмнага чалавека.

Я не жадаю падпарадкоўвацца гэтай казяўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)