j-n von der ~ ábbringen* збіць каго́-н. з то́лку [панталы́ку]
2) чыг. каляя́
3) лыжня́;
éine ~ légen пракла́дваць лыжню́
4) перан. след;
kéine ~ ! нічо́га тако́га!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Тое, што і здагадацца. Да дзедавых вушэй далятаюць асобныя словы і часткі сказаў, але і па іх можна дагадацца, аб чым ідзе гутарка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашча́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ашчаднага (у 1 знач.). Трохі сагнуўшы спіну, вясёла хадзіў дзед па раллі, клапатліва рассыпаў зерне, як некалі даўно, уперад — з такой ашчаднасцю і гаспадарлівасцю.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́кеніба́кан, ‑а, м.
Паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся вартавыя агні — бакены.Пальчэўскі.
[Гал. baak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́рыня, ‑і, ж.
Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні. Спрытныя тонкія [Міхалкавы] пальцы.. прабеглі па жаўтаватых гузіках галасоў, і гармонік, задзірыста ўскрыкнуўшы, зайграў барыню.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басі́ць, башу, басіш, басіць; незак.
Гаварыць, спяваць басам. «Што Сашка, — у сенцах басіць Серафім, — Пагутару з ім я па шчырасці, Гандзя, Даўно ўжо хачу я пагутарыць з ім...».Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цькавіч, ‑а, м.
Разм.жарт. Ужываецца пры іменаванні каго‑н. па бацьку, калі імя бацькі невядома або яно не называецца. — Да хуткага спаткання, Леанід бацькавіч! — жартаўліва памахала [Агнёва] ручкай.Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безупы́нна,
Прысл.да безупынны. Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць.Чорны.Да апошняга біў сінявокі юнак, аўтамат лескатаў безупынна ў руках.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беке́ша, ‑ы, ж.
Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Адзін з .. [мужыкоў], чорнабароды, у шэрай, вузкай па таліі бекешы гаварыў гучна, нібы хацеў, каб яго слухалі ўсе.Асіпенка.
[Венг. bekeš.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бела...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «белы» (у 1, 2 знач.), напрыклад: белабароды, белабокі, белазубы; 2) слову «белы» (у 3 знач.), напрыклад: белагвардзейскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)