бага́ткі, ‑так; адз. багатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр’ян. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блаславёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.

2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шыўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вышываць — вышыць; вышыванне (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑вак. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выстаўцы народнай творчасці шырока прадстаўлена вышыўка.

3. Тое, што вышыта або вышываецца. Ручнік з вышыўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвалто́ўніцтва, ‑а, н.

Тое, што і гвалт (у 1, 2 знач.); здзекі, прымус. Змагаючыся супроць парушальнікаў свабоды сумлення, Каліноўскі скарыстоўвае факты гвалтоўніцтва пры ліквідацыі уніяцкай царквы для распальвання нянавісці да царызму, для таго, каб падняць сялян на рэвалюцыйную барацьбу. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджы́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.

2. у знач. наз. аджы́лае, ‑ага, н. Тое, што аджыло. К. Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзе́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і адзенне (у 1 знач.). [Кузьма:] — Справа не ў тым, у якой адзежы ты ходзіш, а ў тым, што пад гэтай адзежай ты носіш. Колас. Прытрымліваючы крыссе тонкай сваёй доўгай адзежы, постаць пайшла паволі і роўна. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнаме́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Тое, што і арнаментацыя (у 2 знач.). Адной з асаблівасцей беларускай арнаментыкі ў разьбе выяўляецца прастата і выразнасць ліній, што выклікана перавагай геаметрычных узораў разьбы. «Беларусь».

2. Сукупнасць гукаў, якія аздабляць асноўную меладычную лінію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвятля́льнік, ‑а, м.

1. Асоба, на абавязку якой ляжыць асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад. У час дзеяння на сцэне асвятляльнікі на дзіва лёгка і хутка арыентуюцца сярод мноства ўсялякіх пражэктараў, люстраў, кандэлябраў. «Маладосць».

2. Тое, што і свяцільня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)