перанос кампанентаў асяроддзя (газавай сумесі ці раствору), абумоўлены градыентам т-ры асяроддзя. Пры пастаяннай рознасці т-р у выніку Т. ўзнікае градыент канцэнтрацыі кампанентаў рэчыва, што выклікае дыфузію гэтых кампанентаў у адваротным напрамку. У стацыянарных умовах тэрмадыфузійныя патокі ўраўнаважваюцца дыфузійнымі і ў аб’ёме рэчыва ўзнікае пастаянная рознасць канцэнтрацый, што выкарыстоўваецца для раздзялення ізатопаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗУС (ад лац. usus выкарыстанне, звычай) у мовазнаўстве, агульнапрынятае ўжыванне моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма) у адрозненне ад яго часовага ці індывідуальнага (аказіянальнага, гл.Аказіяналізм) ужывання (напр., неалагізмы не з’яўляюцца узуальнымі адзінкамі мовы). Паняцце У. цесна звязана з паняццямі норма моўная і сістэма мовы. Звычайна узуальнае выкарыстанне моўных адзінак фіксуецца ў слоўніках (тлумачальных, фразеалагічных, арфаграфічных, арфаэпічных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЕРА́РЫЯ (Cineraria),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічнай Афрыцы. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць Ц. гібрыдную (C. hybridica), прыморскую (C. maritima), скрываўленую (C. cruenta) і інш.
Шматгадовыя травы і паўкусты выш. да 60 см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце суцэльнае ці перыстарассечанае. Кветкі ў кошыках, сабраных у суквецце шчыток. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСТО́ТНАЕ ТЭЛЕГРАФАВА́ННЕ,
спосаб перадачы тэлеграфных сігналаў па лініях сувязі з выкарыстаннем пераменнага току. Пры Ч.т. сігналы пастаяннага току, сфарміраваныя ў тэлеграфным апараце, пераўтвараюцца ў сігналы пераменнага току пэўнай частаты і паступаюць у каналаўтваральную апаратуру многаканальнай сувязі. Сігналы ў кожным канале сістэмы Ч.т. перадаюцца на «сваёй» нясучай частаце з выкарыстаннем частотнай (найб. пашырана), фазавай ці амплітуднай мадуляцыі (гл.Мадуляцыя ваганняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЯ́К (Ficaria),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў.
Пашыраны пераважна ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Ч. веснавы (F. verna). Трапляецца ў вільготных месцах на ўзлесках, берагавых схілах, лугах, у хмызняках.
Шматгадовыя травы з клубнепадобна патоўшчанымі карэнішчамі. Сцёблы звычайна пакарочаныя. Лісце суцэльнае, пераважна мясістае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці залаціста-жоўтыя. Плод — шматарэшак. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАЛЕ́РНАЯ КУЛЬТУ́РА,
спосаб вырошчвання с.-г. культур (вінаграду, персікаў, яблынь, хмелю, агуркоў, памідораў і інш.), пры якім іх надземную ч. прымацоўваюць да шпалеры ў адной ці двух плоскасцях. Шпалерай служаць рашоткі з рэек, калкі з нацягнутым дротам і інш. Ш.к. дазваляе больш рацыянальна выкарыстоўваць глебу і сонечную энергію, механізаваць працэсы догляду за раслінамі і збор ураджаю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТЭР’Е́Р ЖЫВЁЛ,
знешні выгляд і склад цела жывёлы. Паказвае характар яе прадукцыйнасці, канстытуцыі і здароўя. Вызначаюць Э. на вока ці з дапамогай інструментаў (цыркуль, мерная стужка і інш.) па спец. шкалах, распрацаваных для кожнага віду і пароды жывёл. Асн. паказчыкі Э.: вышыня ў карку, вышыня ў крыжы, абхват, глыбіня і шырыня грудзей, даўжыня тулава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАФІЗІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКА,
агульная назва метадаў апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў непасрэдна эл. токам ці яго спалучэннем з мех. уздзеяннем. Адрозніваюць электраэразійную апрацоўку, электрамех. метады (электракантактавая, электраабразіўная, магнітаімпульсная, электрагідраўлічная апрацоўка, ультрагукавая апрацоўка), прамянёвыя метады (электронна-прамянёвая апрацоўка, лазерная тэхналогія, плазменная тэхналогія). Шырокае выкарыстанне Э.а. ў прам-сці абумоўлена яе высокай прадукцыйнасцю, магчымасцю выконваць тэхнал. аперацыі, недаступныя мех. метадам апрацоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧЭ́ІСТЫ БЕТО́Н,
від лёгкага бетону, структура якога характарызуецца наяўнасцю значнай колькасці (да 85% аб’ёму) сітавін (ячэек). Утвараецца пры зацвердзяванні ў аўтаклаве сумесі вяжучага (цэментуці вапны), вады, сітавінаўтваральніка і крэменязёмістага кампанента. У залежнасці ад спосабу ўспучвання сыравіннай сумесі адрозніваюць газабетон і пенабетон. Выкарыстоўваюць для вырабу сценавых панэлей і блокаў, пліт перакрыццяў і цеплаізаляцыйных укладышаў у буд. канструкцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бубначы́ ’малыя дзеці’ (Сцяц.). Параўн. бубна́ч ’музыкант, што грае на бубне’ (Інстр. III), той, хто дакучае’ (КЭС). З гэтага апошняга развіваецца значэнне ’малыя дзеці’. Наўрад цібубначы́ можна непасрэдна параўноўваць з бу́бны ’дзеці’ (гл.).