НІКУ́ЛІН Цімафей Георгіевіч (н. 19.1.1918, с. Мармыжы Льгоўскага р-на Курскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н., праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскую вет. акадэмію (1948). З 1952 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1970—90 заг. кафедры). Навук. працы па гельмінтозах с.-г. жывёл і мерах барацьбы з імі.
Тв.:
Осложнения у животных при противопаразитарных обработках. Мн., 1984 (разам з А.А.Шаўцовым);
Личиночные цестодозы животных. Мн., 1989 (разам з М.П.Карасёвым, М.К.Сляпнёвым).
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1967) і Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966). Скончыў ун-т у штаце Фларыда (1952). З 1952 у Мічыганскім ун-це, з 1957 у Ін-це артрытаў і хвароб абмену рэчываў; з 1962 у Лінгаўскім нац. ін-це сэрца. Навук. працы па расшыфроўцы генет. кода і механізмах бялковага сінтэзу. Распрацаваў метад выяўлення кодавага значэння нуклеатыдных трыплетаў. Сінтэзаваў і выпрабаваў усе тэарэтычна магчымыя трынуклеатыды. Нобелеўская прэмія 1968 (разам з Х.Г.Каранам, Р.У.Холі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́СЦІН КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). За 1 км на З ад в. Агароднікі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны, у Рамбоўскім рове. Валун ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў (да 2—4 см у папярочніку). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,1 м. выш. 2,2 м, у абводзе 10 м, аб’ём 28 м³, маса каля 74 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў у Балтыйскім м.Па старадаўнім абрадзе да валуна раней прыводзілі нявест.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯШЧА́СНЫ ВЫ́ПАДАКу працоўным праве, пашкоджанне здароўя работніка пры выкананні ім прац. абавязкаў або пры інш. акалічнасцях, вызначаных заканадаўствам. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны сумесна з прадстаўнікамі прафсаюзаў своечасова і правільна праводзіць расследаванне (пры неабходнасці з удзелам прадстаўнікоў інш. органаў) і весці ўлік Н.в. на вытв-сці. Па запатрабаванні пацярпелага наймальнік абавязаны выдаць яму акт аб Н.в. не пазней як праз 3 дні пасля заканчэння расследавання. У адпаведнасці з заканадаўствам наймальнікі нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, нанесеную работніку калецтвам або інш. пашкоджаннем здароўя, якія звязаны з выкананнем ім прац. абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЭ (Palade) Джордж Эміль (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДО́РА (грэч. Pandōra усім адораная),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчына, створаная Гефестампа волі Зеўсаз зямлі і вады ў якасці пакарання людзям за ўчынак Праметэя, які ўкраў для іх агонь з неба. Паводле міфаў, Афрадыта адарыла П. незвычайнай прыгажосцю, Гермес — спрытным розумам, хітрасцю і каварствам, Афіна — прыгожым адзеннем. Зеўс аддаў П. замуж за брата Праметэя, якому падараваў скрыню з чалавечымі заганамі. Нягледзячы на забарону, цікаўная П. адчыніла скрыню і выпусціла на волю ўсе заганы, ад якіх з таго часу пакутуе чалавецтва. Адсюль выраз «адчыніць скрыню Пандоры» — неабачлівым учынкам выклікаць шматлікія бедствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА Уладзімір Паўлавіч (н. 3.11.1940, в. Каменка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1963). З 1988 нам. міністра адукацыі Беларусі, з 1900 дырэктар БедНДІ адукацыі, Нац. ін-та адукацыі; адначасова з 1992 гал.рэд.час. «Адукацыя і выхаванне». З 1996 нам. старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук. працы па праблемах выхавання творчай асобы, развіцця навук.-тэхн. творчасці.
Тв.:
Основы рационализаторской и изобретательской работы. Мн., 1984;
Творческая личность как цель воспитания. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЮ́К Мікалай Уладзіміравіч (н. 9.10.1953, в. Рухава Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1979). З 1988 дырэктар Жодзінскага дзяржплемпрадпрыемства, з 1994 — доследнай плем. гаспадаркі «Будагова» Смалявіцкага р-на. З 1998 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (нам. дырэктара). Навук. працы пафізіял. абгрунтаванні рацыянальнага выкарыстання, тэхналогіі нарыхтоўкі і падрыхтоўкі кармоў, мінер. жыўленні с.-г. жывёл.
Тв.:
Минеральные источники Беларуси для животноводства. Жодино; Мн., 1995 (разам з І.К.Слесаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАІ́ (араб. чатырохрадкоўе),
форма лірычнай паэзіі Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі. Служыць для выражэння лірычнай тэмы, па-філасофску асэнсаванай і інтэрпрэтаванай. Запазычаны з фальклору персаў і таджыкаў (інш. назвы Р. — дубайці ці таранэ). З персамоўнай л-ры Р. праніклі ў араб. і цюркамоўныя л-ры і ў л-ру урду. Складаюцца з чатырохрадкоўяў (ці двух бейтаў), якія рыфмуюцца ааба, радзей аааа. У пісьмовай л-ры з’явіліся ў 9—10 ст.З 2-й пал. 12 ст. саступілі месца газелі. Найб. вядомыя майстры Р. — Умар Хаям, Рудакі, Ханзале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ШКАВІЧЫ,
літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Ванібут, Бутавіт, Віжэік, Вішлій, Кіценій, Плікасова ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219, скіраванага супраць Польшчы. У сярэдзіне 1250-х г.кн. Сірвід Р. удзельнічаў у сумесным зрус. князямі паходзе супраць мангола-татар на Украіну. На думку рас. гісторыка І.Бяляева, Р. разам зБулевічамі валодалі тэр. ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на У — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літ. гісторык Э.Гудавічус лічыць, што Р. валодалі зямлёй Упіта. На думку М.Ермаловіча, іх уладанні ляжалі па суседстве з Пінскім княствам.