Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́Ў Мікалай Карнілавіч (6.5.1902, Віцебск — 4.7.1973),
савецкі ваенны дзеяч, ген.-лейтэнант артылерыі (1954). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1931). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У 1934—36 выкладаў у Ваен.артыл. акадэміі імя Дзяржынскага. У Вял.Айч. вайну на Сталінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр., Паўд., 1-м Бел. франтах: камандзір асобнай брыгады, корпуса ППА. З 1945 на адказных пасадах у войсках ППА краіны. У 1959—62 нам. начальніка Ваен. каманднай акадэміі ППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТЫ́ЛКІН Віктар Васілевіч (н. 27.10.1923, Масква),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1975). Д-рваен. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Разанскае артыл. вучылішча (1942), Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1952). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір батарэі ст. лейт. Бутылкін вызначыўся 15.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. З 1956 на н.-д. рабоце, у 1985—88 заг. кафедры ў Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага.
Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Плошча выставачных залаў 259 м². У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш.
Бялыніцкі мастацкі музейімя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адна з залаў музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБА́НАВА Марыя Іванаўна (11.11.1900, Масква — 4.4.1983),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1954). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920 у Т-ры РСФСР 1-м (пазней Т-рімя У.Меерхольда). У 1927—80 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага. Лірычная актрыса, майстар тонкага псіхал. малюнка ролі: Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Гога («Чалавек з партфелем» А.Файко), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Таня («Таня» А.Арбузава). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕН (Jähn) Зігмунд (н. 13.2.1937, в. Раўтэнкранц, Германія),
першы касманаўт Германіі. Герой ГДР (1978), Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт ГДР (1978). Скончыў Вышэйшае афіцэрскае вучылішча ППАВПСімя Ф.Мерынга (1958), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1970). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 26.8—3.9.1978 разам з В.Ф.Быкоўскім здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6»—«Саюз-29» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫ́ЛЬНІЦКІ БОЙ 1942,
бой паміж партызанамі атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Кабыльнік (цяпер в. Нарач) Мядзельскага р-на ў Вял.Айч. вайну 8.10.1942. Гарнізон налічваў больш за 100 гітлераўцаў, добра ўзброены. План аперацыі распрацаваў і кіраваў боем камандзір атрада Ф.Р.Маркаў. У выніку 2-гадзіннага бою партызаны падавілі агнявыя пункты ворага, спалілі будынкі вакзала, валасной і паліцэйскай упраў, жандармерыі, склад ваен. маёмасці, знішчылі 8 грузавых і 1 легкавую аўтамашыну, шмат жывой сілы ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1923 у Магілёве як пед. тэхнікум. У 1956 да тэхнікума далучана Мінскае дашкольнае пед. вучылішча і ён атрымаў назву Магілёўскае дашкольнае пед. вучылішча. У 1974 вучылішчу прысвоена імя К.Дз.Ушынскага. З 1989 вышэйшае пед. вучылішча (каледж) імя Ушынскага. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): дашкольнае выхаванне, выкладанне ў пач. класах, выкладанне выяўл. мастацтва і чарчэння. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на дашкольным аддзяленні і завочнае.