СА́ВІНА (дзявочае Падрамянцова) Марыя Гаўрылаўна
(11.4.1854, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 21.9.1915),
расійская актрыса. Як праф. актрыса дэбютавала ў 1869 у Мінску (Полінька — «Даходнае месца» А.Астроўскага). З 1870 працавала ў Харкаве, Ноўгарадзе, з 1872 — у трупе акцёра П.Мядзведзева ў Казані, Саратаве, Арле. Выступала ў вадэвілях, аперэтах, лёгкіх камедыях. З 1874 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Была лепшай выканаўцай ролі Мар’і Антонаўны за ўсю сцэн. гісторыю «Рэвізора» М.Гогаля. Яе ігра адметная маст. завершанасцю, лаканізмам і выразнасцю дэталей. Сярод роляў: Паліксена, Вара, Надзя, Вера Піліпаўна («Праўда — добра, а шчасце лепш», «Дзікунка», «Выхаванка», «Сэрца не камень» Астроўскага), Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Верачка, Наталля Пятроўна («Месяц у вёсцы» І.Тургенева). Гастролі С. у Берліне (1899) садзейнічалі папулярызацыі рус. акцёрскага мастацтва за мяжой. Адзін з арганізатараў і старшыня Рус. тэатр. т-ва. Заснавальніца прытулку для састарэлых артыстаў (1896, цяпер Дом ветэранаў сцэны імя С. у С.-Пецярбургу).
Тв.:
Горести и скитания. Л.;
М., 1961.
Літ.:
Шнейдерман И.И. М.Г.Савина. М.; Л. 1956.
т. 14, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАГУ́Б (Уладзімір Аляксандравіч) (20.8.1813, С.-Пецярбург — 17.6.1882),
рускі пісьменнік; граф. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1834). У 1835—42 служыў чыноўнікам пры Мін-ве ўнутр. спраў у Смаленску, Віцебску, Цверы. Друкаваўся з 1837. Аповесць «Тарантас» (1845) з трапнымі замалёўкамі правінцыяльнага побыту. У аповесцях «Вялікі свет» (1840), «Мядзведзь» (1843) і інш. іронія над арыстакратычным светам. Аповесць «Аптэкарка» (1841), «Няскончаныя аповесці» (1843) пра студэнцкае жыццё. Аўтар аўтабіягр. рамана «Цераз край» (апубл. 1885), зб. «Трыццаць чатыры альбомныя вершы» (1855), паэмы «Нігіліст» (1866), вадэвіляў «Ямшчык, ці Свавольства гусарскага афіцэра» (паст. 1842), «Бяда ад пяшчотнага сэрца» (паст. 1850), «Майстэрня рускага жывапісца», «Ноч перад вяселлем, ці Грузія праз сто гадоў» (абодва паст. 1854), камедыі «Чыноўнік» (1856), «Успамінаў» (1865) пра А.Пушкіна, М.Гогаля, М.Лермантава і інш.
Тв.:
Избр проза. М., 1983;
Повести. Воспоминания. Л., 1988;
Петербургские страницы воспоминаний графа Соллогуба: С портретами его современников. СПб., 1993.
Літ.:
Грехнев В.А. Творчество В.А. Соллогуба в русской прозе конца 30-х — I половины XIX в. Горький, 1967.
т. 14, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ірва́цца і (пасля галосных) рва́цца, (і)рву́ся, (і)рве́шся, (і)рве́цца; (і)рвёмся, (і)рвяце́ся, (і)рву́цца; (і)рві́ся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, станавіцца рваным.
Ніткі рвуцца.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у непрыгоднасць, станавіцца рваным (у 2 знач.).
Абутак ірвецца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узрывацца, разрывацца з выбухам.
Бомбы рвуцца.
4. Старацца вызваліцца.
І. на волю.
5. перан. Прагна імкнуцца зрабіць што-н., дасягнуць чаго-н.
І. на фронт.
6. перан. Перапаўняцца моцнымі пачуццямі.
Сэрца рвецца.
7. перан. Спыняцца, парушацца (пра сувязі, адносіны і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяліцца на часткі ад рэзкага руху або ад старасці; парвацца.
Вяроўка разарвалася.
Кашуля разарвалася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узарвацца знутры, распасціся на часткі.
Снарад разарваўся.
3. перан. Пра неабходнасць адразу выканаць многа спраў, паспець усюды (разм.).
Я на ўсё не разарвуся.
|| незак. разрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.).
○
Душа (сэрца) разрываецца — пра пачуццё вострай жаласці, шкадавання.
Хоць разарвіся! — ужыв. пры ўказанні на незвычайна вялікую занятасць, неабходнасць быць адразу ў некалькіх месцах.
|| наз. разры́ў, -ры́ву, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.
1. што. Рабіць свердлам адтуліны ў чым-н.
2. што. Прабіваць, праточваць адтуліны, ход у чым-н. (пра расліны, жывёл і пад.).
Дзяцел свідруе дрэва.
Карэнне свідруе асфальт.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Мучыць, хваляваць, прыносіць боль (пра думкі, пачуцці).
Непакой за сына свідруе душу і сэрца.
4. перан. Пільна ўглядацца.
С. вачамі, позіркам каго-н.
|| зак. прасвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).
|| наз. свідрава́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| прым. свідрава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
С. станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зменшыцца ў аб’ёме пад націскам.
Спружына сціснулася.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца.
Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.
3. Сабрацца ў камяк, скурчыцца, сагнуцца.
С. ад нечаканасці.
С. ад страху.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адчуць унутраны цяжар (у горле, грудзях).
Сэрца сціснулася ад жалю.
5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.).
Рукі сціснуліся ў кулакі.
|| незак. сціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. сціска́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая горнасць. Журба. Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць. Чарот. [Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лавела́с, ‑а, м.
Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік. — Не хлапчук жа .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну. Скрыпка. [Казік:] — Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца. Машара.
[Ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захлісну́ць, ‑не; зак., каго-што.
Узняўшыся, заліць (пра ваду, хвалі). Хваля захліснула лодку. // перан. Захапіць, авалодаць, паглынуць (пра пачуцці, падзеі і пад.). Я прамаўчаў, бо ўспамін захліснуў мяне, абудзіў невыразнае, забытае даўно пачуццё замілаванасці да таго цудоўнага дня. Асіпенка. У Марыны з новай сілай падступіла пад сэрца туга па дзецях, захліснула ўсю яе істоту. Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)