Пасаг, поса́г ’маёмасць (грошы, рэчы, адзенне, жывёла), якая давалася маладой ад яе бацькоў пры выхадзе замуж’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Булг., Маш., Мал., Сл. ПЗБ, ТС), паса́га, пасаг̌а посага ’тс’ (Грыг., Нас., Мядзв., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Дэмб. 1, ТС), паса́жніца, паса́жая, паса́жна(я) ’(карова, авечка, свіння), зададзеная ў пасаг’ (Сл. ПЗБ). Укр. посаг ’тс’, ’пасад’, посагува́ти ’?’ (’садзіць на пасад’ ці ’даваць пасаг’), рус. поса́г ’вяселле’, цвяр. ’пасаг’, ст.-рус. посагъ ’шлюб’, посагати ’выходзіць замуж’, польск. posag ’пасаг’, чэш., сілезск. posah ’тс’, серб.-ц.-слав. пасагати ’захутвацца ў покрыва, г. зн. выходзіць замуж’. Прасл. posagъ, паводле Махэка₂ (473), азначаў бы ’прыхіленне, прыгарненне, прытуленне да мужа’, а posažьnoсам пасаг’. І.‑е. адпаведнікі: літ. sègti ’прышпільваць’, sãgas ’пятля, за якую палатно прымацоўваецца да бялільнага прыстасавання’, sagà ’спражка’, ’клямар’, ’сіло’, ст.-прус. sagis ’тс’, ірл. sūanem ’ліна’ (< *sogn‑), ст.-інд. ā‑saj‑ati ’прышпільвае’, ст.-перс. fra‑hanjati ’вешае’ (Мацэнаўэр, LF, 13, 181; Брукнер, 432; Фасмер, 3, 338). Ондруш (Этимология–1984, 176–177) таксама прызнае, што прасл. posagъ утворана ад і.-е. слова pā̆kʼ, якое мела значэнне ’злучаць, звязваць, аб’ядноўваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

In camera caritatis

Пад купалам павагі (г. зн. адзін на адзін з кім-небудзь).

Под сводом уважения (т. е. наедине с кем-либо).

бел. Адзін на адзін. 3 вока на вока. Сам-насам.

рус. С глазу на глаз. Один на один.

фр. Entre quatre yeux (Среди четырёх глаз).

англ. Between you and me and the door-post (Между нами и дверным косяком).

нем. Unter vier Augen (Под четырьмя глазами).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

во́ка, -а, мн. во́чы і (з ліч. 2, 3, 4) во́кі, вок, вачэ́й, Д вача́м, Т вача́мі і вачы́ма, М на вача́х, н.

1. Орган зроку, а таксама сам зрок.

Левае в.

Блакітныя вочы.

Хвароба вачэй.

Вернае в.

Вочы загарэліся на што-н. (вельмі захацелася мець што-н.). З завязанымі вачамі (неабачліва, не раздумваючы). Падняць вочы (паглядзець уверх або знізу ўверх). Рабіць вялікія вочы (здзіўляцца). Ісці куды вочы глядзяць (ісці абы-куды, без пэўнай мэты). Закрыць вочы каму (перан.: прысутнічаць пры чыёй-н. смерці). Паганае в. (у забабонах: позірк, які прыносіць няшчасце).

2. перан., толькі адз. Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту.

Бывалае в.

Звыклае в.

Гаспадарчае в.

Глядзець вачамі каго або чыімі на што — не мець уласнай думкі.

Кідацца ў вочы — прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным.

Лезці ў вочы (разм., неадабр.) —

1) старацца быць увесь час на віду, назойліва маячыць перад вачамі;

2) быць асабліва прыметным.

Адвесці вочы каму (разм.) — адцягнуць увагу чыю-н. ад чаго-н.

Адкрыць вочы каму на каго-што — паказаць каго-н. у праўдзівым свеце.

Закрываць вочы на што — знарок не заўважаць чаго-н., пакідаць без увагі што-н.

Глядзець у вочы чаму (небяспецы, смерці і пад.) — быць блізкім да чаго-н.

Вочы б мае не бачылі (разм.) — пра што-н. непрыемнае, што не хочацца бачыць.

У вочы казаць (сказаць) — казаць (сказаць) адкрыта, прама.

Чортава вока (разм.) — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце.

Як вока схопіць або як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць, як толькі далёка бачыць вока.

Як вокам маргнуць (разм.) — пра вельмі хуткае дзеянне.

У вочы не бачыў каго (разм.) — ніколі не бачыў каго-н.

За вочы (гаварыць; разм.) — завочна, у адсутнасць.

На вока (разм.) — прыблізна, без дапамогі вымяральных сродкаў.

З вока на вока або вока на вокасам-насам.

З п’яных вачэй (разм.) — у стане ап’янення.

Упасці (укінуцца) у вока (разм.) — запомніцца, спадабацца.

Адбіраць вочы — асляпляць (пра веснавое сонца).

Берагчы як зрэнку вока — пільна сачыць, уважліва ахоўваць што-н.

Вачэй не зводзіць з каго-чаго (разм.) — вельмі захапляцца кім-, чым-н.

Вачэй не паказваць (разм.) — пазбягаць сустрэчы.

Глянуць адным вокам (разм.) — няўважліва, хутка прачытаць што-н.

Мець вока на каго (разм.) — таіць злосць на каго-н.

Хоць вока выкалі (разм.) — пра начную цемнату.

Хоць пальцам у вока (разм.) — пра густую цемру.

|| памянш. во́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.), мн. таксама вачаня́ты, -ня́т (да 1 знач.; разм.).

Строіць вочкі каму-н. (какетнічаць з кім-н.).

|| прым. во́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

другі́

1. второ́й;

д. клас — второ́й класс;

о́га кастры́чніка — второ́го октября́;

2. (повторный) второ́й, втори́чный;

д. прые́зд — второ́й (втори́чный) прие́зд;

3. (при противоположении или перечислении) друго́й, ино́й;

аднаму́ чалаве́ку го́рача, а ~го́му хо́ладна — одному́ челове́ку жа́рко, а друго́му хо́лодно; ино́му челове́ку жа́рко, а ино́му хо́лодно;

4. (второстепенный, не главный) второ́й;

на ~гі́х ро́лях — на вторы́х роля́х;

на ~гі́м пла́не — на второ́м пла́не;

5. (заменяющий первого, настоящего) второ́й;

а́я радзі́ма — втора́я ро́дина;

6. (следующий после первого) друго́й, сле́дующий;

д. раз, ~гім ра́зам — в друго́й (в сле́дующий) раз;

7. в знач. сущ. друго́й, ино́й;

да ~го́га прышэ́сцяирон. до второ́го прише́ствия;

і́м на́варатам — второ́й раз, втори́чно, повто́рно;

а́я нату́ра — втора́я нату́ра;

а́я маладо́сць — втора́я мо́лодость;

адзі́н друго́га ва́рты — друг дру́га сто́ят; два сапога́ па́ра;

ігра́ць другу́ю скры́пку — игра́ть втору́ю скри́пку;

з другі́х рук (даве́дацца, атрыма́ць) — из вторы́х рук (узна́ть, получи́ть);

дзень-д. — день-друго́й;

адзі́н за другі́м — друг за дру́гом, оди́н за други́м, гусько́м;

о́е дыха́нне — второ́е дыха́ние;

да другі́х пе́ўняў (прасе́дзець, прагавары́ць) — до вторы́х петухо́в (просиде́ть, проговори́ть);

адна́ нага́ тут, друга́я там — одна́ нога́ здесь, друга́я там;

у адно́ ву́ха ўвайшло́, а ў друго́е вы́йшлапогов. в одно́ у́хо вошло́, а в друго́е вы́шло;

не капа́й друго́му я́мы, сам ува́лішся ў яе́посл. не рой друго́му я́мы, сам в неё упадёшь;

сам не гам і друго́му не дампогов. соба́ка на се́не;

пашлі́ дурно́га, а за ім ~го́гапосл. дурака́ пошлёшь, а за ним и сам пойдёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мета́л, ‑у, м.

Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці. Лёгкія металы. □ Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту. Паслядовіч. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Пра гукі, голас, якія нагадваюць металічны звон. Смелы, магутны, з металу скованы голас аэраплана залятае ў дзедаву хату. Колас.

•••

Высакародныя металы — золата, серабро, плаціна.

Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.

Невысакародныя металы — металы, якія акісляюцца, ржавеюць.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

Чорныя металы — чыгун, жалеза, сталь.

[Грэч. metallon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выцягнуць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Павыцягваць калы з плота. Павыцягваць шуфляды са стала. □ У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножан шашкі і памкнуліся на кулямёт. Лобан. Пахілка сам ледзь не згарэў, а дзяцей з полымя павыцягваў... Савіцкі.

2. Выцягнуць уперад, працягнуць — пра ўсіх, многіх. Многія мужчыны павыцягвалі шыі, баючыся што-небудзь прапусціць. Броўка.

3. перан. Разм. Выбавіць, дапамагчы выйсці з цяжкага становішча ўсім, многім. Павыцягваць людзей з бяды.

4. Разм. Выкрасці ўсё, многае. [Пранцісь:] Злодзей, злодзей! Вузлы з хаты праз акно павыцягваў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашэ́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Гаварыць шэптам што‑н. Алесь бачыў, як у друга заварушыліся вусны і як ён сам сабе нашэптваў словы тае ж песні. Броўка. Іван Іванавіч яхідна ўсміхнуўся і, адвярнуўшыся, пачаў нешта нашэптваць на вуха суседу. Асіпенка.

2. перан. Нагаворваць на каго‑н., пляткарыць. Пісар каму трэба і не трэба нашэптвае, што ў вачах у настаўніка «рэвалюцыя гарыць». Навуменка. Цяпер доктар Салавейчык лічыць сябе чысценькім, а на Івана Іванавіча нашэптвае. Арабей.

3. У павер’ях — гаварыць замовы; чараваць. Нашэптваць на ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прая́ва, ‑ы, ж.

1. Незвычайнае здарэнне. «Што за праява?» — падумаў Сяргей і пачуў, як па яго спіне захадзілі мурашкі. Колас. І яшчэ адбылася з Хілімонам адна праява — больш ніхто яго не бачыў у старой пашарпанай ватоўцы. Сабаленка. Нейкі час Хацяноўскі быў сам не свой — заблытала яго гэтая жахлівая і ганебная праява, растрывожыла душу. Кулакоўскі.

2. З’ява, праяўленне. І ўсё ж у вачах стаялі праявы роднай вёскі, малюнкі перажытага. Марціновіч. Гісторыя слова грунтуецца на гістарычных падзеях, на розных праявах жыцця грамадства. Юрэвіч. Вялікі, магутны навакольны свет, поўны прыгажосці і сілы, праяў і падзей. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылі́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прылізаць.

2. у знач. прым. Разм. Гладка зачасаны (пра валасы). Высокі, з прылізанымі светлымі валасамі і рабым тварам чалавек павярнуўся, узмахнуў капелюшом. Гамолка. [Кібрык] сам, здавалася, ні на хвіліну не забываў аб .. [сваёй прыгажосці], бясконца прыгладжваў і без таго прылізаныя каштанавыя валасы. Шыцік. // перан. Які мае празмерна акуратны выгляд. Арэшкін, мабыць, знарок штодзень праходзіў міма школы чысценькі, прылізаны, абпырсканы моцнымі духамі. Шамякін. Максім нават пашкадаваў, што не даў гэтаму прылізанаму пану добрай аплявухі. Машара. // перан. Прыгладжаны (пра літаратурныя творы, карціны і пад.). Падручнік не павінен быць прыгладжаны, прылізаны. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́д 1, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. прыходзіць — прыйсці (у 1–4 знач.).

прыхо́д 2, ‑у, М ‑дзе, м.

Паступленне грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей, якое адзначаецца ў бухгалтарскіх кнігах. Прыход перавышае расход. // Графа бухгалтарскай кнігі, у якой запісваецца паступленне грашовых сродкаў або матэрыяльных каштоўнасцей.

прыхо́д 3, ‑а, М ‑дзе, м.

Ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі. Царкоўны прыход. □ Марыю разам з другімі прыгожымі дзяўчатамі з другіх прыходаў пасылалі аднойчы на нейкую ўрачыстую імшу, якую правіў сам папа ў саборы святога Пятра. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)