дакуме́нцік, ‑а, м.
Разм. фам. Памянш.-ласк. і зніж. да дакумент. Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. А з такімі дакуменцікамі, вядома, не разгуляешся, бо за іх адказваеш галавой. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зязю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Нар.-паэт.
1. Памянш.-ласк. да зязюля.
2. Разм. Ласкавы зварот да жанчыны. — Прымерай, прымерай, мая зязюлька, калі ж я табе ў чым супярэчыў? Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Памянш.-ласк. да карчма; невялікая карчма. А з-за дрэў страха зірнула І два коміны на ёй. Падышоў Сымон — карчомка Са стадолай і дваром. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм.
1. Памянш.-ласк. да матка (у 1 знач.).
2. Разм. Самка некаторых жывёл і птушак.
3. у знач. выкл. Ужываецца пры перадачы здзіўлення, спалоху.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабо́тнічак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да работнік. // Разм. зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Вышынскі. Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Памянш.-ласк. да сліна. На губах [Хлора] сабралася слінка. Гартны. Мы мядку ўяўляем пах, Слодыч — лепш разынкаў, І міжволі на губах Выступае слінка. Калачынскі.
•••
Глытаць слінку гл. глытаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смята́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Разм. Ласк. да смятана.
2. Верхні густы і тлусты слой малака; вяршкі. Зліць смятанку з малака. □ Мужу халаднічок на сыроватцы, а тварог ды смятанку — у горад. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяге́нца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кот, ката́, М каце́, мн. каты́, като́ў, м.
Свойская жывёліна сямейства кашэчых; самец кошкі.
Сібірскі к.
◊
Кату па пяту (разм., жарт.) — вельмі малы ростам.
Купіць ката ў мяшку (разм.) — набыць што-н., не ведаючы яго якасці.
Як кот наплакаў каго-чаго (разм., жарт.) — пра нязначную колькасць чаго-н.
|| памянш.-ласк. ко́цік, -а, мн. -і, -аў, м. і като́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
|| прым. каці́ны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
малако́, -а́, М -лацэ́ і -лаку́, н.
1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых для выкормлівання дзяцей.
Мацярынскае малако.
2. Такая вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і іншых жывёл, як прадукт харчавання.
Казінае м.
Каша з малаком.
Кіслае м.
3. Белаваты сок некаторых раслін.
Міндальнае м.
|| ласк. малачко́, -а́, н.
|| прым. мало́чны, -ая, -ае.
Малочная прамысловасць.
М. статак.
М. суп.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)