Страшыць, пужаць (жывёлу). Машыны пудзілі жывёлу.// Пужаючы, разганяць, адганяць адкуль‑н. [Макейчык:] — Бачыце, што нарабілі гэтыя рагатыя разбойнікі [ласі]? Каб я іх не пудзіў, дык яны б і да гадавальніка дабраліся!Паслядовіч.[Дырэктар:] — Вы будзеце толькі шумець і рыбу пудзіць.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1.Незак.да распець.
2. Спяваць гучна, весела. — Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі.Русак.Ля ракі распяваў салоўка.Сіняўскі.
3. Вымаўляць нараспеў. — Ну што ось гэта вы, хлопцы? — распяваючы кожнае слова, працягнуў .. [Сямён].Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
така́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з механічнай апрацоўкай металу, дрэва і іншых матэрыялаў пры дапамозе абточвання. Калі вы знаёмы з такарнай справай, то можаце вельмі добрую ручку вытачыць з дрэва.Матрунёнак.Мірна гутарачы, яны [Забаўскі і Змітрок] вярнуліся ў такарны цэх.Ваданосаў.// Прызначаны для такой апрацоўкі матэрыялаў. Такарны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да узвысіць.
2.перан.; каго-што. Рабіць лепшым, высакародным. [Ліннік:] — Паэзія і песня ўзвышаюць чалавека. Згодны вы з гэтым?Савіцкі.А музыка, як і слова, можа і лячыць душу, і ўзвышаць чалавека, і весці яго за сабою.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан.Разм. Уладзіць, узгадніць што‑н. — Дамовімся так: усе свае канфлікты вы ўтрасяце мірна, — гаворыць ціха Мазоль.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шылава́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае востры, завостраны канец, верх. — Го! Падмога прыйшла! — схаваў у шылаватых вусах усмешку дзядзька Тодар. — Гэта добра, што вы самі, без брыгадзіравага нараду, з’явіліся.Даніленка.І вось ужо вёска. Шылаватыя чарапічныя дахі; вішні белыя і яблыні ў пеністай ружовай квецені.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эгаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?!Звонак.[Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)