НЕЗАМЕ́ННЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ РЭСУ́РСЫ, незамяшчальныя прыродныя рэсурсы,
прыродныя рэсурсы, якія ніколі не могуць быць заменены іншымі. Да Н.п.р. адносяцца віды жывога, асяроддзеўтваральныя ўмовы існавання людзей (напр., кісларод паветра, чыстая прэсная вада) і інш. У адрозненне ад іх, заменныя прыродныя рэсурсы могуць быць заменены цяпер ці з навук.-тэхн. развіццём (напр., металы — пластмасай, мінер. паліва — гідраэнергіяй, ветравой, сонечнай, атамнай энергіяй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫЯ (ісп. noria ад араб. наора — вадакачка),
прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕТРААХАЛАДЖА́ЛЬНІК,
цеплаабменны апарат для зніжэння т-ры паветра, якое падаецца ў памяшканне. Рух паветра ў ім забяспечваецца вентылятарам (убудаваным ці ўстаноўленым асобна). «Сухія» П. маюць рабрыстыя або гладкія трубы, дзе выпараецца холадагент, у «мокрых» П. паветра ахаладжаецца за кошт арашэння, напр., вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРО́ЗАў крымінальным праве,
выказаны ў любой форме намер прычыніць фіз., матэрыяльную ціінш. шкоду грамадскім або асабістым інтарэсам. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь найб. небяспечныя віды П. — забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці шляхам падпалу і да т.п., якія ствараюць самаст. саставы злачынства. Разглядаецца заканадаўствам як сродак псіхічнага насілля над чалавекам і караецца ў крымін. парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАРО́СТА,
намеснік старосты ў ВКЛ у 16—18 ст., прызначаўся асабіста старостам. Часта спалучаў сваю пасаду з пасадай гараднічага цістольніка. Фактычны кіраўнік замкавага суда. У час паспалітага рушэння павінен быў заставацца ў замку (як і войскі), яму падпарадкоўваліся ўсе жыхары замка. У гэты час П. належала таксама ўся суд. ўлада ў горадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЭ́ЛЬНАЕ АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від цэнтральнага ацяплення, пры якім цяпло ў памяшканне перадаецца ад нагрэтых паверхняў ацяпляльных панэлей, размешчаных у сценах, перагародках, часам у падлозе. Унутры бетонных панэлей размяшчаюць стальныя трубы ці чыгунныя ўкладышы, па якіх цыркулюе гарачая вада, пара або (радзей) паветра. Існуюць таксама панэлі з электранагравальнымі элементамі. Вызначаецца высокімі сан.-гігіенічнымі якасцямі. Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, прамысл. і жылых памяшканнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВЫЯ ГРО́ШЫ,
грашовыя знакі, якім дзяржава надае ролю і сілу афіцыйных грошай. Па сутнасці з’яўляюцца дэкрэтнымі (умоўнымі) грашамі, бо іх сапраўдны кошт, які вымяраецца затратамі на выраб папяровых знакаў ці банкнот, значна ніжэйшы за паказаны на знаках наміналаў. Выкарыстоўваюцца з-за іх таннасці і зручнасці карыстання. Друкуюцца на спец. паперы, маюць некалькі ступеней аховы ад падробкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРЭ́ДНЕНАПРУ́ЖАНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, у якіх загадзя (у працэсе вырабу ці мантажу) ствараюцца напружанні, аптымальна размеркаваныя ў элементах канструкцыі. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў жалезабетонных вырабах і канструкцыях, у арматуры якіх ствараюць унутр. напружанне расцяжэння, у бетоне — сціскання. Вызначаюцца высокай шчылінаўстойлівасцю, меншай металаёмістасцю. Высока эфектыўныя з прычыны больш поўнага выкарыстання высокатрывалых матэрыялаў і іх фіз.-мех. уласцівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФУМЕ́РЫЯ (франц. parfumerie ад partum прыемны пах),
вырабы, што выкарыстоўваюць для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя асвяжальныя сродкі. Асн. віды парфумерных вырабаў — духі, адэкалоны, туалетная вада. Парфумерныя кампазіцыі (спіртавыя ці водна-спіртавыя сумесі пахучых рэчываў) выкарыстоўваюць для араматызацыі касметычных сродкаў (гл.Касметыка), туалетнага мыла, мыйных сродкаў і інш. прадукцыі быт. хіміі. Гл. таксама Парфумерна-касметычная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПЛО́СКАСЦЬ,
сукупнасць пунктаў плоскасці, якія ляжаць з аднаго боку ад прамой, зададзенай на гэтай плоскасці. Каардынаты пунктаў П. задавальняюць няроўнасці Ax + By + C > 0 (ціAx + By + < C), дзе A, B і C — пастаянныя, адначасова не роўныя нулю. Калі сама прамая (мяжа П.), якая задаецца ўраўненнем Ax + By + C = 0, належыць да П., то П. лічыцца замкнутай.