Куды каторы — у розныя бакі разляцецца, разбегчыся.
Куды ні кінь вокам (разм.) — усюды.
Хоць куды (у знач.вык.; разм.) — добры ва ўсіх адносінах, прыгодны да ўсяго.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
які́, -а́я, -о́е; займ.
1.пыт. і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласцівасць, прымету чаго-н.
Якое сёння надвор’е? Не ведаю, якое сёння чысло.
2. у клічных сказах. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад.
Які сад!
Якая бяда!
Які нягоднік!
3. Пры рытарычным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не.
Які з яго паляўнічы? Ай, які там заработак.
Мала атрымалі.
4.неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; разм.).
Праз якую гадзіну пад’едзе і бацька.
◊
Калі што якое (разм.) — калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці.
Які б ні быў (разм.) — які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі.
Які-ніякі (разм.) — хоць які-н., няхай нязначны, не надта добры.
Якое-ніякое жыллё, а сваё.
Які яшчэ? (разм.) — ужыв. ў знач. «які» для ўзмацнення пытання.
Акучнік забраў Сяргей. — Які яшчэ Сяргей?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
kopać
Iнезак.
удараць; штурхаць;
kopać piłkę — а) біць па мячы; б)разм. гуляць у футбол
IIнезак.
капаць; рыць;
kopać sobie grób — капаць сабе яму; на сябе нож вастрыць; пятлю шукаць;
kto pod kim dołki kopie, sam w nie wpada прык. хто яму капае, той сам туды трапляе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Бурда́1 ’бурда, нясмачная яда’ (БРС, Бяльк., Нас., Шат., Касп.). Рус.бурда́, укр.бурда́. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тат.burda ’мутны напітак’. Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 18; Праабражэнскі, 1, 53; Фасмер, 1, 244; Рудніцкі, 259. Старая версія (ад народнага бурда́ ’чырвонае віно’ < франц.Bordeaux) не пераконвае (гл. Фасмер, 1, 244; Рудніцкі, 259). Шанскі (1, Б, 230) памылкова адносіць да гэтай групы слоў і польск., чэш.burda ’скандал, сварка’ (гэтыя словы зусім іншага паходжання, гл. Махэк₂, 77; Рудніцкі, 258).
Бурда́2 ’грыжа, пухліна’ (Нас.). Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, трэба параўноўваць з рус.дыял. (кур., арл., разан.) бу́рды ’мясісты нарост у птушак пад ніжняй чэлюсцю; хахалкі ў курэй; другі падбародак’. Усё, магчыма, звязана з асновай бурд‑ (гл. бурды́ль). Першапачаткова ’пухір, бурбалка’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Леў ’драпежны звер, Felis leo’ (ТСБМ, Яруш., Кл.). Ст.-бел.левъ (XV ст.), укр.лев, рус.лев, ст.-рус.львъ (XI ст.), польск.lew, н.-луж.law, в.-луж.law, палаб.lʼåv, чэш.lev, славац.lev, славен.lèv, серб.-харв.ла̏в, макед.лав, балг.лъв, лъвът, лев, ст.-слав.львь. Прасл.lьvъ выводзіцца звычайна (Міклашыч, 179; Фасмер, 2, 471 і інш.) са ст.-в.-ням.lëwo ’леў’, якое з лац.leō, ст.-грэч.λέων. Ошцір (Зб. Развадоўскаму, 1, 295–313) ст.-грэч. крыніцу падае ў выглядзе λι̑ς (якое з *λíϜι‑ς), што з’яўляецца запазычаннем са ст.-сяміцк.lajiš ’леў’. Хутчэй за ўсё леў (львъ) прыйшло кніжным шляхам (пры вусным запазычанні было блёў). Іншыя этымалагічныя версіі гл. таксама Слаўскі, 4, 182–184.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басурма́н1 ’басурман’, ст.-бел.бесурман, бесурмянин, бусурмянин (Булыка, Запазыч.), рус.басурма́н, бусурма́н, ст.-рус.бесерменин, бесурменин, укр.басурма́н, бусурман. Запазычанне з цюрк. моў, дзе адпаведнае слова азначае ’мусульманін’. Параўн. тат., казах.musulman, тур.müslim, müslüman, müsürman, кірг., кумык., балкар.busurman (цюрк. словы з перс.). Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 113–116; Шэльд, Slavia, 2, 290; Фасмер, 1, 132; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19 (< тат.); Шанскі, 1, Б, 54 (падтрымлівае тат. версію); Рудніцкі, 270–271, гл. яшчэ Сольмсен, KZ, 37, 590. Варыянт тыпу бесурман і пад. лічыцца запазычаннем з цюрк.дыял. варыянта (гл. Фасмер, 1, 160). Параўн. басурма́н2.
Басурма́н2 ’заняпалы чалавек’ (Касп.). Ужыванне ў якасці экспрэсіўнага слова басурма́н1 (гл.) ’мусульманін’. Таксама і ў іншых мовах. Параўн. рус.дыял.бусурма́н ’разбойнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блін1 ’блін’. Рус.блин, укр.блине́ць. Слова ў гэтай форме пераважна ўсх.-слав. Зыходзячы з такіх форм, як ст.-рус.млинъ, укр.млине́ць, балг.млин, серб.-харв.мли̏нац, в.-луж.blinc//mlinc, н.-луж.młync і да т. п., звычайна лічаць, што першапачаткова было mlinъ (да прасл.melti ’малоць’), якое дысімілявалася (m–n > b–n). Так Сольмсен, KZ, 37, 589 і наст.; Міклашыч, 186; Праабражэнскі, 1, 30; Фасмер, 1, 175; Рудніцкі, 146. Ільінскі (РФВ, 61, 239 і наст.) разглядае форму блін асобна (яго рэканструкцыя: *бълинъ, якое быццам роднаснае ням.Beule ’шышка’), але гэта не пераконвае. Не пераконваюць таксама версіі пра запазычанне (аб гэтым Фасмер, 1, 175).
Блін2 ’млын’ (Сцяц.). Мабыць, дысіміляцыяй (м–н > б–н) з млін (гл. млын).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус.прыбалт.нажелубиться ’наесціся’, польск.nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск.zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопаць ’жэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ.iluöbti ’жэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́ядзі ’мыт’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.наўг.заеди ’астаткі ежы ў кутках рота’, ’мыт’, іван.за́едень, самар., урал.за́едни, урал., краснаяр. за́еды, наўг.за́еды ’мыт’, наўг., алан., чаляб. за́едь ’камень на зубах у каня’, укр.заїди ’мыт’. Магчыма ўзвесці ўсх.-слав. слова (*за‑ѣд‑ з рознымі фармантамі: ‑а, ‑ь, ‑ьнь) да дзеяслова заѣд‑ати (з коранем ѣд‑, гл. есці) паводле ўяўлення пра паходжанне ’мыта’ ад ’заядання’. Параўн. блізкае структурна славен.zajȇd(a) ’заліў, грот’ на базе пераносу значэння дзеяслова. Параўн. яшчэ літ.*žaizdà ’рана’ < *žaidda (Буга, Rinkt., 1, 292; Фрэнкель, 1285; Покарны, I, 425, усе без слав. паралелей), што, аднак, няпэўна, бо пры суадноснасці з і.-е.*gʼhei‑ чакалася б*zajьd‑ ці *zěd‑, а не za(j)ěd. Да семантыкі гл. яшчэ Аткупшчыкоў. Зб. памяці Ларына, 206.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hack
I[hæk]1.
v.t.
1) сячы́, рэ́заць няро́ўна, абы-я́к
2)
а) матыкава́ць
б) зраза́ць каля́ ко́раня
2.
v.i.
1) спрычыня́ць рэ́заную ра́ну
2) ка́шляць сухі́м ка́шлем
3.
n.
1)
а) рэ́заная ра́на
б) засе́чка на дрэ́ве
2) прыла́да, сяке́ра f.; кі́рка, маты́ка f.
3) сухі́ ка́шаль
II[hæk]1.
n.
1)
а) наёмны конь ці фурма́нка
б) informal таксі́n., indecl.
2) верхавы́ ці запражны́ конь
3) кля́ча f.
4) літарату́рны падзёншчык, кампіля́тар -а m.
2.
v.i.
1) е́хаць ступо́ю
2) informal быць таксі́стам
3.
v.t.
1) рабі́ць бана́льным, зьбі́тым, шаблённым
2) informal піса́ць на кале́не
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)