назва розных рукапісных зборнікаў — помнікаў усх.-слав. пісьменства. Да 19 ст. зберагаліся ў б-цы Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (адсюль назва). Найб. вядомыя і каштоўныя: Зборнік жыцій і пропаведзяў 11 ст. Напісаны стараслав. мовай на пергаменце (285 лістоў). Месца ўзнікнення дакладна невядома. Мяркуюць, што рукапіс балг. паходжання. Уяўляе сабой чэццю-мінею (кнігу для чытання) на сакавік. Змяшчае 24 жыціі і 24 словы-павучанні, у т. л. 20 слоў Іаана Златавуста. Разам з Тураўскім евангеллем і інш. рукапісамі 11 ст. гэты зборнік — адзін з самых стараж. помнікаў усх.-слав. пісьменства. Адкрыў і даследаваў М.К.Баброўскі. У 19 ст. падзелены на 3 часткі, якія зберагаюцца ў Варшаве (151 ліст), Любляне (118 лістоў) і С.-Пецярбургу ў Рас.нац.б-цы (16 лістоў). У зарубежнай навук. л-ры гэты зборнік называюць Супрасльскім кодэксам (Codex Suprasliensis). Летапісны зборнік 1-й пал. 16 ст. Складаецца з рус. скарочанага летапісу, блізкага да Аўрамкі летапісу, кароткай летапіснай выбаркі па гісторыі Русі і ВКЛ пачынаючы з 862 і гіст. запісаў пра падзеі канца 15 — пач. 16 ст. на Беларусі, у Кіеве і на Валыні (гл.Валынскі кароткі летапіс). Упершыню апубл. ў 1836 М.Я.Абаленскім. Зберагаецца ў Маскве ў Рас.дзярж. архіве стараж. актаў. Зборнік 1519 змяшчае свецкія і рэліг. творы, у т. л. самы поўны спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 (гл.Супрасльскі летапіс), пераклад на бел. мову Вісліцкага статута польск. караля Казіміра III Вялікага, «Кіева-Пячэрскі пацярык» і інш. Перапісаны ва ўсх. Беларусі пісцом Рыгорам для кн. С.Адынцэвіча, радаслоўе якога змешчана ў канцы рукапісу. Адкрыты Баброўскім. Зберагаецца ў архіве С.-Пецярбургскага філіяла Ін-та рас. гісторыі Рас.АН.
Літ.:
Супрасльская рукопись, содержащая Новгородскую и Киевскую сокращенныя летописи. М., 1836;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННО́,
горад, цэнтр Сенненскага р-на Віцебскай вобл., на беразе воз. Сянно. Вузел аўтадарог на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын. За 56 км на ПдЗ ад Віцебска. 8,9 тыс.ж. (2001).
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1534. У розны час належала Дз.Відуніцкаму-Любецкаму, Сапегам, Агінскім, Курчам, Серакоўскаму і інш. У 1595 згадваецца маёнтак, замак і мястэчка С. з «цэрквамі і іх фундушамі». З 1772 С. ў складзе Рас. імперыі, горад (1773), цэнтр Сенненскага павета (з 1773) Магілёўскай губерні (у 1773—77 і з 1802), намесніцтва (1778—96), Бел. губерні (1796—1802). У 1781 зацверджаны герб: у зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы (у знак багацця сенам). У 1897 у С. 4061 ж. (з іх 39,9% пісьменных). У пач. 20 ст. было 4367 ж., 543 дамы, 54 рамесныя прадпрыемствы (у 1907), натарыяльная кантора, 4 страхавыя агенты, паштовая кантора, тэлеграф, друкарня, фатаграфія, 10 заезных дамоў, 82 крамы, 6 корчмаў; адбывалася 6 кірмашоў у год; працавалі гар. вучылішча, 4-класная жаночая прагімназія, З б-кі, 2 бальніцы, аптэка. З 1919 С. ў складзе Віцебскай губ. РСФСР. З 1924 у складзе БССР, з 17.7.1924 цэнтр Сенненскага раёна Віцебскай акр., з 1938 — Віцебскай вобл. У 1939 у С. 4,3 тыс.ж., ільнозавод, заатэхнікум, бальніца, гасцініца, кінатэатр, лазня. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 да 25.6.1944 С. акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 3104 чал. Дзейнічала Сенненскае патрыятычнае падполле, у 1942—44 існавала Сенненска-Аршанская партыз. зона. 5,4 тыс.ж. у 1959, 5,2 тыс.ж. у 1970.
Працуюць: з-д сухога абястлушчанага малака, ільнозавод, 3 буд. арганізацыі, камбінат каап. прам-сці, дарожнае рамонтна-буд. ўпраўленне; 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, дзіцячая юнацка-спарт. школа, дзіцячая школа мастацтваў, Сенненскі краязнаўчы музей, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Каля С. гарадзішча жал. веку (мясц. назва Гарадок).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ІМЯ́ МАССАВЕ́ТАдраматычны.
Створаны ў 1923 у Маскве пад назвай Т-р імя МГСПС (Маскоўскага гар. Савета прафес. саюзаў), з 1930 Т-р імя МАСПС (Маскоўскага абл. Савета прафес. саюзаў), з 1938 сучасная назва, з 1964 акадэмічны. У 1925—40 т-р узначальваў Я.Любімаў-Ланской. З першых дзён існавання стаў лабараторыяй новай драматургіі, свой стыль сцэн. ўвасаблення жыцця вызначаў як сац. аналіз падзей, дакументальнасць, пафаснасць у перадачы рэв. героікі. Пастаўлены «Шторм» У.Біль-Белацаркоўскага (1925), «Цэмент» паводле Ф.Гладкова (1926), «Мяцеж» паводле Дз.Фурманава (1927), «Горад вятроў» У.Кіршона (1929), «Ворагі» М.Горкага (1933), «Моцарт і Сальеры» А.Пушкіна (1937), «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага (1938) і інш. У 1940—77, калі гал.рэж. быў Ю.Завадскі, спектаклі вызначаліся ўмоўнасцю ў спалучэнні з псіхал. нюансіроўкай, увагай да выяўл. боку пастановак: «Карчмарка» К.Гальдоні (1940), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943), «Маскарад» М.Лермантава (1952, 1963), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага (1961, 1972), «Вачамі клоуна» паводле Г.Бёля (1968), «Пецярбургскія сны» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Злачынства і кара» (1969), «Царскае паляванне» Л.Зорына (1977) і інш. З 1985 гал.рэж. П.Хомскі. Сярод пастановак 1980—2000: «Браты Карамазавы» паводле Дастаеўскага (1982), «Цытата» Зорына, «Тармажэнне ў нябёсах» Р.Сонцава (1988), «Ісус Хрыстос — суперзорка» Э.Уэбера і Т.Райса (1990), «Каля варотаў царства» К.Гамсуна (1991), «На залатым возеры» Э.Томпсана (1992), «Белая гвардыя» паводле М.Булгакава (1993), «Фама Апіскін» паводле аповесці Дастаеўскага «Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» (1995), «Не будзіце мадам» Ж.Ануя, «Мілы друг» Гі дэ Мапасана (1998), «Лялька» Т.Уільямса (1999), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (2000) і інш. У т-ры ў розныя гады працавалі акцёры Л.Арлова, В.Астравумава, Г.Бортнікаў, Н.Дробышава, Г.Жжонаў, Б.Іваноў, І.Карташова, М.Мардвінаў, В.Марэцкая, І.Мураўёва, Р.Плят, Ф.Ранеўская, Я.Сцяблоў, В.Талызіна, Г.Тараторкін, Н.Ценякова, М.Церахава, Л.Шапашнікава, С.Юрскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЬМ-СПЕКТА́КЛЬ,
экранізацыя тэатральнага спектакля, зробленая з улікам асаблівасцей выяўленча-выразных сродкаў кіна-, тэле- і відэамастацтва. Мае на мэце пашырэнне дасягненняў тэатр. мастацтва з дапамогай сучасных тэхналогій. Дзеянне пры здымцы можа фіксавацца ў тэатр. зале або пераносіцца ў павільёны кінастудыі ці на натуру; выкарыстоўваецца і спалучэнне гэтых форм пры захаванні пастановачнай задумы спектакля, рэжысёрскага вырашэння і акцёрскай трактоўкі вобразаў. Першыя Ф.-с. створаны ў Расіі («Цар Іван Васілевіч Грозны», 1915; «Рэвізор», 1916, і інш.).
У бел. кіно пашыраны з пач. 1950-х г.: «Паўлінка» Я.Купалы (1952, рэж. А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. У.Корш-Саблін і К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін) і інш. У наст. гады стварэнне Ф.-с. звязана з выкарыстаннем тэлевізійнага спосабу фіксацыі: «Трыбунал» (1976, рэж. В.Акімушкін і В.Раеўскі) і «Зацюканы апостал» А.Макаёнка (1982, рэж.Б.Луцэнка), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1978, рэж. У.Міхарскі), «Апошні шанц» В.Быкава (1981, рэж. Раеўскі) і інш.Бел.т-ра імя Я.Купалы; «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1977, рэж. У.Траццякоў), «Паядынак» М.Матукоўскага (1985, рэж. У.Арлоў і Б.Эрын) Бел.т-ра імя Я.Коласа; «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча (1984, рэж. Луцэнка і Ю.Хашчавацкі) Дзярж.рус.драм.т-ра і інш. З 1990-х г. рэпрадукцыя тэатр. спектакляў ажыццяўляецца з выкарыстаннем электронных, лічбавых і відэаносьбітаў: «Пагарэльцы» Макаёнка (1988, рэж. В.Шавялевіч) Бел.т-ра імя Я.Коласа; «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989, рэж. Раеўскі), «Тутэйшыя» Купалы (1992, рэж. М.Пінігін), «Князь Вітаўт» А.Дударава (1998, рэж. Шавялевіч) і інш.Бел.т-ра імя Я.Купалы, «На Залатым возеры» Э.Томпсана (1993, рэж. А.Карпаў-малодшы) рус.драм.т-ра, фільм-опера «Францыск Скарына» Дз.Смольскага (1990, рэж. Г.Нікалаеў) Нац.т-ра оперы; фільм-балет «Страсці» А.Мдывані (1996, рэж. Шавялевіч) Нац.т-ра балета; «Запіскі вар’ята» паводле Ф.Дастаеўскага (1997, рэж. А.Ляляўскі) Бел.дзярж.т-ра лялек, «Мілы ілгун» Дж.Кілці (1999, рэж. С.Агеенка) Т-ра студыі кінаакцёра і інш.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ ТЭА́ТР ІМЯ ЯКУ́БА КО́ЛАСА, Беларускі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Створаны ў 1926 у Віцебску як Другі бел.дзярж.т-р (БДТ-2) з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. 21.12.1944 прысвоена імя Я.Коласа, у 1977 — званне акадэмічнага. Адкрыўся 21.11.1926 спектаклем «У мінулы час» І.Бэна. Напачатку рэпертуар т-ра склалі пастаноўкі, падрыхтаваныя ў студыі: нар. драма «Цар Максімілян», «Апраметная» В.Шашалевіча, «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча, «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра, «Вакханкі» Еўрыпіда, «Эрас і Псіхея» Е.Жулаўскага і інш. Спектаклі вызначаліся пастановачнай яркасцю, пластычнасцю, пошукам новых формаў і былі разлічаны на тэатральна дасведчанага гледача. Афіцыйная крытыка абвясціла іх фармалістычнымі і эстэцкімі, патрабавала большай даступнасці і прастаты. У канцы 1920-х г.асн. кірунак быў узяты на тагачасную сав. драматургію і рэв. тэматыку. У 1930-я г. значнае месца ў рэпертуары пачала займаць бел. драматургія. Пастаўлены «Вечар беларускіх вадэвіляў» (увайшлі «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы), «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Над Бярозай-ракой» П.Глебкі, «Ірынка» К.Чорнага. Найб. нацыянальна яскравым, самабытным спектаклем, які на многія гады стаў вызначальным для т-ра, з’явілася пастаноўка п’есы «Несцерка» В.Вольскага. З класічнай драматургіі пастаўлены «Мяшчане» М.Горкага, «Беспасажніца» і «Лес» А.Астроўскага, «Лекар мімаволі» Мальера, «Здані» Г.Ібсена. Сярод найб. значных пастановак тагачаснай драматургіі — «Гібель эскадры» А.Карнейчука. З 1928 пры т-ры перыядычна працавалі студыі (гл.Студыі Беларускага тэатра імя Якуба Коласа). У Айч. вайну тэатр працаваў ва Уральску (з 1941) і Арэхава-Зуеве (1943—44). Найлепшыя спектаклі гэтага перыяду — «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага, «Нашэсце» Л.Лявонава, «Проба агнём» К.Крапівы. У 1944 брыгада акцёраў т-ра выехала на фронт. З кастр. 1944 т-р аднавіў дзейнасць у Віцебску. Пастаўлены «Рэвізор» М.Гогаля, «Гамлет» Шэкспіра і інш. класічныя творы; з бел. драматургіі: «Цэнтральны ход» і «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «Песня нашых сэрцаў» і «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы. У 1950-я г. аснову рэпертуару т-ра склалі творы Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона, Астроўскага, А.Сухаво-Кабыліна, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага. У нац. рэпертуар вернута з забыцця п’еса Я.Купалы «Раскіданае гняздо». Пастаўлены «Машэка» Вольскага, «Простая дзяўчына» і «На крутым павароце» Губарэвіча. Вострымі, надзённымі сталі пастаноўкі «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка, «Людзі і д’яблы» К.Крапівы. У канцы 1950 — пач. 1960-х г. прынцыпова важнымі спектаклямі былі «Навальніца будзе» паводле Я.Коласа, «Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна, «Крыніцы» і «Снежныя зімы» паводле яго раманаў, «Лявоніха» П.Данілава, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Справа яе жыцця» А.Гутковіча і Ф.Казоўскай, «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава. Удачамі т-ра з’явіліся пастаноўкі «Ветрык, вей!» Я.Райніса і «Бацькаўшчына» К.Чорнага. Поспехі т-ра ў 2-й пал. 1960-х — 80-я г. абумоўлены зваротам да бел. драматургіі: «Сымон-музыка» паводле паэмы Я.Коласа, «Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча, «Трыбунал» і «Таблетку пад язык» Макаёнка, «Званы Віцебска» і «Кастусь Каліноўскі» У.Караткевіча, «Амністыя» М.Матукоўскага, «Трывога» А.Петрашкевіча, «Парог», «Вечар» і «Радавыя» А.Дударава. Цікавыя сцэн. трактоўкі атрымалі «Улада цемры» Л.Талстога, «Мяшчане» М.Горкага, «Клоп» У.Маякоўскага, «Доктар філасофіі» Б.Нушыча, «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта. Пэўнымі дасягненнямі адзначаны спектаклі «Летась у Чулімску» і «Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава, «Брыльянт» Е.Пшаздзецкага, «Стары дом» А.Казанцава, «Клеманс» К.Саі. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. прыкметнымі з’явамі сталі спектаклі «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Залёты» Дуніна-Марцінкевіча, «Генрых VI» Шэкспіра, «ЧП-1» і «ЧП-2» паводле «Рэвізора» Гогаля.
У фарміраванне творчага аблічча т-равял. ўклад зрабілі акцёры А.Ільінскі, П.Малчанаў, Ц.Сяргейчык, рэжысёры М.Міцкевіч, В.Дарвішаў, Н.Лойтар, А.Скібнеўскі, Г.Шчарбакоў, С.Казіміроўскі, В.Мазынскі, Б.Эрын, мастакі Я.Нікалаеў, А.Марыкс, А.Салаўёў. Значную ролю ў развіцці т-ра адыгралі акцёры: М.Бялінская, Я.Глебаўская, Г.Дубаў, М.Звездачотаў, А.Лагоўская, Б.Левін, Г.Маркіна, І.Матусевіч, Л.Мацісава, А.Мельдзюкова, А.Радзялоўская, С.Скальскі, А.Трус, М.Цішачкін, А.Шэлег, кампазітар і дырыжор Л.Маркевіч, дырэктары засл. дзеячы маст. У.Стэльмах і І.Дорскі, засл. дз. культ. Г.Асвяцінскі.
У складзе трупы (1996): нар.арт.СССР Ф.Шмакаў, нар.арт. Беларусі С.Акружная, З.Канапелька, Т.Кокштыс, У.Куляшоў, Я.Шыпіла; засл. арт. Беларусі Г.Каралькова, В.Петрачкова, Л.Пісарава, Б.Сяўко, Л.Трушко, Т.Шашкіна; арт. А.Лабанок, П.Ламан, Н.Левашова, Т.Ліхачова, Г.Шкуратаў і інш. Дырэктар і маст. кіраўнік т-ра В.Маслюк (з 1993), гал. мастак С.Макаранка (з 1996), заг.муз. часткі А.Крыштафовіч (з 1995), заг.літ. часткі У.Ганчароў (1968—84 і з 1993).
З 1964 т-р працуе ў будынку на пл. Тысячагоддзя Віцебска (арх. А.Максімаў, І.Рыскіна). Яго гал. фасад вырашаны ў выглядзе 8-калоннага порціка з франтонам. Па гал. восі размешчаны вестыбюль, фае, паўкруглая ў плане глядзельная зала на 639 месцаў з партэрам і 2 балконамі, развітая сцэн. група памяшканняў. З 1973 працуе камерная сцэна ў фае з залай на 100 месцаў.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2—3. Мн., 1985—87;
Няфёд У.І. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. Мн., 1976;
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Мн., 1986;
Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт.Мн., 1985.
А.В.Сабалеўскі.
Да арт.Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Сцэна са спектакля «Гамлет» У.Шэкспіра.Да арт.Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Сцэна са спектакля «Хам» паводле Э.Ажэшкі.Да арт.Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Сцэна са спектакля «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна.