прына́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прынаджваць — прынадзіць.

2. Тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл. Пад паплаўком, у тым таямнічым падводным царстве, куды патанула прынада, прачнулася ўжо далікатная прыгажуня плотка. Брыль. Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, Іх упалюеш без прынады. Колас. // Тое, што прыцягвае, прываблівае. Высокі ясень — прынада для птушак, і яны ляцяць з-за канала, з лясных і балотных гушчынь. Пестрак. [Гунава:] — Я гатовы паручыцца галавой, што праз гадзіну .. [салдаты] будуць тут. Х-хэ! Дымок над страхой — нядрэнная прынада. Самуйлёнак. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хай, часціца і злучн.

Разм.

1. часціца. Тое, што і няхай (у 1–3 знач.). Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала.

2. злучн. Тое, што і няхай (у 4 знач.).. Чалавеку заўсёды хочацца думаць аб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля. Каршукоў.

•••

Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана гл. быць.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі гл. адсохнуць.

Хай ён (яна, яно) згарыць гл. згарэць.

Хай сабе гл. сабе.

Хай яно гарам гарыць гл. гарэць.

Хай яно запаветрае гл. запаветраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пар

(ст.-польск. kapar, kafar, ад ням. Keffer)

1) металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў;

2) тое, што і капёр;

3) прыстасаванне для драбнення металічнага лому і адходаў вытворчасці на металургічных заводах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́фе

(гал. koffie, ад ар. kachva)

1) вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, насенне якой выкарыстоўваецца для прыгатавання асобага напітку; кафейнае дрэва;

2) тое, што і кава.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баркаро́ла

(іт. barcarola, ад barca = лодка)

1) тое, што і гандальера 1;

2) вакальны або інструментальны твор у стылі песні венецыянскіх лодачнікаў (гандальераў) з лірычнай мелодыяй, музычным суправаджэннем, у якім чуецца плёскат хваляў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

го́нар

(польск. honor, ад лац. honor)

1) пачуццё грамадскай або асабістай годнасці; тое, што выклікае павагу;

2) павага, слава;

3) перавялічанае ўяўленне аб сваёй годнасці; фанабэрыстасць;

збіць г. — прымусіць каго-н. не задавацца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аб’ектыві́зм

(ад с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета)

1) прынцып тлумачэння з’яў грамадскага жыцця, які абмяжоўваецца канстатаваннем пэўных фактаў, з’яў і падзей без аналізу іх прычын;

2) тое, што і аб’ектыўнасць 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гаты́чны

(фр. gothique, ад ням. Got = гот)

які мае адносіны да готыкі, уласцівы готыцы;

г. стыльтое, што і готыка;

г. шрыфт — друкарскі лацінскі шрыфт з вуглаватымі формамі, у адрозненне ад закругленай антыквы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нон-сто́п

(англ. non-stop, ад лац. non = не + англ. stop = прыпынак)

тое, што адбываецца без перапынку, напр. палёт без прамежкавай пасадкі, відовішча, якое паўтараецца бесперапынна і якое можна паглядзець у любы час.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэс

(фр. presse, ад лац. pressus = ціск)

1) машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам;

2) прылада для выціскання вадкасці з чаго-н.;

3) перан. тое, што прыгнятае каго-н., што-н. (напр. цэнзурны п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)