адмежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., што.

1. Правёўшы мяжу, аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. Адмежаваць сваю дзялянку. // Сваім размяшчэннем раздзяліць што‑н. Доўга стаяў задуманы Арцём Коркія на пясчанай касе, што адмежавала мора ад балота. Самуйлёнак.

2. перан. Аддзяліць, адасобіць адну з’яву ад другой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстрагава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. ад чаго. У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з’яў, прадметаў з мэтай выдзеліць найбольш істотныя і заканамерныя іх прыкметы. Абстрагавацца ад заканамернасцей індывідуальнага развіцця.

2. толькі незак. Зал. да абстрагаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Пазбавіцца ад бруду, пылу і пад. на сваім адзенні, абутку; зрабіцца чыстым. // Пазбавіцца ад налёту на паверхні чаго‑н. (пра што‑н. металічнае). За гэтыя дні ў вёсцы абчысціліся ад зімовай іржы ўсе плугі ды бароны аб сырую зямлю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрахава́ць, ‑страхую, ‑страхуеш, ‑страхуе; зак., каго-што.

1. Правесці страхаванне каго‑, чаго‑н. Застрахаваць маёмасць. Застрахаваць жыццё. Застрахаваць карову.

2. перан. Засцерагчы ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Дзед Мікалай, каб застрахаваць сябе на ўсякі выпадак ад цяжкай работы, схадзіў у мястэчка да доктара. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкрышы́цца, ‑крошыцца; зак.

Адламацца, адпасці кавалачкамі, драбкамі ад чаго‑н. крохкага, цвёрдага. / у перан. ужыв. [Суздалеў:] — Вячэрняя зорка не вытрымала, і ад яе адкрышыліся маленькія кавалачкі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анама́лія, ‑і, ж.

Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць. Анамаліі ў развіцці арганізма.

•••

Магнітная анамалія — адхіленне магнітнай стрэлкі пад уплывам скрытых у зямлі мас жалеза.

[Грэч. anōmalia — няроўнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць вынаходлівага. Барацьба з хітрым і каварным ворагам патрабавала ад партызан, а тым больш ад разведчыкаў, выключнай кемлівасці і вынаходлівасці. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

Разм. Тое, што і колікі. [Леснічыха:] Я зелляў шмат маю і ўсім памагаю ад кашлю і колькі, ад усялякай колькі... Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад брыць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. У выразе: брыючы палёт гл. палёт.

3. Дзеепрысл. Незак. ад брыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракля́цце, ‑я, н.

Тое, што і праклён. — Пракляцце лютым катам ад мяне, Ад жонкі партызана перадай! Танк. О, пракляцце!.. За што мне Гэткі суджаны лёс? Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)