чыно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дзяржаўны служачы, які мае чын або займае дзяржаўную пасаду.

2. перан. Той, хто выконвае сваю работу фармальна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі.

|| прым. чыно́ўніцкі, -ая, -ае і чыно́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. У Расіі ў 17—19 стст: часовае палявое чатырохвугольнае ўмацаванне; акоп.

2. Верагодная магчымасць ажыццяўлення чаго-н.

Шанцы на поспех.

Не ўпусціць шанцу.

Апошні ш.

|| прым. ша́нцавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ш. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхе́тны, -ая, -ае.

1. Дваранскі, дваранскага паходжання.

Ш. род.

2. Высакародны, з вялікім пачуццём годнасці; які адпавядае існуючым нормам маралі: выхаваны, сумленны.

Ш. тон.

Ш. ўчынак.

Шляхетная дзяўчына.

|| наз. шляхе́тнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

У яго паводзінах адчувалася ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шып¹, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Востраканцовы выступ, нарасць на целе некаторых жывёл.

2. Невялікі выступ на чым-н.

Чаравікі з шыпамі.

Склеіць што-н. на шыпах (устаўляючы шыпы ў пазы).

|| прым. шыпавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́рма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Пакаёвая, складная перасоўная перагародка з рам-створак, абцягнутых тканінай, паперай.

Ложак стаіць за шырмай.

2. перан. Прыкрыццё чаго-н. (звычайна непрыгожага, нядобрага; кніжн.).

За шырмай гучных слоў.

|| прым. шы́рменны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эне́ргія, -і, ж.

1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — мера яе руху, а таксама здольнасць выконваць работу.

Э. вады.

Ядзерная э.

Эканомія энергіі.

2. Рашучасць і настойлівасць у рабоце, дзеяннях.

Працаваць з энергіяй.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́вень (род. пеўня) м.

1. прям., перен. пету́х;

2. только мн. петухи́;

пе́ршыя (другі́я) пе́ўні — пе́рвые (вторы́е) петухи́;

устава́ць з пе́ўнямі — встава́ть с петуха́ми;

да пе́ўняў — (вставать, сидеть) до петухо́в;

◊ пусці́ць чырво́нага пе́ўня — пусти́ть кра́сного петуха́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недалёка

1. нареч. недалеко́, недалёко; невдалеке́, неподалёку;

2. в знач. сказ. недалеко́, недалёко;

◊ недалёка адысці́ (адско́чыць) — недалеко́ уйти́;

н. да бяды́ — недалеко́ до беды́;

я́блык ад я́блыні недалёка адко́чваецца (па́дае) — погов. я́блоко от я́блони недалеко́ па́дает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́львацца несов.

1. (да каго, чаго) прижима́ться (к кому, чему), льнуть (к кому, чему), приника́ть (к кому, чему), припада́ть (к кому, чему); прислоня́ться (к чему); см. прытулі́цца 1;

2. страд. прижима́ться; прислоня́ться; пригрева́ться; укрыва́ться; см. прыту́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

liability

[,laɪəˈbɪləti]

n., pl. -ties

1) схі́льнасьць f.

liability to disease — схі́льнасьць да хваро́баў

2) абавя́занасьць, адка́знасьць f.

liability for a debt — адка́знасьць за доўг

3) перашко́да, замі́нка f.

•

- liabilities

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)