Трантлі́вы ’смярдзючы’ (паст., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, на базе адаптацыі польск.trącić ’смярдзець’ (гл. труціць) аболіт.tranė́ti ’старэць’, trenė́ti ’буцвець’, адносна апошніх гл. Смачынскі, 686.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБІ́НА,
1) у тэкстыльнай прамысловасці від пакоўкі нітак (ніткі намотваюцца на шпулю без фланцаў).
2) У электратэхніцы — прылада ў рухавіках унутр. згарання з батарэйнай сістэмай запальвання (іншая назва — індукцыйная шпуля, шпуля запальвання).
3) У выліч. тэхніцы, гука- і кінатэхніцы шпуля для намотвання магн. стужкі або кінаплёнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎТАРСКІ ДАГАВО́Р,
пісьмовае пагадненне аўтара (або яго спадкаемцаў) з выдавецтвам, тэатрам, кінастудыяй і да т.п. аб выкарыстанні твора літаратуры, навукі, мастацтва (выдавецкі, пастановачны, сцэнарны і інш. аўтарскі дагавор). Умовы аўтарскага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь вызначаюцца цывільным заканадаўствам і інш. нарматыўнымі актамі (гл. таксама арт.Аўтарскае права).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЁНТ [ад грэч. bion (biontos) які жыве],
асобны арганізм або (зрэдку) мінім. экалагічная сістэма, якія ў ходзе эвалюцыі прыстасаваліся да пражывання ў пэўным асяроддзі — біятопе. Тэрмін звычайна ўжываюць пры вызначэнні арганізмаў пэўнага асяроддзя, напр. аэрабіёнты (арганізмы наземныя і паветра), гідрабіёнты (водныя арганізмы), геабіёнты (глебавыя арганізмы) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМА́ТЫ,
солі брамнаватай кіслаты HBrO3. Крышталічныя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе (акрамя браматаў барыю). Устойлівыя ў звычайных умовах, пры награванні раскладаюцца з вылучэннем кіслароду або кіслароду і брому. Атрымліваюць узаемадзеяннем брому з шчолачамі, хім. ці электрахім. акісленнем брамідаў. Выкарыстоўваюцца як акісляльнікі ў арган. сінтэзе і хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАВУ́ХАбел. мужчынскі галаўны ўбор, зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Да асновы яе прышывалі 4 крылы (вушы), пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Насілі да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЎЧАР (ад англ. voucher распіска, паручыцельства),
1) грашовы апраўдальны дакумент (напр., аплочаны рахунак-фактура, пагашаны рахунак або квітанцыя); распіска.
2) Дакумент, які сведчыць выдачу крэдыту, аплату.
3) Прыватызацыйны чэк на прад’яўніка для мэтавага набыцця каштоўных папер з абмежаванай сферай абарачэння — акцый, аблігацый і інш. 4) Кантрольны талон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІБРАЎШЧЫЛЬНЕ́ННЕ БЕТО́НУ,
ушчыльненне бетону вібрацыяй з мэтай лепшага запаўнення формы абоапалубкі. Бывае аб’ёмнае (на вібрапляцоўках), унутранае (глыбіннае), паверхневае і камбінаванае (напр., вібраштампаванне рабрыстых панэлей, абалонак, лесвічных маршаў, іншых жалезабетонных вырабаў складанага профілю з дапамогай вібраштампаў). Эфектыўнасць вібраўшчыльнення бетону характарызуецца амплітудай і частатой ваганняў, працягласцю вібрыравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЫў раслін,
паўзучыя або сцелістыя надземныя парасткі з доўгімі міжвузеллямі і лускападобным лісцем. Служаць для вегетатыўнага размнажэння раслін (напр., вусы ў суніц). Падземныя і (часам) надземныя вусы ў раслін называюць сталонамі. Вусы, якія маюць зялёнае лісце з развітымі пласцінкамі, часам кветкі і суквецці, наз.плеці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЛЬВАННЕ,
тэхналагічны працэс выдзялення рэчыва з яго раствору шляхам прыбаўлення іншага рэчыва (найчасцей солі) з большай растваральнасцю. Пры высольванні рэчыва, якое высольваецца, утварае новую вадкую ці газавую фазу або цвёрды асадак. Выкарыстоўваюць у хім. тэхналогіі для вылучэння каштоўных рэчываў, у вытв-сці мыла, фарбавальнікаў і інш.