запалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.

1. што. Прымусіць гарэць, загарэцца.

З. лямпу.

2. у чым. Падпаліць паліва (у печы).

З. у печы.

3. перан., каго-што. Узбудзіць, натхніць (высок.).

З. слухачоў прамовай.

З. цікавасць да чаго-н.

|| незак. запа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запа́льванне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню.

Чыркнуць запалкай.

|| прым. запа́лкавы, -ая, -ае і запа́лачны, -ая, -ае.

Запалкавая (запалачная) фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запало́ханы, -ая, -ае.

Баязлівы, палахлівы ад пастаянных пагроз, пакаранняў.

З. кот.

З. выгляд.

|| наз. запало́ханасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запало́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Пастаяннымі пагрозамі зрабіць палахлівым, нясмелым.

З. дзіця.

|| незак. запало́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́лы, -ая, -ае.

Які запаў, паглыбіўся ўнутр, упалы.

Запалыя грудзі.

|| наз. запа́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́льванне, -я, н.

1. гл. запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання (спец.).

Праверыць сістэму запальвання.

Уключыць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́львацца гл. запаліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́льваць гл. запаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і запал (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

запальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж. і запальні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Кішэнны прыбор, які ўжываецца замест запалак для здабывання агню.