ЧАРНЫ́Ш Аляксандр Іванавіч (12.2.1917, в. Кромкавічы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мар’інагорскі с.-г. тэхнікум (1935), курсы тэхнікаў ППА (1939), удасканалення афіцэрскага саставу (1943). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім, Закаўказскім, Бел. і 1-м Бел. франтах. Стралк. рота на чале з капітанам Ч. вызначылася ў баях 28—29.6.1944 каля г.п. Кіраўск: адбіла 14 контратак танкаў і пяхоты праціўніка, блакіравала шашу Бабруйск—Мінск і перарэзала шлях адступлення ворагу. Загінуў у гэтым баі. У г. Докшыцы і ў в. Бярозкі Докшыцкага р-на яму пастаўлены помнікі.

А.І.Чарныш.

т. 17, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vindicate

[ˈvɪndɪkeɪt]

v.t.

1) апра́ўдваць

2) адсто́йваць, абараня́ць

The heir vindicated his claim to the fortune — Спадкае́мец адстая́ў сваё пра́ва на нале́жнае яму́ бага́цьце

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рэпеці́раваць

(ням. repetieren, ад лац. repetere = паўтараць)

1) развучваць ролю ў п’есе, музычным і іншым творы, а таксама праводзіць пробнае выкананне твора перад пастаноўкай;

2) падрыхтоўваць каго-н., дапамагаючы яму ў вучобе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патрэ́бны ну́жный; необходи́мый; потре́бный;

~ная ко́лькасць — ну́жное (необходи́мое) коли́чество;

п. чалаве́к — ну́жный челове́к;

яму́ п. гро́шы — ему́ нужны́ (необходи́мы) де́ньги;

ве́льмі п. — о́чень ну́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўпрыця́м нареч., разг.

1. незаме́тно, неприме́тно;

н. засну́ў — незаме́тно засну́л;

2. в знач. сказ., разг. невдомёк;

а яму́ і н. — а ему́ и невдомёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́ладка нареч., в знач. сказ. сла́дко;

сэ́рца с. заміра́е — се́рдце сла́дко замира́ет;

с. спаць — сла́дко спать;

там яму́ не с. — там ему́ не сла́дко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упадаба́цца сов., разг.

1. прийти́сь по вку́су, понра́виться;

яму́ ве́льмі ўпадаба́лася прагу́лка па ле́се — ему́ о́чень понра́вилась прогу́лка по́ лесу;

2. понра́виться; полюби́ться; пригляну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разо́к, ‑зка і ра́зік, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да раз (у 1, 2 знач.). Страх як бы адступіў, і зноў з’явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок. Шамякін. Мікітку Адамавага яна ўжо разок бачыла. Радкі два было тады яму. Ракітны. Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rod [rɒd] n.

1. прут, пруто́к, лазі́на;

a fishing rod ву́дачка

2. fml ро́зга, хлыст

3. стры́жань (металічны)

♦

make a rod for one’s own back ≅ капа́ць я́му само́му сабе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гаспада́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гаспадарніка, належыць яму. Гаспадарніцкая дзейнасць. □ Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)