ЧАРНЫ́Ш Аляксандр Іванавіч (12.2.1917, в. Кромкавічы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мар’інагорскі с.-г. тэхнікум (1935), курсы тэхнікаў ППА (1939), удасканалення афіцэрскага саставу (1943). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім, Закаўказскім, Бел. і 1-м Бел. франтах. Стралк. рота на чале з капітанам Ч. вызначылася ў баях 28—29.6.1944 каля г.п. Кіраўск: адбіла 14 контратак танкаў і пяхоты праціўніка, блакіравала шашу Бабруйск—Мінск і перарэзала шлях адступлення ворагу. Загінуў у гэтым баі. У г. Докшыцы і ў в. Бярозкі Докшыцкага р-на яму пастаўлены помнікі.