контр...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае процідзеянне, проціпастаўленне, процілегласць таму, што выражана ў другой частцы, напрыклад: контрудар, контрмеры.

[Ад лац. contra — супраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксіло... (а таксама ксіла...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з дрэвам, драўнінай як матэрыялам, напрыклад: ксілограф.

[Ад грэч. xylon — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

земле... (а таксама земля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «зямля ​1», напрыклад: землеўладанне, землекарыстанне, землечарпалка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зерне... (а таксама зерня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «зерне», «зерневы», напрыклад: зернесушылка, зернеўборачны, зернесаўгас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...збыт,

Другая частка складаных слоў (назваў устаноў, арганізацый), якая ўжываецца ў значэнні: «які займаецца збытам чаго‑н.», напрыклад: маслазбыт, энергазбыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дызель-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: дызельны, з дызелем, напрыклад: дызель-матор, дызель-поезд, дызельэлектраход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыва...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню а) слову «жывы», напрыклад: жывародзячы; б) слову «жыццё», напрыклад: жыватворны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыла...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «пыл» (у 1 знач.), напрыклад: пылапепранікальны, пылападобны, пылаўлоўны, пылавугальны, пыламер, пылаўлоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

розна... (а таксама разна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «розны», напрыклад: рознагалосы, рознабаковы, разнастайны, разнастопны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стара...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «стары» (у 1, 4, 5 і 6 знач.), напрыклад: старабеларускі, старарускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)