пазамаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замарозіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамарожваў мароз лужыны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць шэранню, слоем лёду ўсё, многае. Пазамарожвала ўсе вокны.

3. перан. Не пусціць у абарот, карыстанне ўсё, многае. Пазамарожваць крэдыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заліць, затапіць усё, многае. [Гораў:] — Што, шалее ў навальніцу Дняпро? [Іван:] — Рака з характарам.. Усе старыкі на пойме вадой пазалівае, унь той клін адрэжа. Караткевіч.

2. Абліць, запэцкаць якой‑н. вадкасцю ўсё, многае. Пазаліваць абрусы віном.

3. Затушыць вадой усё, многае. [Крывіцкі:] — Я трошкі заліў вадою збольшага, цяпер трэба пазаліваць гэтыя асмалкі. Лобан.

4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае. Пазаліваць дарогі гудронам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зацягнуць куды‑н. або ў што‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. На другую ноч пчаляры пазацягвалі ў лазу і ў прыбярэжныя ядлоўцавыя кусты ўсе чаўны і лодкі. Кулакоўскі.

2. пераважна безас. Пакрыць тонкім слоем чаго‑н. усё, многае. Сажалку пазацягвала бросняй. // Загаіць усё, многае. [Салвесь:] — А хай вам толькі пазацягвае раны — забяру да сябе. Карпюк.

3. Туга сцягнуць усё, многае. Пазацягваць рукзакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., каго-што.

1. Звезці ў адно месца ўсё, многае. Пазвозіць сена ў гумны.

2. Забраўшы, адвезці куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дробныя каменні.. [Гушка] пазвозіў усе [з поля], а вялікія пакінуў на зіму рваць іх порахам. Чорны.

3. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць дзяцей на санках.

4. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць чужыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Запоўніць сабою ўсё, многае або ўзяць у сваё карыстанне ўсё, многае.

Кнігі пазаймалі ўсе паліцы.

2. што. Захапіць якую-н. прастору, нейкую колькасць чаго-н.

Турысты пазаймалі ўсе летнія домікі.

3. каго. Ахапіўшы, пагнаць куды-н. усіх, многіх.

П. кароў у статак.

4. каго (што). Заняць каго-н. чым-н. некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазакла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Закласці, змясціць куды-н. усё, многае.

П. бялізну ў пральную машыну.

2. Адзначыць закладкамі патрэбныя старонкі ў кнізе.

3. Закласці чым-н. усю паверхню прадмета.

П. сталы кнігамі.

4. Закрыць, загарадзіць чым-н. усё, многае.

П. аконныя праёмы цэглай.

5. Зрабіць аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

П. фундаменты дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Закрыць, накрыць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей коўдрамі.

2. што. Скласці што-н. разгорнутае — пра ўсё, многае.

П. парасоны.

3. што. Закрыць, спыніць доступ куды-н. ва ўсіх, многіх напрамках.

П. усе дарогі ў горад.

4. што. Спыніць дзейнасць асобных або многіх устаноў, прадпрыемстваў.

Увечары магазіны пазакрывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. яблынькі на зіму.

2. і без дап. Абвязваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

1. Запоўніць, заняць чым-н. усё, многае.

П. бочкі вадой.

2. Упісаць куды-н. усё, многія звесткі.

П. табелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)