1. Дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні. Танальнасць до мажор.// Гама, на якой пабудаваны музычны твор. Танальнасць песні.
2. Асноўны, пераважаючы колер, каларыт, спалучэнне таноў твора выяўленчага мастацтва (карціны, гравюры і пад.), якія садзейнічаюць стварэнню той або іншай эмацыянальнай настроенасці. Ксілаграфія вылучаецца мастацкай дасканаласцю разьбы, багатай танальнасцю.Шматаў.
3.перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора, п’есы, вобраза і пад. Шырока распаўсюджаны фальклорны матыў [скаргі дзяўчыны-прыгажуні з народа] атрымаў у творчасці Тараса Шаўчэнкі асаблівую лірычную танальнасць, яркае паэтычнае выражэнне.Палітыка.Асноўным стылёвым сродкам, які падтрымлівае агульную высокую танальнасць твора, з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў «Палтаве» [А. С. Пушкіна] архаічнай лексікі.Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факту́ра1, ‑ы, ж.
Спец.
1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні. Фактура мармуру. Фактура сукна. □ Сучасная тэхналогія дае магчымасць вырабляць керамічныя дэталі самых розных памераў, рознага колеру, рознай фактуры.«Маладосць».
2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва. У вобразнай фактуры .. вершаў [А. Дудара] таксама шмат агульнага з ясенінскімі.«ЛіМ».Моўная фактура гэтага твора [«Сокі цаліны»] наглядна паказвае стан распрацаванасці стылю прозы ў той час.Навуменка.Нельга не адзначыць яшчэ адну асаблівасць фільма — яго амаль дакументальную фактуру.«ЛіМ».
[Лац. factura — апрацоўка, будова.]
факту́ра2, ‑ы, ж.
Спец. Рахунак з вопісам адпраўленага тавару. [Усевалад:] — Колькі траціцца разумнага чалавечага часу на гэтую бяздушную работу. Фактуры, накладныя, нарады, даведкі, ведамасці, ліміткі, акты...Скрыган.
[Лац. factura — апрацоўка, будова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанта́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Штосьці неверагоднае, створанае ва ўяўленні. А ноч спускаецца ніжэй і ніжэй на снегавыя абшары, і ўсё наўкол пачынае прымаць воблік невыразнай фантастыкі.Лынькоў.// Паказ з’яў, якія не існуюць у рэчаіснасці; казачная аснова ў творах мастацтва. Спецыфічная ж асаблівасць народнай казкі — фантастыка, выдумка.Чыгрын.//зб.Разм. Літаратурныя творы, у якіх апісаны з’явы і падзеі ў перабольшаным і звышнатуральным выглядзе. Фантастыка Гофмана. Аддзел навуковай фантастыкі ў бібліятэцы.
2. Нешта нерэальнае, нездзяйсняльнае. Узяць білеты на касмічны лайнер І паляцець у госці к марсіянам... Фантастыка? А колькі год мінула, Як першы спадарожнік стартаваў?Грахоўскі.
[Ад грэч. phantastikē — здольнасць уяўляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармалі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — уласцівы разнастайным відам ідэалізму адрыў формы ад зместу.
2. У мастацтве — напрамак 19 — пачатку 20 стст., які ў суцрацьлегласць рэалізму адрываў мастацтва ад сацыяльна-гістарычнай глебы і надаваў асноўнае значэнне форме. Рэвалюцыйная літаратура ў тую пару была яшчэ вельмі слабай, ёй не хапала сіл, каб даць адпор фармалізму і эстэцтву.Гіст. бел. сав. літ.
3. Фармальнае стаўленне да чаго‑н. на шкоду сутнасці справы. [Сакратар:] — Павінна нарадзіцца ідэя руху ўдарнікаў. Ды асцярожна, разумна, не патапіце гэту важнейшую справу ў фармалізме.Лобан.Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрыз1, ‑а, м.
1. У архітэктуры — верхняя частка збудавання ў выглядзе паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, звычайна ўпрыгожаная малюнкам. Дарычны фрыз. Арнаментальны фрыз.
2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе — выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы, размешчанай на верхняй частцы сцяны ўсярэдзіне ці звонку будынка. А на сценах доўгі, .. і шырокі фрыз, на якім намаляваны высокія, у рост дзіцяці, казачна-бардовыя мухаморы.Караткевіч.
3. Аблямовачная арнаментальная паласа дывана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.
[Фр. frise.]
фрыз2, ‑у, м.
Уст. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі 2. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу.
[Фр. frise.]
фрыз3,
гл. фрызы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне аб мастацтве як асобым відзе грамадскай ідэалогіі, прысвечанае даследаванню ідэйнай сутнасці і форм прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці. Марксісцка-ленінская эстэтыка.// Сістэма поглядаў на мастацтва ці які‑н. яго від, якой хто‑н. прытрымліваецца. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі.Івашын.Для эстэтыкі Багушэвіча былі характэрны пошукі праўды, імкненне мастацкім словам сказаць народу праўду аб яго цяжкім сацыяльным становішчы.Конан.
2. Прыгажосць, мастацкасць чаго‑н. Як бачым, праблем, звязаных з эстэтыкай архітэктуры, удасканаленнем мастацкага аблічча беларускай сталіцы — многа.«ЛіМ».
[Ад грэч. aisthētikós — які адчувае, успрымае; пачуццёвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́тыка, ‑і, ДМ этыцы, ж.
1. Вучэнне аб маралі, як адной з форм грамадскай свядомасці, аб яе сутнасці, законах яе развіцця і ролі ў грамадскім жыцці. Марксісцкая этыка. □ А. К. Ільінскі ў пытаннях мастацтва, этыкі, маралі заўсёды стаіць на прынцыповай вышыні.«Полымя».
2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якога‑н. класа, арганізацыі, прафесіі і пад. Тамара Аляксандраўна спачатку збянтэжылася, калі яе.. «усемагутная разведка» ўстанавіла, хто тая жанчына, якую яна сустрэла з Ярашам каля дачы. Але, разважыўшы, узрадавалася: гэта яшчэ лепш, бо, акрамя ўсяго іншага, на галаву чалавека, які зрабіўся цяпер ёй ненавісны, падае яшчэ адзін цяжкі грэх — парушэнне ўрачэбнай этыкі.Шамякін.
[Грэч. ēthika ад ēthos — звычай.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
abstract
1.[ˈæbstrækt]
adj.
1) абстра́ктны, адця́гнены
Sweetness is abstract; sugar is concrete — Сало́дкасьць — паня́цьце абстра́ктнае; цу́кар — канкрэ́тнае
abstract noun Gram. — абстра́ктны назо́ўнік
abstract number — абстра́ктны лік
2) ідэа́льны; тэарэты́чны
3) Art абстра́ктны
2.[æbˈstrækt]
v.t.
1) абстрагава́ць
2) скарача́ць, рабі́ць рэзюмэ́, рабі́ць вы́піскі
3) выця́гваць, аддзяля́ць, вылуча́ць
3.
n.
1) вы́цяг -у m., каро́ткі зьмест, рэзюмэ́n
2) абстра́ктны твор маста́цтва
•
- in the abstract
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мане́ра1
(польск. maniera, ад фр. manière)
1) спосаб што-н. рабіць, прыём, прывычка (напр. м. размаўляць);
2) знешняя форма паводзін (напр. м. трымацца);
3) сукупнасць творчых асаблівасцей пісьменніка, мастака, музыканта, яго індывідуальны стыль, а таксама адметныя рысы якога-н. твора мастацтва, чыйго-н. выканання мастацкіх твораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
поп-а́рт
[англ. рор art, ад pop(ular) art = агульнадаступнае мастацтва]
фармалістычная мастацкая плынь, якая ўзнікла ў другой палавіне XX ст. у ЗША і Англіі; прадстаўнікі гэтай плыні выкарыстоўваюць стыль рэкламы і коміксаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)