ЛАБРЫЁЛА ((Labriola) Антоніо) (2.7.1843, г. Касіна, Італія — 2.2.1904),
італьянскі філосаф, публіцыст, дзеячсацыяліст. руху. Скончыў ун-т у Неапалі. З 1874 праф. Рымскага ун-та. Спачатку падзяляў погляды младагегельянцаў, у 1889—90 перайшоў на пазіцыі марксізму, стаў першым тэарэтыкам і прапагандыстам гэтага вучэння ў Італіі. Адзін з заснавальнікаў Італьян. рабочай партыі (1892, потым Італьян.сацыяліст. партыя). У рамках гіст. матэрыялізму даследаваў праблемы прычыннай абумоўленасці (дэтэрмінізму) грамадскіх з’яў і працэсаў, даваў матэрыяліст. інтэрпрэтацыю форм грамадскай свядомасці, аналізаваў адносіны гіст. матэрыялізму да т.зв.фактараў тэорыі. Выступаў супраць трактоўкі марксізму як замкнутай сістэмы, падкрэсліваў неабходнасць яго развіцця і канкрэтызацыі.
Тв.:
Рус.пер. — Очерки материалистического понимания истории. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБЕ́РТ (Карл Восіпавіч) (Lambert Marie Charles; 1771 або 1772, Францыя — 11.6.1843),
расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1823). Ваен. службу пачаў у франц. каралеўскай арміі. У час Франц. рэвалюцыі (1789—94) эмігрыраваў у Расію. Удзельнік задушэння паўстання 1794, перс. (1796) і швейц. (1799) паходаў, руска-пруска-франц. вайны 1806—07. Напярэдадні і ў час вайны 1812 камандзір кав. корпуса ў 3-й арміі; 25 ліп. авалодаў Брэстам, 27 ліп. разбіў саксонцаў у Кобрынскім баі 1812, удзельнічаў у Гарадзечанскай бітве 1812; восенню 1812 выбіў праціўніка з Нясвіжа, Навасвержаня, Мінска; пры штурме Барысава цяжка паранены. У сак. 1814 удзельнічаў у бітве пад Парыжам. Пасля вайны на камандных пасадах, сенатар (1826).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕ́ ((Longuet) Шарль) (14.2.1839, г. Кан, Францыя — 5.8.1903),
дзеячфранц. і міжнар.сацыяліст. руху, журналіст. З пач. 1860-х г. супрацоўнік і рэдактар шэрагу апазіц. газет, удзельнік апазіц. руху супраць Другой імперыі. У 1865—70 у эміграцыі ў Бельгіі. З 1865 чл.Інтэрнацыянала 1-га, у 1866—68 і 1871—72 чл. яго Ген. савета. У 1871—80 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У франка-прускую вайну 1870—71 удзельнічаў у абароне Парыжа, чл.Парыжскай камуны 1871 і гал. рэдактар яе друкаванага органа. У 1880-я г. супрацоўнічаў з пасібілістамі. Дэлегат 1-га (1889) і 5-га (1900) кангрэсаў Інтэрнацыянала 2-га. Пераклаў на франц. мову (1901) твор К.Маркса «Грамадзянская вайна ў Францыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДСБЕРГІС ((Landsbergis) Вітаўтас) (н. 18.10.1932, г. Каўнас, Літва),
літоўскі паліт. і дзярж.дзеяч, музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969), засл. дз. маст. Літвы (1982). Сын арх. В.Ландсбергіса-Жамкальніса. Скончыў Літ. кансерваторыю (па класе фартэпіяна, 1955). У 1956—63 і з 1975 выкладаў у кансерваторыі, з 1978 праф. у ёй; у 1957—74 адначасова выкладаў у Вільнюскім пед. ін-це. У 1988 старшыня Савета сейма Літ. руху за перабудову «Sajudis» («Рух»). У 1990—92 старшыня Вярх. Савета Літвы, садзейнічаў аднаўленню незалежнасці Літ. Рэспублікі. З 1993 старшыня партыі Саюз Айчыны. З 1997 старшыня сейма Літ. Рэспублікі.
Тв.:
Творчество Чюрлениса: (Соната весны). 2 изд. Л., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА (Таццяна Карнееўна) (15.8.1891, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 22.3.1980),
бел.дзеячсамадз. мастацтва, кампазітар-аматар. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Працавала ў калгасе, загадвала сельскай б-кай, навучала спевам у сярэдняй школе на радзіме. На аснове сямейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—54 узначальвала Азершчынскі нар. хор — адзін з лепшых бел.самадз. калектываў. Пры яе ўдзеле ў хоры створаны найб. папулярныя песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка». «Прыязджайце да нас у калгас», «Дняпро», «За Азершчынай палі залатыя», а таксама песня Л. «Марфута».
Літ.:
Есакоў А., Смольскі Б. Калгасны хор сяла Азершчына Мн., 1953;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Урал Рамдракавіч) (н. 28.2.1951, в. Катаева Бакалінскага р-на, Башкортастан),
вучоны-юрыст, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Казанскі ун-т (1973), Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1974). З 1974 праходзіў службу ў тэр. органах КДБСССР на пасадах аператыўнага і кіруючага саставу. З 1989 нач. кафедры спец. дысцыплін, нам.нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь па навук. рабоце. З 1994 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па знешняй палітыцы. Са снежня 1998 міністр замежных спраў — нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламат. ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла. Аўтар навук. прац па міжнар. праве, праблемах супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ЗУА́Н (Lê Duân; 7.4.1907, прав. Куангчы. В’етнам — 10.7.1986),
в’етнамскі паліт. і дзярж.дзеяч. З 1930 чл. Камуніст партыі Індакітая (КПІК). У 1931—36. 1940—45 арыштаваны франц.калан. ўладамі. З 1936 сакратар к-та КПІК у Цэнтр. В’етнаме, з 1939 чл. Пастаяннага к-таЦК КПІК. Пасля Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 на кіруючай парт. рабоце ў Паўд. В’етнаме. Удзельнік вайны Супраціўлення в’етн. народа 1946—54. З 1951 чл. Палітбюро і сакратар ЦК Партыі працоўных В’етнама (ППВ, з 1976 Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1960—76 1-ы сакратар ЦК ППВ, у 1976—86 ген. сакратар КПВ. Пры ім вялася В’етн. вайна 1964—73, адбылося аб’яднанне краіны (1975).
савецкі ваен.дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935). У арміі з 1898. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1900) і Акадэмію Генштаба (1907). Удзельнік 1-й сусв. вайны на тэр.паўн.-зах. Беларусі. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну ў 1918—19 нач.стралк. дывізіі (у Віцебску), пам.ваен. кіраўніка Зах. ўчастка атрадаў заслоны (усх. Беларусь), камандуючы Усх. фронтам, у 1919—24 галоўнакамандуючы Узбр. сіламі рэспублікі. У 1924—27 чл.РВССССР, адначасова на розных пасадах у вышэйшым апараце РСЧА. У 1927—34 нам. наркома па ваен. і марскіх справах, нам. старшыні РВССССР. З 1934 нач. Упраўлення ППАЧырв. Арміі. Чл.ВЦВК (1921—36).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́Н (Commines, Comines, Commynes, Comynes) Філіп дэ (каля 1447, г. Камін, Бельгія — 18.10.1511), французскі дзярж.дзеяч, гісторык. З фламандскай дваранскай сям’і. З 1464 на службе ў бургундскіх герцагаў, адзін з дарадчыкаў Карла Смелага, выконваў дыпламат. даручэнні. З 1472 бліжэйшы дарадчык караля Людовіка XI, пасля яго смерці (1483) чл. рэгенцкага савета пры непаўналетнім Карле VIII. За ўдзел у антыўрадавай апазіцыі сасланы ў правінцыю (1489). З 1491 зноў пры двары. Удзельнік італьянскіх войн 1495—1559. Аўтар «Мемуараў», у якіх адлюстравана гісторыя Францыі і Еўропы ў 2-й пал. 15 ст. Лічыцца пачынальнікам франц.паліт. гісторыі.
Тв.:
Рус.пер. — Мемуары. М., 1986.
Дз.М.Чаркасаў.
Схема каміна.Камін у адной з залаў палаца ў г. Нясвіж Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАЎНІ́ЦЫН (Пётр Пятровіч) (9.10.1764—9.9.1822),
рускі ваенны дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1817), граф (1819). Удзельнік руска-шведскіх войнаў 1788—90 і 1808—09. У час ваен. дзеянняў супраць Рэчы Паспалітай 1792—94 камандаваў мушкецёрскім палком. На пач. вайны 1812 камандаваў 3-й пях. дывізіяй у 3-м корпусе ген. М.А.Тучкова, у баях каля в. Астроўна (Бешанковіцкі р-н) 26 ліп. стрымліваў націск франц. карпусоў маршала Мюрата і ген. Багарнэ. Вызначыўся ў бітвах пад Смаленскам і Барадзіно. З вер. 1812 у ген. штабе аб’яднаных зах. армій. Удзельнік ваен. дзеянняў 1813—14. У 1815—19 ваен. міністр. З 1819 чл.Дзярж. савета, нач.ваен.навуч. устаноў, дырэктар Царскасельскага ліцэя.