заняпа́д, -у, ДМ -дзе, м.

Упадак, стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

З. эканомікі.

Гаспадарка прыйшла ў з.

Адчуць стомленасць і з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заняпа́лы, -ая, -ае.

1. Які прыйшоў ва ўпадак, збяднелы.

Заняпалая ў мінулым гаспадарка.

2. Хваравіты, слабы здароўем.

Заняпалая старая.

|| наз. заняпа́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заняпа́сці, -непаду́, -непадзе́ш, -непадзе́; -непадзём, -непадзяце́, -непаду́ць; -непадзі́; зак.

Прыйсці ў заняпад.

Гаспадарка заняпала.

З. здароўем.

|| незак. занепада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

занясе́нне гл. занесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заня́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Тое, чым хто-н. заняты; справа, праца.

Род заняткаў.

2. мн. Вучэбныя гадзіны (урокі, лекцыі), а таксама наогул час вучэння.

У школе пачаліся заняткі.

Семінарскія заняткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заня́тасць, -і, ж.

Наяўнасць работы, забяспечанасць працай.

Вялікая з.

Паказчык занятасці рабочых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заня́ты, -ая, -ае.

Які мае многа работы, спраў.

З. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заня́цца¹, займу́ся, зо́ймешся, зо́ймецца; займі́ся; зак.

1. чым. Пачаць што-н. рабіць, прыступіць да якога-н. занятку.

З. спортам.

2. кім-чым. Накіраваць сваю ўвагу на каго-, што-н., праявіць цікавасць да каго-, чаго-н.

З. хворым.

З. сабой (пачаць клапаціцца пра сваю знешнасць, здароўе).

3. з кім. Дапамагчы каму-н. у вучобе, занятках.

З. з адстаючымі вучнямі.

|| незак. займа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заня́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зо́ймецца; зак.

Пачаць гарэць, разгарацца; наступіць, пачацца (пра раніцу, зару).

Гэта хата занялася ад суседняй.

Пажар заняўся з канца вёскі.

Занялося на раніцу.

Заняўся золак.

|| незак. займа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заня́ць, займу́, зо́ймеш, зо́йме; займі́; заня́ты; зак.

1. што. Запоўніць сабой якую-н. прастору, прамежак часу.

Кнігі занялі ўсю паліцу.

Гэта работа зойме ў нас дні два.

2. што. Размясціцца дзе-н.; уступіць куды-н., авалодаўшы чым-н.

З. месца ў вагоне.

З. кватэру.

Полк штурмам заняў варожы гарнізон.

З. крэпасць.

3. перан., каго (што). Зацікавіць, цалкам захапіць.

Мяне заняла гэта работа.

4. каго (што). Даць работу, занятак каму-н.

З. на ўроку ўсіх вучняў.

З. гасцей размовамі.

5. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі: заняць пасаду.

З. вакансію.

З. месца малодшага навуковага супрацоўніка.

З. кафедру ў інстытуце.

6. каго-што. Захапіць, збіраючы ў адно месца і гонячы куды-н. (пра жывёлу).

З. статак і гнаць дадому.

7. што. Распачаць.

З. шырокі пракос.

Дух заняло (разм.) — стала цяжка дыхаць ад чаго-н. (хвалявання, хуткага руху і пад.).

Мову заняло каму — страціў здольнасць гаварыць.

|| незак. займа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 і 7 знач.).

|| наз. заня́цце, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)