Га́нак ’ганак’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Сцяшк.), ’прызба’ (БРС), ’веранда’ (Жд. 2). Ст.-бел. (з XVI ст.) кганокъ, кганекъ, ганокъ (гл. Булыка, Запазыч., 147). Укр. га́нок, рус. дыял. га́нок. Запазычанне з польск. ganek (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. ganc, ням. Gang). Гл. Булыка, там жа; Фасмер, 1, 392; Слаўскі, 1, 254.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́рус 1 ’гарус (від тканіны)’ (БРС, Нас.). Ст.-бел. гарусъ ’назва тканіны’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Рус. га́рус, укр. га́рус. Запазычанне з польск. haras, harus (ням. Arras, Harras). Гл. Фасмер, 1, 395; Шанскі, 1, Г, 35.
Га́рус 2 ’бусел чорны, Ciconia nigra L.’ (Касп.). Відавочна, запазычанне. Параўн. лат. guoris (да этымалогіі гл. Фрэнкель, 137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глагала́ць ’голасна, рэзка гаварыць, гарланіць’ (Нас.). Рус. глаго́лать ’гаварыць, казаць’, укр. глаго́лати. Зыходным з’яўляецца ст.-слав., ц.-слав. глаголати ’казаць, гаварыць’ (што з’яўляецца рэдуплікаванай формай: *gol‑gol‑), з якога і запазычаны (праз царкоўную літ-py) усх.-слав. словы. У бел. мове націск змяніўся паводле дзеяслоўных тыпаў на ‑ati (‑аць), а семантыка набыла адценне жартаўлівасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глаго́ль ’назва літары «г»’. Рус. глаго́ль, укр. глаго́ль. Запазычанне са ст.-слав. мовы. Параўн. у Міклашыча, Lex. palaeosl., 128: «глаголи indecl. ńomen quartae litterae» (параўн. і 120: «вѣдѣ indecl. nomen tertiae litterae»). Гл. яшчэ ў (Шанскага, 1, Г, 85–86 (падрабязна, але падаецца месцамі не зусім зразумела, а аб форме глаголи зусім нічога не гаворыцца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глы́ба ’глыба’ (БРС). Слова вядома толькі ў рус. і бел. мовах (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 160). Паводле Трубачова (там жа), роднаснае слову *glyza (гл. глы́за). Ранейшая версія (роднаснасць з лац. glēba ’ком зямлі’), якую прапанавалі Брандт, РФВ, 22, 119; Бернекер, 1, 310; Фасмер, 1, 147, не вельмі верагодная, паколькі тут назіраецца неаднолькавы вакалізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́да ’трэба’ (Бяльк.), на́да, на́ды (Сл. ПЗБ), рус. на́до ’тс’; упершыню фіксуецца ў Полацкай грамаце 1264 г. (Сразн.). Скарочаная форма ад прыслоўя надобѣ, утворанага ад месн. скл. назоўніка даба з прыназоўнікам на (Карскі 2–3, 76; Фасмер, 3, 38). Форма на ‑ды адлюстроўвае, відаць, уплыў прыслоўяў тыпу тады, туды і г. д. Гл. на́дабе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надува́нчык ’адуванчык, дзьмухавец’ (ТС), надуваньчык ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Змененая пад уплывам надуць ’надзьмуць’ руская назва одуванчик ’тс’, відаць, у выніку цяжкасцей пры ўспрыняцці пачатку слова (ідэнтыфікацыі а‑ = аб‑) і змены матывацыі («як надуты»); параўн. таксама рус. маск. надуванчик ’тс’, што сведчыць аб дээтымалагізацыі тэрміна і спробах «мадэрнізацыі» яго формы ў межах самой рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наду́дліцца ’напіцца праз меру, насмактацца’ (Бяльк.). У аснове экспрэсіўнага ўтварэння — гукапераймальны элемент ‑дуд‑, што можа быць звязана з дуда, дуць (гл.), параўн. дудзіць ’іграць на дудзе’ і ’прагна піць’ (Байк. і Некр.), рус. надудо́литься, надуби́ться, надуда́риться ’напіцца ўдосталь’, а таксама іншыя дзеясловы з тым жа значэннем: надудо́ніцца, наду́ндзіцца і пад. (Трубачоў, Этим. сл., 5, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́зіркам, на́зяркам ’не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы)’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Нас., Янк. 2, Сцяшк. Сл.), на́зірком ’следам, не выпускаючы з поля зроку’ (ТС), на́зір ’тс’ (дзярж., Нар. сл.), рус. назо́рком ’тс’, укр. на́зирком ’тс’, польск. nazierkiem, nazircem ’тс’. Пры наяўнасці назоўніка на́зір, памянш. на́зірак, паводле распаўсюджанай мадэлі — твор. скл. назоўніка ў функцыі прыслоўя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небакра́й ’небасхіл; гарызонт’ (ТСБМ). Наватвор, аўтарства якога прыпісваецца паэту А. Зарыцкаму (М. Стральцоў у кн.: Слова наша роднае. Мн., 1986, 125): паэтычны сінонім да небасхіл (гл.), параўн. рус. небозем ’гарызонт’ (аўтарства прыпісваецца Далю), польск. niebokrąg ’акружнасць неба’ і пад. Хутчэй за ўсё з укр. небокра́й ’тс’ (яшчэ ў Шаўчэнкі). З не́ба і край ’канец, мяжа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)