ПАРА... (ад грэч. para каля, пры, па-за, без), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае знаходжанне побач, а таксама перамяшчэнне, адхіленне ад чаго-н. змену чаго-н., напр., парабіёз, парамагнетызм.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЦЫЁН,

α Малога Пса, зорка 0,37 візуальнай зорнай велічыні, самая яркая ў сузор’і Малога Пса. Свяцільнасць у 7,7 раза большая за сонечную; адлегласць ад Сонца 3,5 пк. П. — фізічная падвойная зорка.

т. 13, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́лас м. Haar n -(e)s, -e;

ні на во́лас nicht um ein Haar, kein bss¦chen, nicht im Gerngsten;

рваць на сабе́ валасы́ sich (D) die Hare rufen;

валасы́ ўстаю́ць ды́бам die Hare stehen inem zu Brge;

прыцягну́ць што-н за валасы́ etw. an den Haren hrbeiziehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вучо́ба ж. Lrnen n -s, -; Stdium n -s, -di¦en; Lhre f -, -n (вытворчая); usbildungf -, -en; Schlung f -, -en;

спыні́ць вучо́бу das Stdium ufgeben*;

за вучо́бай beim Lrnen, beim Stdium;

тава́рыш па вучо́бе Stdi¦enfreund m -(e) s, -e, Stdi¦enkollege m -n, -n, Std¦enkamerad m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

захава́ць (зберагчы) erhlten* vt, ufbewahren vt, verwhren vt;

захава́ць гро́шы ў ба́нку das Geld auf der Bank hben;

захава́ць пара́дак rdnung hlten*;

захава́ць мір den Freden erhlten*;

захава́ць у па́мяці im Gedächtnis [im Kopf] behlten*;

захава́ць спако́й Rhe bewhren;

захава́ць за сабо́й пра́ва sich (D) das Recht vrbehalten* [usbedingen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прапанава́ць

1. vrschlagen* vt;

2. (даць на выбар, частаваць) nbieten* vt; offereren vt (камерц.);

3. (уносіць прапанову што-н. зрабіць, тс. кандыдатуру) bentragen vt;

4. (законапраект) vrlegen vt, unterbriten vt;

прапанава́ць тост inen Toast [to:st] [Trnkspruch] usbringen* (за каго-н. auf A);

прапанава́ць свае паслу́гі sine Denste nbieten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разлічы́цца

1. камерц. (расплаціцца за тавар і г. д.) die Rchnung mchen [beglichen*]; brechnen vi (з кім-н. mit D);

разлічы́цца з крэдыто́рамі die Gläubigen bfunden*;

2. (адпомсціць) brechnen vi (з кім-н. mit D);

3. вайск., спарт. bzählen vi;

па пара́дку нумаро́ў разлічы́ся! (каманда) bzählen!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

схадзі́ць (за каго-н, па што-н.) nach j-m, nach etw. (D) ghen*; j-n, etw. (b)holen ghen*; j-n, etw. hlen;

схадзі́ць па малако́ Milch hln (gehen*);

схадзі́ць паглядзе́ць што-н. sich (D) etw. nsehen ghen*;

схадзі́ць куды-н. (па справе) inen Gang mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

умяша́цца sich inmischen; inschreiten* vi (s) (заступіцца за каго-н. für A, выступіць супраць каго-н. ggen A); interveneren [-ve-] vi;

умяша́цца ў чужы́я спра́вы sich in frmde ngelegenheiten (in)mschen;

умяша́цца ў размо́ву sich ins Gespräch inmischen;

умяша́цца ў чужу́ю гульню́ (у шахматы, карты) kebitzen vi (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПО́ЛАЦКІЯ БІ́ТВЫ 1812 Баі за Полацк паміж рас. 1-м пях. корпусам ген. П.Х.Вітгенштэйна і франц. корпусам маршала Ш.​Удзіно 17—18 жн. і 18—19 кастр. 1812. Пасля Клясціцкіх баёў 1812 на падыходах да Полацка 16 жн. рас. войскі занялі в. Гамзелева. 17 жн. Вітгенштэйн атакаваў франц. пазіцыі, пад прыкрыццём авангардаў ген.-маёра Б.​Б.​Гельфрэйха (4 пях. батальёны, 4 кав. эскадроны і 300 казакоў з 12 гарматамі) і палк. Я.​І.​Уластава (1 егерскі полк і 2 грэнадзёрскія батальёны). Рас. войскі (каля 20 тыс. чал. і 99 гармат) размясціліся паўкругам. насупраць горада паміж р. Палата і Дзвіна. Баварскі корпус ген. Л.​Гув’ена Сен-Сіра размясціўся на левым беразе р. Палата за Спаскім манастыром, корпус Удзіно — паміж р.Палата і Дзвіна і меў выхад на дарогу Себеж—Невель. Агульная колькасць франц. войска дасягала 45 тыс. Бой цягнуўся каля 14 гадзін з пераменным поспехам. Абодва бакі панеслі вял. страты. Цяжка паранены Удзіно перадаў камандаванне Сен-Сіру, які перагрупаваў войскі і ў 5 гадзін раніцы пачаў наступленне супраць левага фланга рас. войск. Ген.-маёр А.​Ю.​Гамен, які ўзначальваў цэнтр рас. войска, з 2 палкамі і 3 батальёнамі атакаваў і адкінуў непрыяцеля. Франц. кавалерыя, якая спрабавала прарваць цэнтр, была разбіта і адкінута да Полацка. Рас. войскі ўтрымалі асн. пазіцыі, але з-за перавагі сіл праціўніка вымушаны былі адысці да р. Дрыса. За 2 дні баёў яны страцілі каля 5,5 тыс. забітымі і параненымі; французы і баварцы — 8 тыс. У выніку 1-й Полацкай бітвы французы адмовіліся ад наступлення на Наўгародска-Пецярбургскім напрамку і не змаглі падтрымаць корпус, які асаджаў Рыгу.

2-я Полацкая бітва мела за мэту акружыць і знішчыць франц. войскі. 17 кастр. армія Вітгенштэйна (каля 55 тыс. чал., 122 гарматы) сканцэнтравалася каля Полацка. Франц. маршал Сен-Сір меў у Полацку 30—32 тыс. чал. Бой пачаўся раніцай 18 кастр. кавалерыйскімі сутычкамі, у выніку якіх франц. кавалерыя страціла больш за палову свайго складу і амаль усіх штаб-афіцэраў. Сабраўшы большую частку свайго корпуса, Сен-Сір пачаў атаку супраць усіх 3 калон рас. войск. Абодва бакі мелі вял. страты, бой скончыўся безвынікова. Рас. войскі занялі пазіцыі насупраць Полацка перад гар. валамі і на левым беразе Дзвіны. 19 кастр. Вітгенштэйн атакаваў горад з фронту і моцным артыл. агнём прымусіў праціўніка пакінуць умацаваны лагер і адысці ў Полацк. У 2 гадзіны ночы рас. авангарды ген.-маёра А.​Б.​Фока і палк. Турчанінава ўварваліся ў горад; пачалі вулічныя баі. Сен-Сір быў вымушаны вывесці войскі з Полацка і разбурыў масты цераз Дзвіну. Спробы французаў адбіць горад 20 кастр. былі безвыніковымі. За 2 дні баёў рас. войскі страцілі 8 тыс. чал., французы — каля 4 тыс. чал. забітымі і параненымі і больш за 2 тыс. палоннымі. Пасля вызвалення Полацка франц. войска вымушана было адступіць па спустошанай раней дарозе.

Літ.:

Жилин П.А. Отечественная война 1812 г. 3 изд. М., 1988;

Корнейчик Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962;

Троицкий Н.А. 1812. Великий год России. М., 1988.

Ш.​І.​Бекцінееў.

Да арт. Полацкія бітвы 1812. Бітва каля Полацка 18.8.1812. З гравюры Д.​Ругендаса. 1810-я г.

т. 12, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)