Светагля́д ‘кругагляд, светапогляд, светабачанне’ (Ласт., Некр. і Байк.). Як і светапо́гляд ‘тс’ (ТСБМ), з’яўляецца інтэрнацыянальнай калькай, параўн. рус.мировоззрение ‘тс’, польск.światopogląd ‘тс’, крыніцай якіх лічыцца ням.Weltanschauung ‘тс’ (< Welt ‘свет’ і Anschauung ‘погляд ), гл. Фасмер, 2, 626; Нававейскі, Zapożyczenia, 15. Меркаванне пра калькаванне польскага слова (Цімошук, Studia z filologii ros. i słów.: Białorutenika, 22, 30) цяжка давесці, паколькі ўпершыню сьветагля́д (Гарэц. 1) фіксуецца ў 20‑я гг. XX ст. як пераклад рус.миросозерцание.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Семенчаваць ‘суцешыць радаснай весткай’ (Тэсфір 1725 г.). Паводле Мішкінене (Slavistica Vilnensis, 1997, 210), сустрэлася ў каментарыі да Карана ў форме семенчуй з тлумачэннем “суцеш радаснай весткай”. Антановіч (Зб. Крымскаму, 148–149) у арабаграфічных тэкстах семенчаваць “вітаць” разглядае як цюркізм. Вытворнае ад ст.-бел.семенчъ ‘радасная вестка’ (1545 г.), што з крым.-тат.sävinč, чагат.sävünč ‘тс’, якое ў сувязі з абмежаваным характарам выкарыстання сярод беларускамоўных мусульман разглядаецца як экзатызм (Булыка, Лекс. запазыч., 36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Серпарэ́знік ‘крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (гом., Кіс.; Бейл., Мат. Гом., Ян.; паст., лоеў., Сл. ПЗБ, ТС), ‘трыпутнік ланцэталістны, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), серпарэ́з ‘тс’ (Бейл.; барыс., брасл., Сл. ПЗБ), ‘крываўнік’ (ЛА, 1; Мат. Гом., ТС). Укр.серпорі́з ‘крываўнік звычайны’, рус.серпоре́знік ‘тс’. Ад серп і рэзаць, як сродак, які спыняе кроў пры парэзах (сярпом), параўн. “… як парэжам палец жнучы, дык добра прыкладаць серпарэзнік” (Сл. ПЗБ). Да семантыкі параўн. і крываўнік (гл.).