1. Які не належыць да расліннага або жывёльнага свету, характарызуецца адсутнасцю жыццёвых працэсаў; нежывы. Неарганічныя рэчывы. Неарганічная прырода.// Які складаецца з рэчываў, што не належаць да расліннага або жывёльнага свету. Неарганічныя ўгнаенні.
2.перан. Які не ўваходзіць натуральна ў стыль, твор і інш. Разбіўка нашых вершаў на сечаныя радкі ішла сілком, была неарганічнай.Скрыган.
•••
Неарганічная хіміягл. хімія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазро́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан падазронага. Падазронасць учынку. Падазронасць паводзін. □ Пакуль.. [сястра] калола ў руку хворага, ён .. поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі.Быкаў.
2. Падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н., недаверлівасць. [Гарасім] пачаў з недаверам і падазронасцю ставіцца да сваіх братоў-арандатараў.Чарнышэвіч.
3. Тое, што і падазрэнне (у 1 знач.). Дзедаў адказ адвёў падазронасць ад яго асобы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдуркава́ты, ‑ая, ‑ае.
Дурнаваты, бесталковы. Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты.Колас.На тварах бандытаў з’явіліся ўхмылкі. Яны, відаць, паверылі, што перад імі сапраўды прыдуркаваты хлопец.Хомчанка.// Уласцівы прыдурку. Спакойны, ураўнаважаны, з застыглай прыдуркаватай усмешкай на няскладным твары, .. [Алёшка] ішоў да каменданта і думаў, па якой гэта патрэбе яго паклікалі да начальства.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Шавелячы, змяніць становішча чаго‑н.; разварушыць. Расшавяліць вуголле ў печы.// Шавелячы, штурхаючы, вывесці са стану спакою; разбудзіць. Расшавяліць соннага.
2.перан. Абудзіць да дзейнасці, вывесці са стану вяласці, абыякавасці да навакольнага. Узварухнулі, расшавялілі, ускалыхнулі калгасны сход разумныя дакументы партыі.Бялевіч.— Бачу, прападае чалавек. Кругом музыка, а ён кісне. Думаю, пайду, расшавялю...Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́птык, ‑а. м.
1. Прыхільнік, паслядоўнік скептыцызму (у 1 знач.). Антычныя скептыкі.
2. Той, хто ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца недаверліва. Міхал Баўдзей па натуры быў скептык, да ўсяго новага ставіўся недаверліва.Колас.Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і няверы ўсё-такі знайшліся.Вішнеўскі.Даверлівы — зусім не скептык — Усяму я веру, усё цаню...Таўбін.
[Грэч. skeptikos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стану 5. Станавыя адносіны ў сказе.
станавы́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да стана 2 (у 4 знач.). //узнач.наз.станавы́, ‑о́га, м. Тое, што і станавы прыстаў. [Антось:] — Заварочвай аглоблі і смалі дахаты, калі не хочаш, каб з цябе і з брата станавы садраў па рублю.С. Александровіч.
•••
Станавы прыстаўгл. прыстаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму‑н. гора, пакуты. Марыя падалася бліжэй да Веры, паб уцешыць яе, не дапусціць да слёз, хоць самой цяжка было не заплакаць.Кулакоўскі.// Перадаваць, абрадаваць чым‑н. Вера выцерла хустачкай вочы і пачала чытаць: — «Дарагія дзеткі, Верачка і Максім! Нас вельмі ўцешыла ваша пісьмо, дзе вы паведамляеце, што ўзялі шлюб».Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпо́та, ‑ы, ДМ ‑поце, ж.
Разм. Гразь на зямлі ад дажджу або мокрага снегу. Конь пад Вярбіцкім — не вельмі лёгкі. Раскідае нагамі, змоладу сарванымі ў плузе, — толькі тая хлюпота ляціць у бакі.Брыль.// Сырое надвор’е з дажджом або мокрым снегам. На дварэ стаяла позняя асенняя хлюпота, дарогі да таго раскіслі, што ногі ў каня правальваліся ледзь не да калень.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́нкцыя
(лац. functio = выкананне)
1) прызначэнне, роля, задача аб’екта ў пэўнай сістэме адносін (напр. ф. матора, ф. сэрца);
2) роля грамадскай арганізацыі або групы ў адносінах да грамадства (напр. ф. дзяржавы, ф. сям’і);
3) абавязак, кола дзейнасці, работа (напр. службовыя ф-ыі);
4) мат. залежная пераменная велічыня, якая змяняецца ўслед за змяненнем другой велічыні, што называецца аргументам (напр. лінейная ф., алгебраічная ф.);
5) фізіял. спецыфічная дзейнасць органа або арганізма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЯ ХРЫСЦІЯ́НСКАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ (БХД), Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА),
клерыкальная дэмакратычная бел.нац. партыя. Засн. ў маі 1917 у Петраградзе, дзейнічала на тэр.Зах. Беларусі да 1940. Да сярэдзіны 1920-х г.наз. Хрысціянская дэмакр. злучнасць (ХДЗ). Заснавальнікі і гал. ідэолагі БХД — бел. ксяндзы Ф.Абрантовіч, Л.Хвецка, А.Станкевіч, В.Гадлеўскі, Ф.Будзька, А.Зязюля (А.С.Астрамовіч), К.Сваяк (К.Стаповіч) і інш. Друкаваны орган — газ.«Беларуская крыніца». Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-паліт. дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. Як актыўны ўдзельнік Беларускага нацыянальнага камітэта, а потым і Вялікай беларускай рады ХДЗ-БХД падтрымлівала Часовы ўрад А.Ф.Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах дасав. улады. На думку Станкевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з акта 25 сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі, адмаўленне класавай барацьбы. Усе 5 праграм партыі, пачынаючы з 1920, адстойвалі асновы дэмакр. ладу, у т. л. прыватную ўласнасць. З 2-й пал. 1920-х г. БХД узяла курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-паліт. арг-цыю на грунце агульнахрысц. ідэалогіі, што знайшло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы на БНА. Аднак змена назвы партыі не мяняла яе сутнасці, а павінна была падкрэсліць незалежнасць ад кліру і прэтэнзію на аднаасобнае паліт. прадстаўніцтва бел. народа. Гал.паліт. мэту бачыла ў тым, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які, абапіраючыся на працу, грамадскую роўнасць і справядлівасць, не дапускаючы эксплуатацыі адных другімі, забяспечваў бы палітычна-грамадскія, культурныя і эканамічныя патрэбы грамадзян». Выступала за самастойнасць бел. народа на ўсіх яго землях, перадачу зямлі ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, абавязковасць вывучэння рэлігіі ў школах, супраць аддзялення царквы ад дзяржавы, «дыктатуры капіталізму, фашызму і камунізму» і інш. З мэтай пашырэння сац. базы партыі ў чэрв. 1926 у Вільні быў адкрыты Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры як філіял БХД. Кіраўнікі БХД-БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦККПЗБ пра стварэнне адзінага фронту барацьбы супраць польскіх улад, аднак удзельнічалі ў сумесных акцыях барацьбы за школу на роднай мове. Пасля далучэння Зах. Беларусі даБССР многія члены партыі былі рэпрэсіраваны.