адва́л, ‑а, м.
1. Частка плуга, акучніка, якая адразае скібу зямлі і пераварочвае яе; тое, што і паліца (у 2 знач.). Плуг падразае мяжу і адвалам павольна кладзе яе на бок. Галавач.
2. Перавернутая скіба зямлі.
3. Спец. Насып з пустых парод на горных распрацоўках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгало́с, ‑у, м.
Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю Краскі ўзыдуць з пасеяных слёз... Прыйдзе моладзь не раз к табе з песняю, Смела кінуўшы ўдаль адгалос. Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы.
2. у знач. наз. адкупно́е, ‑ога, н. Разм. Тое што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпо́мсціць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; зак.
Адплаціць за здзекі, крыўду; учыніць помсту каму‑н. І Раманюк ля таго кургана пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. Падаб’юць — дапаўзу на руках, Каб вінтоўку ўзяць І за тое, што бачыў адпомсціць. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адта́яць, ‑таю, ‑таеш, ‑тае; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць. Вокны ў карчме адтаялі, і за імі відаць было, як застыў на дрэвах пушысты некрануты іней. Пестрак.
2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць. Адтаяць мяса. Адтаяць халадзільнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адыходзіць — адысці (у 1, 2 і 6 знач.). // Адбыццё, адпраўленне. Заставалася шмат часу да адыходу поезда. Колас.
2. Тое, што і адходы.
•••
На адыход, на адыходзе — перад тым, як пайсці, пакінуць каго‑н.; на развітанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.
Разм.
1. Тое, што і пазуха (у 1 знач.). Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.
2. у знач. прысл. запа́зухай. У пазусе, у запазусе. Схаваць грошы запазухай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і заразны (у 1 знач.).
2. перан. Які лёгка перадаецца іншым, пераймаецца іншымі. Часамі ўдавалася. .. [Янку Тукалу] разварушыць, і тады ён рабіўся вясёлым, жартлівым, здольным усіх захапіць сваімі жартамі і смяяўся такім заразлівым смехам, што нельга было не паддацца яму. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́ўтрае, ‑ага, н.
Разм. Тое, што і заўтра (у 2 знач.). Не, яна не пойдзе адсюль да заўтрага, як ні цяжка сядзець тут, але яна не пойдзе. Лобан. Ростам гэтых гарадоў, заводаў і электрастанцый будзе адзначана хада ў заўтрае майго пакалення людзей, маіх равеснікаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і збалець. Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў нарадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. — Я ўся збалелася па табе. Дзяцінка мая! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)