Турлы́каць ‘мармытаць’ (Мат. Гом.), турлы́чыць ‘бубніць’ (чач., ЖНС), ‘неразборліва гаварыць’ (Юрч., Мат. Гом.), ‘гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), ‘спяваць (пра жаўрука)’ (Юрч.). Параўн. укр. дыял. турли́кати ‘павольна ехаць, ісці’, рус. турлы́кать ‘буркаваць, квакаць; прысоўваць, шумець’, польск. дыял. turlikać ‘звінець, брынчаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, генетычна звязанае з папярэднім (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 682; Праабражэнскі, 2, 20). Сюды ж турлы́чка ‘разумова адсталая асоба з неразвітай мовай’ (Юрч. Вытв.), турлы́чык ‘разумова абмежаваны чалавек, звычайна дзіця’ (Юрч. СНЛ); турлы́чыньне ‘неразборлівая гаворка’, ‘спеў жаваранка’ (Юрч.); турлы́чыньнік ‘той, хто гаворыць невыразна’ (Юрч. СНЛ). Параўн. з палаталізаваным цюрлюва́ць ‘спяваць (пра спеў жаваранка)’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́лецець
1. (her)áusfliegen* vi (s); áuffliegen* vi (s) (пра птушку); ábfliegen* vi (s) (пра самалёт); heráusstürzen vi (s), hináusstürzen vi (s) (выскачыць);
матацы́кл вы́лецеў на даро́гу das Mótorrad kam auf den Weg gerást;
2. разм (быць выгнаным) hináusgeworfen wérden;
◊ гэ́та вы́лецела ў мяне́ з галавы́ das ist mir (gänzlich) entfállen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Каржакава́ты ’нізкі з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва)’, ’невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты’ (ТСБМ, Шат., Касп.), ’каравы’ (Яруш.). Словаўтваральная будова лексемы празрыстая — каржакаваты < кар‑жак‑ав‑аты. Запазычанне з польск. krzakowaty ’тс’, якое ад krzak ’куст, кустоўе’. Гл. каржак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Купча́сты ’з пышнай густой кронай (пра дрэва)’ (ТСБМ), ’бахматы’ (Сл. паўн.-зах.). Да купа 1 (гл.). Параўн. купісты (гл.). Суфіксальная частка ‑ча‑сты складваецца з двух элементаў: ‑ча (параўн. купча ад купіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 74) і ‑(і)сты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́шыць ’ліць, як з вядра (пра дождж)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку кантамінацыі выклічніка люх‑люх‑люх (гл. люхнуць) і ю́шыць ’ліцца ручаём (аб крыві)’, параўн. драг. ю́шытэ ’тс’, якое з польск. juszyć < прасл. juxa > юха, юшка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́ткуль ’неадкуль, аднекуль’ (Нас., Бяльк., Юрч.), неткуль, неткуле, неткуля ’аднекуль, знекуль’ (ТС). З не і адкуль (гл.). З сінкопай (пропускам а), пра што сведчыць апостраф у некаторых запісах, параўн. неʼткуль ’тс’ (Шат.); менш верагодна — з нет (гл.) і адкуль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустамало́т ’балбатун; чалавек, які без сэнсу гаворыць, крычыць’ (ТСБМ, Шат., Варл.; бялын., Янк. Мат.; міёр., З нар. сл.; карм., гом., Мат. Гом.), пустамало́ціць ’балбатаць, плявузгаць’ (Шат.). Ад пусты́ (гл.) і малаці́ць; параўн. апісальнае народнае пуста́я малата́рня пра такога чалавека.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піднава́ць ’пільнаваць здабычу (пра ката і інш.)’ (зэльв., бых., пух., бабр., Жыв, св.; пух., Сл. ПЗБ; слопім., Нар. словатв.), падкаваць, прыпіднаваць (скаціну, каб не лезла ў шкоду) (карэліц., Нар. сл.). З патаваць ’тс’ у выніку незвычайнага распадабнення я > д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рале́йнік ’земляроб’ (Варл.), ’араты’, лаянк. ’нявыхаваны’ (Нас.). Вытворнае ад ралейны (гл.) ’што мае адносіны да раллі’ пры дапамозе суф. ‑ік як назва паводле прафесіі (Сцяцко, Афікс. наз., 103, 104). Зневажальнае значэнне развіваецца з уяўлення пра малую адукаванасць сельскага насельніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́сісць ’нешта дрэннае’ ў праклёне: Есьце, шоб вас паела росісць! (ТС). Да рось ’імгла, туман’ (гл.). Вакалізм суфікса *‑ostь пад уплывам украінскай мовы, параўн. укр. лютість, чемність, гл. таксама Карскі, 1, 160 (пра ‑ісць у гаворках). Гл. раса 4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)