во́бад, ‑а, М ‑дзе; мн. абады, ‑оў; м.
1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына. Ахметка прыцягнуў вобад ад веласіпеднага кола і маленькі барабан з бразготкамі. Даніленка.
2. Частка некаторых прадметаў у выглядзе кольца, авала. Вобад блока. Вобад тэніснай ракеткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задо́к, ‑дка, м.
1. Задняя частка калёс, саней і пад. У задку воза .. сядзеў нейкі чалавек. Чорны. Пан Судзілоўскі катаўся.. на белых рысаках у размаляваных, з высокім задком санках. Хомчанка.
2. Разм. Задняя частка забітай і выпатрашанай жывёлы. Цялячы задок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і скубці (у 1–4 знач.). Міканор скубаў .. [салому] жменя за жменяю, люта шпурляў убок — частка яе ляцела ўніз, частка заставалася на страсе, асобныя пасмы з радасцю хапаў, нёс вецер. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гора-...
Іран. Першая частка складаных слоў, якая абазначае: «дрэнны», «незадачлівы», напрыклад: гора-кіраўнік, гора-тэарэтык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гука...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову гук, напрыклад: гуказапіс, гуканепранікальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бетона...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «бетон», «бетонны», напрыклад: бетонаўкладчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышэй...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «раней», напрыклад: вышэйапісаны, вышэйсказаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гейм, ‑а, м.
Спец. Частка партыі, пэўны лік ачкоў у некаторых гульнях, пераважна ў тэнісе.
[Англ. game — гульня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ген...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову генеральны, напрыклад: генплан, генсавет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ветра...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «вецер», напрыклад: ветрасілавы, ветраўстойлівы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)