малацьбі́т, -а́, М -біце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто малоціць (у 1 знач.).

Малацьбітам пара есці.

|| ж. малацьбі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мелама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто вельмі любіць музыку і спевы.

|| ж. мелама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мелама́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́лка, безас., у знач. вык.

Цвёрда.

М. сядзець.

◊

Мякка сцеле, ды мулка спаць — ужыв. ў дачыненні да таго, хто добры на словах, а не на справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мянта́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Наждачная лапатка¹, якой востраць косы.

2. перан. Пра таго, хто многа і без толку гаворыць (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кумі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Статуя язычніцкага бажаства; ідал.

2. перан. Той (тое), хто (што) з’яўляецца прадметам асаблівага захаплення і пакланення (высок. і іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаве́ц, лаўца́, мн. лаўцы́, лаўцо́ў, м.

Той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам.

На лаўца і звер бяжыць (прыказка).

|| прым. лаве́цкі, -ая, -ае.

Л. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пацень, -патня, мн. -патні, -патняў, м.

1. Той, хто многа гаворыць, лапоча (разм., пагард.).

2. Няроўнасць у адкляпанай касе.

Першы раз кляпаў касу і нагнаў лопатняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазі́ла¹, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -зі́л (разм.).

Той, хто няўмела, дрэнна малюе, піша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саліда́рны, -ая, -ае.

1. Які выражае сваю салідарнасць з кім-, чым-н.; аднадушны.

2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім-н. адказнасць.

Салідарныя адказчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свінту́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., жарт.).

Той, хто зрабіў што-н. па-свінску (гаворыцца звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем).

Ну і с. жа ты!