аэрафотаграмме́трыя
(ад аэра- + фотаграмметрыя)
раздзел фотаграмметрыі, які распрацоўвае метады вызначэння формаў, памераў і становішча аб’ектаў на мясцовасці на аснове фотаздымкаў з лятальных апаратаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
герыятры́я
(ад гр. geron = стары чалавек + -ятрыя)
раздзел геранталогіі, які вывучае асаблівасці захворванняў людзей старэчага веку і распрацоўвае метады лячэння і папярэджання іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрабіёніка
(ад гідра- + біёніка)
раздзел біёнікі, які вывучае асаблівасці жывёл, што жывуць у вадзе, каб ствараць тэхнічныя прыстасаванні для работы ў водным асяроддзі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрамеха́ніка
(ад гідра- + механіка)
раздзел механікі, які вывучае законы руху (гідрадынаміка) і раўнавагі (гідрастатыка) вадкасцей і газаў і іх узаемадзеяння з цвёрдымі целамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лінгвагеагра́фія
(ад лац. lingua = мова + геаграфія)
раздзел дыялекталогіі, які вывучае тэрытарыяльнае распаўсюджванне тых элементаў мовы, якімі дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца адзін ад другога.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
отарыналарынгало́гія
(ад гр. us, otos = вуха + rhis, rhinos = нос + ларынгалогія)
раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вуха, горла, носа і распрацоўвае метады іх лячэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палеакарпало́гія
(ад палеа- + гр. karpos = плод + -логія)
раздзел палеабатанікі і карпалогіі, які вывучае расліны мінулых геалагічных перыядаў па выкапнёвых рэштках пладоў і насення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
семасіяло́гія
(ад гр. semasia = значэнне, сэнс + -логія)
раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнні слоў і выразаў і змяненне гэтых значэнняў у працэсе развіцця мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэкстало́гія
(ад тэкст + -логія)
раздзел філалогіі, які займаецца ўстанаўленнем дакладнага тэксту літаратурных помнікаў і гістарычных дакументаў для іх далейшага даследавання і навуковага выдання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотаме́трыя
(ад фота- + -метрыя)
раздзел фізічнай оптыкі, які займаецца вымярэннем светлавых велічынь (асветленасці, яркасці, сілы святла, светлавога патоку) і энергетычных характарыстык электрамагнітнага вылучэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)