Які існуе, дзейнічае на працягу многіх вякоў. Шматвяковыя традыцыі. □ Сапраўды ля вёскі Варонча, што пад Навагрудкам, існуе шматвяковы дуб, звязаны з імем Міцкевіча.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сачыне́нне ’від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму’ (ТСБМ). З рус.сочине́ние ’тс’; гл. Крукоўскі, Уплыў, 56. У рускай аддзеяслоўны дэрыват ад сочини́ть, ад прасл.*sǫ‑ ’з’ і прасл.*činiti ’чыніць’ (гл. чыніць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРАЛАМЛЕ́ННЯ ПАКА́ЗЧЫКабсалютны, адносіны скорасці святла (c) у вакууме да фазавай скорасці святла (v) у дадзеным асяроддзі: n = c/v. Залежыць ад хім. саставу асяроддзя, яго стану (т-ры, ціску і інш.) і частаты святла (гл.Дысперсія хваль). З дыэлектрычнай (ε) і магнітнай пранікальнасцямі (μ) звязаны суадносінамі:
. Адносны П.п. — адносіны фазавых скарасцей святла (ці хваль інш. прыроды) у 1-м (vi) і ў 2-м (v2) асяроддзях:
(Снэля закон) і ў той жа час адносіны сінуса вугла падзення (α) да сінуса вугла пераламлення (β):
(гл.Пераламленне святла). З абсалютнымі П.п. асяроддзяў звязаны суадносінамі
. Для анізатропных асяроддзяў П.п. залежыць ад напрамку распаўсюджвання выпрамянення і яго палярызацыі. Паглынальныя асяроддзі апісваюцца камплексным П.п. (гл.Металаоптыка, Паглынанне святла, Паглынанне хваль).
Да арт.Пераламлення паказчык: n−sinα/sinβ — паказчык пераламлення; α і β — вуглы падзення і пераламлення адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.
Б. лес.
Жыць блізка (прысл.).
2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.
Блізкае будучае.
3. Які мае кроўныя сувязі; родны.
Б. сваяк.
Страціць блізкіх (наз.).
4.Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.
Блізкія адносіны.
5. Падобны.
Блізкія па змесце творы.
6. Добра вядомы, дарагі.
Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.
|| наз.блі́зкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мясцо́вы, -ая, -ае.
1.Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці.
Мясцовыя гаворкі.
М. час.
2. Які дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў.
3. Які жыве ў пэўнай мясцовасці; не прыезджы, тутэйшы.
Мясцовыя жыхары.
4. Які робіцца ў пэўнай мясцовасці; не прывазны.
Мясцовыя тавары.
5. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго-н. цэлага; не агульны.
Мясцовае запаленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падаро́жны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да падарожжа.
Падарожныя нататкі.
2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.
Падарожныя людзі.
3.у знач.наз.падаро́жны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гл. падарожнік¹).
○
Падарожныя грошы (гіст.) — аплата за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у Расіі ў 18—19 стст.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гене́тыка
(англ. genetics, ад гр. genetikos = звязаны з нараджэннем, паходжаннем)
навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
індустрыя́льны
(с.-лац. industrialis = прамысловы)
звязаны з індустрыяй, яе развіццём; прамысловы (напр. і. раён, і-ыя краіны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
маніяка́льны
(фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
звязаны з маніяй (напр. м. стан, мая ідэя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АСТЭ́НДЭ (Ostende),
горад на ПнЗ Бельгіі, у правінцыі Зах. Фландрыя. 69 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел — канцавы пункт трансеўрапейскіх аўтадарог і чыг. магістраляў; важны порт на Паўночным м. (паромам звязаны з г. Дуўр, Вялікабрытанія). База рыбалавецкага флоту. Суднабудаванне і суднарамонт, хім., харч.прам-сць. Вытв-сць сетак і канатаў. Развядзенне вустрыц. Музеі. Буйны прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт краіны.