РУБЕРО́ЙД (ад лац. ruber чырвоны + грэч. eidos выгляд),
рулонны дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял. Робіцца з дахавага кардону, які насычаецца мяккімі нафтавымі бітумамі і пакрываецца цяжкаплаўкімі бітумамі з напаўняльнікамі. З аднаго боку Р. пакрываюць дробнай ці пылападобнай мінер. пасыпкай, з другога — буйназярністай ці лускаватай. Мае высокую эластычнасць, трываласць, воданепранікальнасць. Мацуецца на даху гарачымі ці халоднымі масцікамі. На Беларусі Р. вырабляе Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод.
|| зак.спраектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.) ізапраектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).
|| наз.праектава́нне, -я, н.і (да 1 знач.) праекціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым.праекціро́вачны, -ая, -ае (паводле 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смала́, -ы́, мн. смо́лы, смол, ж.
1. Ліпкі, здольны зацвердзяваць сок хваёвых і некаторых іншых раслін.
Яловая с.
2.перан. Прыставала, той, хто ліпне, прыстае да каго-н. (разм.).
Прыстаў як с.
○
Сінтэтычныя смолы — сінтэтычныя палімеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў няплаўкія і нерастваральныя рэчывы.
|| ласк.смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым.смаляны́, -а́я, -о́е.
С. завод.
Смаляныя шпалы (апрацаваныя смалой).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НО́ВАЯ БЕ́ЛІЦА, Нова-Беліца, Навабеліца,
былы павятовы цэнтр і прадмесце г. Гомеля, цяпер адм. раён г. Гомеля. Засн. паводле ўказаў Кацярыны II ад 28.3 і 7.10.1785 у сувязі з пераносам пав. цэнтра з Беліцы (цяпер в. Старая Беліца) бліжэй да Гомеля. 10.3.1791 Сенат даручыў магілёўскаму намесніку П.Пасеку перасяліць на пасад Н.Б. 302 сялян с. Прыбыткі і в. Дуянаўка. У 1786—1852 Н.Б. — цэнтр Беліцкага павета. У 1854 Н.Б. далучана да Гомеля як прадмесце. У 1880 у Н.Б. 1646 ж., 305 дамоў. Сувязь з Гомелем ажыццяўлялася па драўляным мосце цераз Сож. У 1897 у Н.Б. 2957 ж., 405 двароў, 2 чыг. станцыі на лініі Лібава-Роменскай і Палескай чыг., 2 царквы, 2 малітоўныя стараверскія дамы, прыходскае вучылішча (з жаночай зменай), 3 яўр. малітоўныя школы, крупадзёрка, вятрак, Навабеліцкая запалкавая фабрыка, канатны з-д, пенькатрапальня, пякарня, 26 крам, 6 корчмаў, Навабеліцкі спіртаачышчальны завод і інш. У пач. 20 ст. існавалі Навабеліцкая лесапільная фабрыка і Навабеліцкі лесапільна-бандарны завод. У 1940 утвораны Навабеліцкі р-нг. Гомеля (у 1948 скасаваны, у 1951 адноўлены).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гадзі́ннікавы Uhr-, Úhren-;
гадзі́ннікавы заво́дÚhrenfabrik f -, -en;
гадзі́ннікавы механі́змÚhrwerk n -(e)s, -e;
гадзі́ннікавая стрэ́лка Stúndenzeiger m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зады́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Цяжкае частае дыханне (пры вялікай фізічнай нагрузцы або хваробе); дыхавіца. — Скажыце, дзе тут трактарны завод? — ледзь вымаўляючы ад задышкі словы, звярнуўся Васіль да [шафёра].Кулакоўскі.Увайшоў дацэнт Садовіч — грузны, з задышкай, выкладчык супрамату.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наадрэ́з, прысл.
Рашуча, катэгарычна. Палонныя наадрэз адмовіліся ісці працаваць на мінамётны завод.«Звязда».Паўлік ужо раскрыў рот, каб наадрэз адмовіць гэтаму прыліпалу Бародзіну, але так нічога і не сказаў.Беразняк.«Ні ў якім разе!» — Адмовіўся сапёр рашуча, наадрэз.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)