Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
марне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.
1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць. — Вы ж увесь свой век сады садзілі.., — не адступалася ад дзеда Наталька, — скажыце, што вы рабілі, калі расліна на вашых жа вачах сохла, марнела?Кулакоўскі.
2. Гібець, чахнуць (пра чалавека). [Мальвіна:] Людзі ў шчасці ды ў багацці жывуць, як мак у гародзе квітнеюць, а я марнею сабе ды сохну, як тая былінка занядбаная пры дарозе.В. Вольскі.Марнеў сын увачавідкі — нібы той лісток на бярозе, прыхоплены прымаразкам.«Беларусь».
3. Занепадаць, марна прападаць. Марнее гаспадарка. □ Так ён і марнеў, гэты кавалак [зямлі], без карысці, нават і жывёлу на ім не пасвілі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім‑н. [Пятро:] — Сёння скардзілася мне [Вольга], што вы [Лена] хоць і сяброўка ёй, але робіце нешта такое не па-сяброўску. Што вы не падзялілі?Ваданосаў.Дзяўчаты былі сяброўкамі, хаця вучыліся па розных факультэтах і не былі падобны адна на адну сваімі характарамі.Шахавец.Абкружыў яе [Кацярыну] жаданы круг сябровак дарагіх...Броўка./уперан.ужыв.Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы.Крапіва.// Пра каханую жанчыну. Каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якія гаворацца звычайна прыўзнятым тонам. Тырада ветліва-пустая. Ніхто брывом не варухне. — Вы есці будзеце, пытаю? Вы сядзеце абедаць? — Не!Вялюгін.Холад не звяртаў і самай малой увагі на гэтыя ўзнёслыя тырады свайго памочніка, бо лічыў іх вынікам Сашынай маладосці.Васілёнак.— Чакай, Андрэй, не хітруй, — перарваў я яго высокую тыраду. — Ты ж добра ведаеш, што пасля таго, што ты расказаў, ні да якога Кузьмы я не паеду з табой.Краўчанка.// Маналог такога характару ў рамане, п’есе. Тырады Чацкага. □ У «Песні» [М. Гусоўскага] знаходзім такую, непаўторную, здаецца, па сваёй гістарычнай праўдзівасці, тыраду.Майхровіч.
[Фр. tirade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Запрэгчы ў павозку, воз і пад. Сурвіла, не чакаючы больш фармальнага дазволу, шпарка ўпрог у аглоблі кабылу і рушыў на двор ратушы.Чорны.
2.перан.Разм. Уключыць у работу, прымусіць многа працаваць. Вы, Павел Андрэевіч, відаць, па злосці мяне ў дакладчыкі ўпісалі. — Прафесар зірнуў Будніку ў твар. — Я ж разумею, даклад вам даручалі, а вы і мяне ў яго ўпрэглі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.
1.каго. Разм. Ганьбаваць, знеслаўляць (звычайна не маючы дастатковых падстаў для гэтага). [Туляга:] Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка... [Левановіч:] У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога. [Туляга:] Што ён ілжэвучоны, абманвае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў.Крапіва.[Антон:] — За што вы шальмуеце дачку, сваце? — заступіўся за нявестку свёкар.Пальчэўскі.
2.Разм. Весці сябе несумленна ў якой‑н. справе; хітрыць, падманваць. [Жанна:] — Добра ведаеш ты [Адам], што Фадзей Сысоевіч шальмуе з нарадамі, так падганяе ў канцы месяца, каб кожнаму майстру выходзілі прэміяльныя.Мыслівец.
3.Гіст. Падвяргаць шальмаванню (у 2 знач.).
[Ад ням. Schelmen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)