Мацяры́к1 ’вялікая частка сушы, якая абмываецца марамі і акіянамі’, ’пласт зямлі пад глебай’ (ТСБМ). Запазычана з рус.материк ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якое (паводле Бернекера, 2, 25) з рус.матерой, матёрый. Параўн. таксама яшчэ ст.-рус.материкъ ’высокая мясціна (у процілегласць нізкаму месцу)’, ’высокі бераг ракі ці возера’. Усходнеславянскае.
Мацяры́к2 ’мат, лаянка’ (Юрч.). Зваротнае ўтварэнне ад рус.материться, якое да матер‑, маці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́талач ’пасеў, вытаптаны свойскімі жывёламі’ (Нас.), паталочышча ’выкачанае, вытвптанае месца на траве, пяску або снезе’ (Сцяшк.), гом.потолочыць ’памяць рунь, траву, пасевы’ (Выг.). Укр.патолоч, потолоччя ’вытаптанае засеянае поле’, ’месца, дзе драпежнік з’еў сваю ахвяру’, ’складзеныя для прасыхання каноплі’, лемк.патолоча ’маленькае возера’, рус.патолока ’вытаптаныя пасевы’. Nomen асіі да прасл.potelkti > патаўчы (гл.). рус.потолочь, укр.потовкти ’патаптаць, патаўчы’ (Борысь, Prefiks., 19, 32–34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЕЗЯРЫ́ШЧА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Уваходзіць у арніталагічны заказнік Езярышчанскі. Пл. 15,39 км², даўж. каля 8,9 км, найб.шыр. 3,2 км, найб.глыб. 11,5 м, даўж. берагавой лініі 32,8 км. Пл. вадазбору 264 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м; месцамі да 25 м, пераважна разараныя, часткова пад пашай і сенажаццю. Берагі пясчаныя, паўн. і паўн.-зах. месцамі абразійныя. Дно няроўнае (шмат упадзін і меляў), да глыб. 4—6 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 20 астравоў агульнай пл. 0,67 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці да 120 м. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 2—2,5 м. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗМА́ЙЛАВА (Галія Баязітаўна) (н. 12.12.1923, г. Томск, Расія),
узбекская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1962). Скончыла балетную школу (1941), тэатр.-маст.ін-т (1958) у Ташкенце. З 1941 салістка, з 1977 гал. балетмайстар Узб.т-ра оперы і балета імя А.Наваі. Сярод партый: Семург («Акбіляк» С.Васіленкі), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Шэхеразада («Шэхеразада» на муз. М.Рымскага-Корсакава), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кармэн («Балеро» на муз. М.Равеля), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні). Выканальніца танцаў народаў Азіі. Сярод пастановак: «Лебядзінае возера» (1957), «Шэхеразада», «Балеро»; «Штраусіяна» на муз. І.Штрауса (усе 1960); «Амулет кахання» М.Ашрафі (1969, з А.Андрэевым), «Легенда аб каханні» А.Мелікава (1979), танцы ў операх. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІ́ДА, Нявідава,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,09 км², даўж. 1,9 км, найб. шырыня 820 м, найб. глыбіня 9 м, даўж. берагавой лініі 5,2 км. Пл. вадазбору 78 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—15 м (на ПнУ 20—25 м), парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На У, ПнЗ і Пд пойма шыр. да 400 м. Мелкаводдзе пясчанае. З глыбіні 4 м дно выслана глінай, найглыб. ўчасткі — гліністым ілам. Празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 3 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з азёрамі Бабынічы і Лесава), упадае ручай з воз.Вял. Белянок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙШЫ (ад франц. seiches),
стаячыя хвалі вялікага (ад некалькіх мінут да дзесяткаў гадзін) перыяду, без пашырэння профілю хваль на паверхні замкнёных або паўзамкнёных вадаёмаў. Утвараюцца па інерцыі пасля спынення ветру, сейсмічных штуршкоў, рэзкіх змен атм. ціску або выпадзення інтэнсіўных ападкаў у розных частках вадаёма і інш. Частыя ў азёрах, калі паверхня возера нахіляецца папераменна ў розныя бакі. Нерухомая вось, вакал якой вагаецца люстэрка возера, наз. вузлавой лініяй. С. бываюць адна- і двухвузлавыя, з амплітудамі ад некалькіх міліметраў да некалькіх метраў (напр., у Жэнеўскім воз. амплітуда да 2 м з перыядам больш за 1 гадз). Назіраюцца на азёрах Беларусі: на воз. Нарач выш. хваль да 25 см, перыяды 45—51 мін, на меншых азёрах — 1—2 см, 10—15 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.
Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага.Жычка.Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу.Чорны.// Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера?Гамолка.На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́ўдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Адчуць крыўду, успрыняць што‑н. як крыўду. Неяк раніцай Мікітку пабудзіў дзядуля: — Уставай, уставай, соня, качаняты ўжо на возера пайшлі.. — Чаму ж ты раней не пабудзіў мяне, — пакрыўдзіўся Мікітка на дзеда.П. Ткачоў.[Кузьма Чорны] прачытаў верш, адкінуўся на спінку крэсла і засвістаў.. Я пакрыўдзіўся і згроб са стала свае паперы.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты вялікай расой. Расістая трава. □ След бліскучы, слуп агністы, Лёг ад месяца ў вадзе. Дол вільготны і расісты...Колас.Па расістай сцяжынцы Мікітка спяшаецца да возера.П. Ткачоў.
2. Які суправаджаецца вялікімі росамі. А вясна зелянее лугамі У расістае ранне, І смяюцца русалак вачамі Зоры ночкаю ў шэрым тумане.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пачаць моцна хвалявацца, стаць бурным (пра мора, возера, раку і пад.).
2. Пачаць моцна хвалявацца, непакоіцца; расстроіцца. Я так расхваляваўся, што не мог доўга заснуць.Гамолка.— А ты што, дамоў не заглянеш? — Некалі, ды і не варта, толькі расхвалююцца старыя.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)