1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі].Быкаў.// Абняць, абхапіць каго‑, што‑н. Аберуч агарнуў [хлопчык], як з маткаю абняўся, І ў споласе сачыў за бамбавозам, І нават у пажары не расстаўся з бярозай.Вітка.//перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.). Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не пабачыла, як яе агарнула ноч.Чарот.Ціхі летні вечар агарнуў зямлю.Якімовіч.
2.перан. Завалодаць, захапіць, падпарадкаваць сабе; адолець, апанаваць. Дома Міця доўга не мог супакоіцца. Думкі пра Сюзану ўладна агарнулі душу.Навуменка.// Ахапіць каго‑н. (пра пачуцці, стан). [Іван і Джулія] не здолелі прайсці таемна, адкрылі сябе, ззаду застаўся сведка, і непакой з новаю сілай агарнуў хлопца — выдасць аўстрыяк ці не?Быкаў.[Язэп:] — «Што ты, Віктар, выдумляеш, хто пра мяне гаворыць?» А ў самога сэрца ў пяткі заскочыла, і млявасць агарнула ўсё цела.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
1. Загусцець, стаць цвёрдым пры ахалоджванні (пра рэчывы). Лой застыў. Смала застыла.
2.Разм. Падмерзнуць, прымерзнуць; пакрыцца лёдам (пра ваду). Тут рачулка зусім не замерзла, толькі, .. запарушаная снегам, застыла.Сачанка.
3.Разм. Моцна змерзнуць, закарчанець. Застыць на марозе. Рукі застылі.// Прастудзіцца. Застыць у дарозе.
4. Астыць, ахаладзець (пра труп).
5. Стаць нерухомым; замерці (звычайна ў якой‑н. позе, у якім‑н. становішчы). Сустрэча была такая нечаканая, што Марылька аж скаланулася і нерухома застыла на месцы.Чарнышэвіч.Маці як несла патэльню на стол, так і застыла з ёю на паўдарозе.Шамякін.// Астацца нерухомым, нязменным (пра выраз твару). Таямнічая ўсмешка з хітрынкай застыла на яго твары.Пестрак.А на твары як застыла, так і не раставала зацятасць і злосць.Адамчык.//перан. Спыніцца ў сваім развіцці. Ведалі і тое, што хлопец не застыў у сваім развіцці, ён працягвае завочна вучыцца ў педінстытуце.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць цішэйшым; прыглушыцца (пра голас, гукі, шум і пад.). Галасы на кухні пацішэлі, нібыта аддаліліся.Савіцкі.Калі Ніна гаварыла пра дачку, голас яе дзіўна пацішэў, задрыжаў.Мележ.//безас.Пра наступленне цішыні. Чуліся воклічы і рогат, усплёскі вады. Потым пацішэла.М. Ткачоў.//перан.; безас. Стаць больш спакойным, страціць вастрыня) (пра жыццё, падзеі і пад.). Маці, калі ён адыходзіў, чамусьці заплакала. Выціраючы ражком хусткі вочы, сказала: — Заходзьце, Карл Эрнаставіч, як пацішэе на свеце.Асіпенка.У вёсцы пацішэла, і людзі перабраліся жыць у свае спустошаныя хаты.М. Ткачоў.
2. Стаць слабейшым, страціць сілу. Бура за гэты час не толькі не пацішэла, а яшчэ больш расхадзілася.Кірэенка.Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі.М. Стральцоў.
3. Стаць больш спакойным; уціхамірыцца. [Галена:] — Як цяпер стары Нахлябіч жыве? [Зося:] — Баіцца, каб не выселілі. Пацішэў, але хто яго ведае...Чорны.[Аканом] нават трохі пацішэў, пачаў менш лаяцца.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mięsisty
mięsist|y
1. мясісты;
~e wnętrze owocu — мякаць;
2. тоўсты (пра мяккую і шчыльную тканіну);
sukno ~e — тоўстае сукно
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
reputacja
reputacj|a
ж. рэпутацыя;
dbać o (swoją) ~ę — клапаціцца пра (сваю) рэпутацыю;
mieć złą ~ę — мець дрэнную (кепскую) рэпутацыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
cebula
cebul|a
ж.
1. цыбуля;
2. цыбуліна;
~e tulipanów — цыбуліны цюльпанаў;
3. цыбуліна; макаўка;
4.жарт. цыбуліна (пра гадзіннік)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
dopatrywać
незак.
1.kogo/czego пільнаваць каго/што; прыглядаць за кім/чым; клапаціцца пра каго/што;
2.гл. dopatrywać się
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
antypatia
antypati|a
ж.
1. антыпатыя; няласка, нялюбасць;
czuć do kogo ~ę — адчуваць да каго антыпатыю;
2. (пра чалавека) антыпатыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zapowiedzieć
зак.
1.co абвясціць што (пра што, аб чым); папярэдзіць; загадзя паведаміць; прадказаць;
2. забараніць;
surowo zapowiedzieć — строга забараніць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГА́ЎПТМАН (Hauptmann) Герхард (15.11.1862, Оберзальцбрун, цяпер г. Шчаўна-Здруй, Польшча — 6.6.1946),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у г. Брэслаў, Іенскім ун-це, вывучаў скульптуру ў Рыме (1883—84). З пазіцый натуралізму напісаны яго драмы «Перад усходам сонца» (1889), «Свята перамір’я» (1890); «Адзінокія» (1891), сац. п’есы «Возчык Геншэль» (1898), «Роза Бернд» (1903), «Пацукі» (1911) і сац.-гіст. драма «Ткачы» (1892; пра паўстанне сілезскіх ткачоў 1844). Аўтар сатыр. камедыі «Бабровае футра» (1893), гіст. трагедыі «Фларыян Геер» (1896; прасял. паўстанне 1524—25). Цікавасць да гіст. і міфалагічных тэм, цяга да ірацыяналізму ў драмах «Зімовая балада» (1917), «Белы выратавальнік» (1920), раманах «Юродзівы Эмануэль Квінт» (1910), «Ерэтык з Сааны» (1918), «Востраў Вялікай маці» (1924). Драма «Перад захадам сонца» (1932) сцвярджае гуманіст. ідэалы. Аўтар аўтабіягр. тэтралогіі ў вершах «Атрыды» (выд. 1941—48) на сюжэт грэч. легенды. Яго негатыўныя адносіны да нацыянал-сацыялізму выявіліся ў фантаст. паэме «Вялікі сон» (1942). Нобелеўская прэмія 1912. П’есы Гаўптмана ставіліся на Беларусі: «Эльга» — т-рам імя Я.Купалы (1926), «Ткачы» — на Бел. тэлебачанні (1970).
Тв.:
Рус.пер. — Полн. собр. соч.Т. 1—14. М., 1910—12;
Пьесы. Т. 1—2. М., 1959.
Літ.:
Сильман Т. Герхард Гауптман, 1862—1946. Л.;
М., 1958;
Герхард Гауптман: Библиогр. указ. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. (1891—1983). Мн., 1985.