Вячэ́р ’вячэра’ (Касп.). Відавочна, «аднаўленне» формы м. р., магчыма, па аналогіі да вядомага на той жа тэрыторыі слова ужын. Параўн. да апошняга рус. дыял. ужина ’вячэра’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відзёлка ’відэлец’ (Мат. Гом.). Утворана ад відэлец (гл.) па тыпу сядзёлка (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a. Параўн. рус. смал., кур., варон., арл. виделка, видёлка ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падзо́л ’бедная солямі глеба шэравата-белага колеру’ (ТСБМ), падзо́ла (Касп.), падзо́лле (Бяльк.), падзо́ліца, падзо́ль (Сл. ПЗБ), падзо́ліца (Мат. Гом.) ’тс’. Да зала (гл.) па колеру глебы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крана́ць ’датыкацца да чаго-небудзь, чапаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Мядзв.). Да *кратнуць. Спачатку крануць (< *кратнуць). Потым па аналогіі кранаць. Гл. кратаць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаза́к ’верхалаз’ (добр., Мат. Гом.), рус. лавак, лазика ’той, хто добра лазіць па дрэвах’, ’абівальшчык кедравых шышак’, н.-луж. lazak ’той, хто лазіць’. Да лазіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лайта ’пляткарка’ (Марц.). Відавочна, з літ. *lojta, якое можна рэканструяваць паводле lojimas < zlóti ’балбатаць, нагаворваць, плявузгаць’ (па ўзору nespėjimas — nespėta). Суф. ‑t‑a уласцівы балтыйскім мовам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аванэ́ля ’малітва па нябожчыку’ (Сцяшк. МГ) да авангэлія < польск. jewangelia. Параўн. аванэля (awanelja) (Федар.). Слова грэчаскага паходжання (εὐαγγέλιον ’добрая вестка’). Параўн. Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 232.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палю́шка 1 ’віка’ (Сл. ПЗБ). Ад поле з суф. -ушка па месцу вырастання.
Палю́шка 2 ’булка’ (Мат. Гом.), палюшка, полюшка ’праснак’ (ТС). Да паліць (гл. паляніца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашлямава́ць ’пачысціць кішкі нажом’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і шлямаваць, якое з польск. szlamować ’тс’ < ням. schlämmen ’прамываць, ачышчаць’ < !!!сА/атт ’іл, гразь’ (SWO, 730).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паяд́аць ’з’есці, паесці’ (дзярж., Нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ітэратыўна-дуратыўнага дзеяслова яда́ць < прасл. ědati < ěsti, ědmь ’есці, ем’ (< і.-е. *ē̆d‑) > е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)