Суі́ста: багатая суіста (Шляхам гадоў. Мінск, 1990, 149). Відаць, да су- і іста (< *jьstъ, гл. існы), тады асноўнае значэнне можна ўзнавіць, як ’тое, што існуе (разам)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таля́паць ’клекатаць (пра бусла)’ (віц., Жыв. св.), як і ўкр. таля́пати ’пляскаць, хлюпаць’, чэш. tlapati ’ступаць, крочыць, шлёпаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. ЕСУМ, 5, 508; Махэк₂, 645.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́йні ‘вілы з трыма зубамі’ (ТСБМ, Касп.). Утворана ад тройня (гл.), як двойня, з суф. ‑ня, які пад уплывам лексемы ві́лы стаў суфіксам назоўніка pluralia tantum.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
прыватнаўласніцкія сяляне ў Рас. імперыі, якіх паводле ўказа 2.4.1842 памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасці, надзяляць зямлёй у часовае карыстанне, «абавязваючы» павіннасцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялян і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча абавязаных сялян засталося такое, як і ў прыгонных. З 10 млн. прыгонных сялян мужч. полу да 1855 у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс.
т. 1, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БІСКУ, Абіска (Abisko),
нацыянальны парк на Пн Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Засн. ў 1909 як ландшафтны запаведнік. Уключае бас. р. Абіску і ч. паўд. ўзбярэжжа воз. Турнетрэск. Пл. 7,5 тыс. га. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, лось, паўн. алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэр. парку навук.-доследная станцыя Шведскай АН.
т. 1, с. 23
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРА́РНАЯ ПА́РТЫЯ (АП),
палітычная партыя на Беларусі. Утворана ў 1992 як Аб’яднаная аграрна-дэмакр. партыя Беларусі, на II з’ездзе (28.1.1994) перайменавана ў АП. Выступае за рэфармаванне грамадства на прынцыпах дэмакр. сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзярж. уласнасці на сродкі вытв-сці, у т. л. і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытв. кааператыў, акц. т-ва, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.
А.А.Дзмітрук.
т. 1, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны інстытут. Засн. ў 1949 у Мінску як Бел. дзярж. ін-т прамысл. праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. З 1994 акц. т-ва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прамысл. прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасэрвіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.
т. 3, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗАІ́ЛУ ПЕРАКСІ́Д, бензаілу перакіс (C6H5COO)2, мал. м. 242,23; бясколерныя крышталі, tпл 106—108 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1,334∙103 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спіртах, добра — у ацэтоне, бензоле, хларыраваных вуглевадародах. Выбухованебяспечны пры награванні і мех. уздзеянні. Выкарыстоўваецца як ініцыятар радыкальнай полімеразыцыі, ацвярджальнік поліэфірных смолаў, вулканізатар, адбельвальнік і дэзадарант для мукі, тлушчу і алею. Таксічны: выклікае апёкі скуры і слізістых абалонак, ГДК 5 мг/м³.
т. 3, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗО́ЙНАЯ СМАЛА́, росны ладан,
смала стыраксавага дрэва (Styrax bensoin), што расце ў Паўд.-Усх. Азіі на Малайскім архіпелагу. Белае рэчыва, хутка цвярдзее і паступова цямнее на паветры, мае пах ванілі з вострым адценнем, т-ра размякчэння 75—90 °C, шчыльн. 1,10—1,17∙103 кг/м³. Асн. кампаненты: бензойная і карычная кіслоты (30%), іх эфіры (60%), ванілін (1,5%). Выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва, фіксатар паху ў парфумерыі, антысептык у касметыцы і медыцыне.
т. 3, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭ́КПУЛ (Blackpool),
горад на З Вялікабрытаніі, на беразе Ірландскага м. 143 тыс. ж. (1989). Аэрапорт. Авіяц., аўтамаб., тэкст., харч. прам-сць. З 18 ст. вядомы як курорт. Вызначаецца мяккім кліматам, пясочны пляж даўж. больш за 10 км. Цэнтр адпачынку, марскіх купанняў і турызму (больш за 5 тыс. атэляў і пансіянатаў). Традыцыйнае месца правядзення канферэнцый брыт. партыі і прафсаюзаў. У 1895 у Блэкпуле пабудавана паменшаная (выш. 158 м) копія Эйфелевай вежы.
т. 3, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)