Пацягу́ха ’дзераза, Lycopodium L. (даўг., Сл. ПЗБ), звязана з паняццем ’цягнуцца, рассцілацца’, як і поцягу́иіка ’спарышнік, Polygonum aviculare L.’ (ТС). Аналагічна мар. vltoun (ад uleci ’цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паціля́гаць ’памыць абы-як’ (віл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад рус. телега. Семантычна падлягаць адэкватнае рус. повозити, напр., у выразе повозить тряпкой туда‑сюда ’нядбайна памыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́ць ’частка шляху, пераход’ (паўн.-усх., КЭС), рус. паўн. перепу́ть ’дарога, шлях’, смал. ’частка шляху’. Утворана, як пераход ці перапу́да (гл.). Да пера- і пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́зірк ’погляд’ (ТСБМ); паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 44), у народнай мове ’імклівы, пабежны погляд’, тады як пагля́д (гл.) адпавядае рус. взгляд. Да пазіраць, зіркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шап ’шум’ (Сцяшк. Сл.), пошапак ’шэпт’, пошапкам ’шэптам’ (ТСБМ), ’ціха’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. пбшепка ’вельмі ціха’. Ад по- (па‑) і шаптаць (гл.), як покрык, посвіст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піцю́каць ’шчабятаць, балбатаць (пра маленькіх дзяцей)’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае ўтварэнне з суф. ‑ка‑ (як баяа‑ ка‑ць, гого‑ка‑ць, куга‑ка‑ць, хіхі‑ка‑ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ральні́цтва ’паляводства, земляробства’ (Байк. і Некр.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з польск. rolnictwo, што створана як кандэнсат з семантыкай ’палявая праца’, ’праца земляроба’ ад rolny ’сельскагаспадарчы ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржа́ніца ’іржаная салома’ (расон., Шатал.). Да іржа 2 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад (а)ржаны, як аўся́ніца, прася́ніца, я́чніца (Сцяцко, Афікс. наз., 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызыка́нт ’смелы чалавек’ (ТСБМ, Некр., 232), ’адчайны, рызыкоўны чалавек, задзіра, забіяка’ (ТС). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ант як шпікуля́нт, маскіра́нт (Сцяцко, Афікс. наз., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слаці́ць ‘жыць, перабіваючыся’ (Касп.). Няясна. Сюды ж, відавочна, і слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Магчыма, ад *слата, слота (гл.). Першапачаткова ‘надакучаць, як слата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)