выжля́тнік, ‑а, м.
1. Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні. Колькі выжлятнікаў і загоншчыкаў затапталі .. [панскія] жарабцы ў час паляванняў! Якімовіч.
2. Тое, што і выжал. Мы ненавідзелі той хутар,.. І брэх выжлятнікаў прыкутых. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́разка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выраза́ць — вы́разаць (у 1–6 знач.).
2. Р мн. ‑зак. Тое, што выразана. Газетная выразка. Альбом выразак.
3. У кулінарыі — верхняя, самая мясістая частка філею.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Тое, што і асунуць. Адзін бок іх аб’ехаўся і абурыўся — ці то куры абсунулі (яны і зараз сядзелі на плашках), ці то дровы дрэнна былі складзены і разваліліся самі. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абабе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і абабегчы (у 3 знач.), з адценнем паўторнасці дзеяння. Аднаго разу.. [малады чалавек] даў нават соценную паперку, і Тані прыйшлося абабегаць увесь тэлеграф, каб размяняць гэтыя грошы. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кедра́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і кедр. Непралазнаю цёмнай сцяною Ў цёплых шапках стаяць кедрачы. Хведаровіч.
2. Лес з сібірскага кедра. Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
красава́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. красаваць і красавацца. Пахі трывожаць мяне веснавыя І зноў я чакаю садоў красавання! Броўка. — Няхай маладыя ездзяць красавацца, а мне, старому, навошта яно, тое красаванне? Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыжа́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і крыжаносец (у 1 знач.). Па працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову, пачаўшы гэтую барацьбу яшчэ з крыжакамі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імжэ́ць, ‑жыць; незак.
Тое, што і імжыць. Ноччу ляпіў мокры снег, раскісалі дарогі, .. а ўвесь дзень імжэў не то дождж, не то снег. Грахоўскі. Крыху імжэла. Праз тоўстыя ватнікі да самага нутра праймала золь. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабе́рац, ‑рца, м.
Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус, — усё казала за тое, што Грынько жыў панам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́нак, ‑нку, м.
Тое, што і зара (у 1, 2 знач.). Займаўся вогненна-крывавы заранак. П. Ткачоў. Вытворчая брыгада, якая нарадзілася яшчэ на заранку калгаснага будаўніцтва, і да гэтага часу застаецца асноўным звяном гаспадарання. Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)