ла́піна

1. Невялікі ўчастак зямлі, лугу, лесу, ягадніку; палянка (Нясв., Слаўг.); месца, зарослае маліннікам (Уздз.). Тое ж ла́пік, лашку́т, шматок, ме́ста, ме́сціна́, мясці́на (Слаўг.).

2. Частка паласы або сенажаці памерам да 10 кв. сажняў (Сміл. Шат.).

3. Праталіна (Слаўг.).

4. Агрэх (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ко́нік ​1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да конь (у 1 знач.); невялікі конь. Конік быў не такі ўжо і благі на выгляд. Маленькі, як жарабя, сівай масці. Якімовіч.

2. Дзіцячая цацка, падобная на каня, конскую галаву. Дзеці дзьмуць у .. конікі. Дзірачкі пальчыкамі перабіраюць. Бядуля.

3. Дзіцячая гульня — язда вярхом на палачцы. Гуляць у конікі.

•••

Марскі конік — трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобная на конскую.

Быў конік, ды з’ездзіўся — тое, што і была кабылка, ды з’ездзілася (гл. кабылка).

Выкінуць коніка гл. выкінуць.

ко́нік ​2, ‑а, м.

1. Насякомае, якое скача і стракоча крыламі. Луг зялёны жыццём дыша — Конікі трашчаць. Колас. Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой за ўсе бакі пырснулі маленькія конікі. Дуброўскі.

2. Птушка сямейства сітаўкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звано́к, ‑нка, м.

1. Невялікі звон (у 1 знач.). [Старшыня] узяў .. званок і яшчэ раз пазваніў. Бядуля. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч. // Усякае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў, падобных на гукі гэтага прадмета. Электрычны званок. □ За ракою бразгае спутаны конь бляшаным званком. Нікановіч.

2. Гукавы сігнал, створаны такім звонам, прыстасаваннем. Першы школьны званок. Тэлефонны званок. □ Недзе далёка чулася дыханне вялікага горада: шум машын, званні трамваяў. Шыцік.

3. Разм. Тэлефонная размова (звычайна кароткая і дзелавая). Званок з міністэрства. □ — Пературбацыя гэта — знаеш? Сядзіш толькі на званках і на паперах. Тое давай, тое не давай. Пташнікаў.

4. Разм. толькі мн. (званкі́, ‑оў). Тое, што і званочак (у 2 знач.). У мурагу ірдзеюць рамонкі і званні. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

1. Малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей. Скульптурны партрэт. □ На адной сцяне віселі партрэты Карла Маркса і Леніна. Колас. Змітрок і Таня разам глянулі на сцяну, дзе побач з партрэтам бацькі з нядаўняга часу вісеў і матчын партрэт. Ваданосаў. // Разм. Пра таго, хто вельмі падобны да каго‑н. — [Дачка] у яго адна была і, акрамя таго, — выліты партрэт нябожчыцы-жонкі. Мележ.

2. Апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы. Вось як жывога, дзядзьку бачу. Я тут партрэт яго зазначу. Ён невысок, не надта ёмак. Колас. // Характэрныя рысы, агульная характарыстыка каго‑, чаго‑н. Часта з адзінкавых трапных дэталей або асобных персанажаў ствараецца калектыўны партрэт воінскай масы, народа. Дзюбайла.

•••

Кабінетны партрэт — фатаграфія пэўных памераў (18×24); невялікі партрэт.

[Фр. portrait.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трус ​1, ‑а, м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых. Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разбегліся па ўсяму саду. Лынькоў. // Футра гэтага грызуна.

•••

Ангорскі трус — асобая парода хатніх грызуноў — трусоў з доўгай мяккай поўсцю.

трус ​2, ‑у, м.

Разм. Ваганне зямлі, землетрасенне.

трус ​3, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які лёгка паддаецца начуццю страху; баязлівец. На ўсё сяло найбольшым трусам быў Мікола Гляк. Такога палахлівага і баязлівага чалавека, як ён, цяжка знайсці. Колас. Трус заўсёды радуецца смерці героя, магчыма, лічыць гэта за перамогу сваёй трусасці над адвагай і мужнасцю. Шамякін. Вось гэтага і баяцца тыя, хто крохкі вераю, ломкі духам; замест таго, каб ісці і весці за сабой другіх — яны, трусы, малаверы, драбнадушцы — чакаюць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́ба (дзіцячае) ’зярняты’ (Нас.), ’гарошына’ (Сцяц.), ’гарох’ (Бяльк.), ягада’ (Шат., Яўс.), бу́бка ’бубачка’ (Нас., БРС, Сцяшк. МГ), ’бубка, ягады’ (Бяльк.), бу́бачка (БРС), буба́шкі ’галачкі з цеста’ (Касп.), ’пячэнне’ (Бяльк.), бу́бка ’страва з падпражаных, цеставых галачак’ (КЭС, лаг.), бу́бехі ’маладыя плады’ (Сцяц.), бубу́шка ’жоўты гарлачык’, бубы́шка ’пупышка’ (Касп.). Не вельмі лёгка рашыць, адкуль паходзіць тут аснова буб-: з прасл. *bób‑ ці *bub‑ (гл. пад буб). Некаторыя прыведзеныя словы могуць паходзіць і з *bob‑ (параўн. палес. буб ’боб’), а ў укаючых гаворках ненаціскное «о» наогул дае «у». Складанасць пытання можна зразумець і з таго факта, што некаторыя прыведзеныя вышэй словы сустракаюцца і з іншым вакалізмам. Так бу́бехі ’маладыя плады’ можна параўнаць з палескім бабі͡ех ’невялікі пучок бруднай і зліплай воўны на авечцы’, а буба́шкі ’галачкі з цеста’ маюць паралельную форму бабу́шкі (гл.). Літ-py гл. у артыкуле на буб-, а таксама Фасмер, 1, 225, дзе тлумачыцца рус. бу́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́шка 1 ’гліняная ці драўляная місачка’ (Мядзв., Грыг., Гарэц., ТСБМ, Др.-Падб., Мат. Шкл., Бяльк., Касп., Сцяшк.; чэрв., Жд. 2; смарг., Бел. хр. дыял.; бялын., круп., Нар. сл.; КЭС, лаг.; вілей., Яруш., Мат. Маг., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ’невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі краямі’ (Нас., Шат.), ’шырокі і плоскі гаршчок’ (Грыг.), ’міска (любая)’ (КЭС, лаг.), ’вялікая міска, макацёр’ (Сл. паўн.-зах.; мядз., лаг., Жд. 2), ’невялікі збан з ручкай’ (гарад., Сл. паўн.-зах.) ’шырокая нізкая металічная пасудзіна для выпечкі хлеба’ (Сл. паўн.-зах.), ’драўляная лыжка’ (чэрв., Жд. 2), рагач. латушачка ’місачка’ (КЭС). Рус. пск., смал., калуж., тамб. латушка, польск. łatuszka, łotuszka (< бел. латушка), чэш. latuška. Паўн.-слав. latušьka < latuša < прасл. laty (Слаўскі, 5, 45) > ла́тка 1 (гл.). Параўн. мар. latuša ’збанок для смятаны, малака’, рус. алан. латуха ’гаршчок з шырокім верхам’.

Лату́шка 2 ’юшка ў коміне’ (Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка юшкі’ (Касп.). Да лату́шка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяры́гі ’жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі’ (БРС, КТС), ст.-бел. верига, вериги ’ланцуг, путы’ (з XV ст.), укр. вериги, рус. вериги ’тс’, арханг. ’смецце ў зерні збожжа’, алан. ’невялікі стог сена’, ст.-рус. верига, вериги ’металічны дрот, ніць’; ’ланцуг’; ’вярыгі’; ’кайданы’ (з XII ст.), славен. veríga ’ланцуг, звяно ланцуга’; ’клямка, засаўка’, серб.-харв. вѐрига ’ланцуг’, вѐриге ’вярыгі’, макед. верига ’ланцуг’; ’горны хрыбет’, балг. верига, веруга ’ланцуг’; ’путы, аковы, кайданы’; ’ланцуг гор’; ’рад падзей’; ’бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’, ст.-слав. верига, утворанае ад вьрѣти (< verti ’звязваць’) пры дапамозе суф. ‑ига (Шанскі, 1, В, 59). Звязана з літ. vérti ’адчыняць, зачыняць’; ’нанізваць’, лат. vērt ’тс’, грэч. ἀείρω ’злучаю, звязваю’. Са ст.-слав. праз ц.-слав. і ст.-бел. слова прыйшло ў сучасную мову. Фасмер (1, 299) звязвае рус. верига са словам верать ’усоўваць, запіхваць, тыцкаць’. Сюды ж прымыкае вярыжны (брація вярыжная — КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымані́ць, прыма́ньваць ’прывабіць да сябе; дадаць ад сябе, прыдумаць’ (ТСБМ, Шпіл., Шат., ТС), таксама прыману́ць ’прынадзіць’ (навагр., Сл. ПЗБ); з далейшым развіццём семантыкі: прымону́цца ’замануцца’, прыману́цца ’прыкінуцца, прытварыцца’ (ТС), ’прывыкнуць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), прыманты́ты ’прываражыць, прывабіць’ (кобр., Нар. лекс.). Сюды ж аддзеяслоўныя ўтварэнні: прыма́на ’спакуса; прыманка’ (Нас.), прыма́нны ’прывабны’ (ТС), прыма́нка, прыма́ннык ’прынада (у тым ліку пчаліная); (цёмная) шапка, якую кладуць на сук або вешаюць на дрэва, каб сеў [пчаліны] рой; невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (Інстр. 1, Ян., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ; Скарбы; пін., мазыр., ЛА, 1), пріма́нка ’мядовы раствор, розныя пахучыя расліны, якімі націраюць або абпырскваюць вулей для прываблівання пчол’ (слаўг., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мані́ць/ману́ць (гл.) < прасл. *maniti (sę). Укр. примани́ти ’прынадзіць, прывабіць’, прима́на ’прынада; спакуса’, прима́нка ’прынада; прываба’, рус. дыял. прима́нывать ’прынаджваць, прывабліваць’, примана́ться ’прычапіцца, прывязацца’, прима́н, прима́нка ’прынада’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 382–383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́хва ’жалезны абруч, які наганяецца на драўляную калодку кола’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Нас., Скарбы, Сцяц., Шат.), ры́хва ’тс’ (Нар. словатв.), ’жалезны абруч; шайба, якая закручваецца на канцы восі; кольца, якім змацоўваюць часткі ў прыладах працы’ (Сл. ПЗБ), ’кольца, якім прымацоўваецца каса да касся’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат.), ’кальцо для замацавання шпулькі ў калаўроце; невялікі жалезны абруч, які надзяецца на слуп і на вароты, каб іх зачыніць’ (Шатал.), рэ́хвіна ’рэхва’ (ушац., Нар. лекс.), рэ́квачка ’металічнае кольца якое прымацоўвае касу да касся’ (ЖНС), ’кольца (на грабільне)’ (Сцяц.), рэ́квачка ’жалезная пятля прымацоўваць аглоблі да саней’ (Сцяшк. Сл.), ра́хва, ри́хва, ра́фы ’тс’ (Маслен.); сюды ж рэ́хва ’дурань’ (Жд. 3, Сцяц.). Ст.-бел. рефа (рефъ, рехва, рыфа) ’вобад’ < ст.-польск. refa, ryfa ’тс’ < ням. Reif ’вобад, абруч’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120). Формы ори́хва, горе́хва, орехоўкі ’тс’ (Маслен.) паўсталі з несвядомага імкнення адаптаваць, зрабіць зразумелым чужое слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)