ПЯКА́РСКІ Эдуард Карлавіч (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —29.6.1934),
расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.-кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АНСССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. ін-це (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рус.геагр.т-ва (РГТ, 1894—96) і Аяна-Нельканскай (1903). З 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі Рас.АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Ін-це усходазнаўства АНСССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30; у сааўт.).
Літ.:
Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958;
Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Георгій Іванавіч (31.5.1912, г. Пінега Архангельскай вобл., Расія — 13.5.1987),
расійскі вучоны ў галіне аэрагідрадынамікі, стваральнік навук. школы па газадынаміцы. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935). З 1934 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1944 у НДІ цеплавых працэсаў, з 1965 у Ін-це касм. даследаванняў АНСССР (дырэктар, з 1973 заг. аддзела). Адначасова з 1952 у Маскоўскім ун-це (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной газавай дынаміцы, касм. аэрадынаміцы, цеплафізіцы.
Даследаваў распаўсюджванне мех. хваль у вязкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фіз. ўмовы распаду ламінарнага цячэння. Распрацаваў метады цеплавой аховы спускальных касм. апаратаў. Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1978.
Тв.:
Космические исследования в СССР. М., 1970;
Аэромеханика больших скоростей и космические исследования. Избр. тр.М., 1992.
Літ.:
Воспоминания об академике Г.И.Петрове. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́БІНДЭР Пётр Аляксандравіч (3.10.1898, С.-Пецярбург — 12.7.1972),
расійскі фізікахімік, заснавальнік фізіка-хім. механікі. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). У 1922—32 у Ін-це фізікі і біяфізікі АНСССР, адначасова ў 1923—41 у Маскоўскім пед. ін-це (з 1929 праф.). З 1935 у Ін-це фіз. хіміі АНСССР, адначасова з 1942 у Маскоўскім ун-це, з 1968 гал. рэдактар «Коллоидного журнала». Навук. працы па фізікахіміі дысперсных сістэм і паверхневых з’яў. Адкрыў адсарбцыйнае зніжэнне трываласці цвёрдых цел (гл.Рэбіндэра эфект). Развіў уяўленне аб малекулярным механізме дзеяння паверхнева-актыўных рэчываў, распрацаваў асновы іх выкарыстання ў тэхнал. працэсах. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Физико-химическая механика металлов. М., 1962 (разам з У.І.Ліхтманам, Я.Дз.Шчукіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБІ́ЛА Іван Іванавіч (н. 22.4.1940, Мінск),
рускі пісьменнік. Правадз. чл.
Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1995). Чл.-кар. Акадэміі рас. славеснасці (1997). Скончыў Ін-т фізічнай культуры імя П.Лесгафта (1967). Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі (з 1994). Старшыня праўлення Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі (з 1993). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Абуджэнне» (1977). У кн. «Паказальны бой» (1980), «Усе дні развітання» (1984), «Апошнія канікулы» (1988), складаны свет падлеткаў, праблемы нефармальнага лідэрства.
Жыццё пасляваен. Мінска ў аповесці «Таварная станцыя» (1995). Аповесць «Застаюся ў заслоне» (1982) пра юнага партызана Вял.Айч. вайны Сашу Барадуліна. У кн. «Прысуд» (1997) артыкулы і мемуарны нарыс пра С.Даўлатава. Перакладае на рус. мову вершы С.Законнікава, В.Зуёнка, А.Пісьмянкова. Некат. творы С. экранізаваны і інсцэніраваны. Заснавальнік і гал. рэдактар газ. «Литературный Петербург» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМА́ТАЎ Ілья Ільіч (27.7.1907, в. Малая Бярсеніха Уржумскага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 3.1.1989),
бел. вучоны ў галіне хім. машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ін-тхім. машынабудавання (1934). З 1946 ва Усесаюзным НДІхім. машынабудавання (нам. дырэктара, у 1959—65 дырэктар). У 1967—77 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйна-хім. машынабудаванні, радыяцыйнай хіміі. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прам-сці, выкарыстанне ультрагуку і вібрацыйнай тэхнікі для інтэнсіфікацыі працэсаў растварэння і экстракцыі. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Использование изотопов и излучений в народном хозяйстве Белорусской ССР // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1971. № 2;
Образование карбонильных соединений при радиолизе этиленгликоля в метаноле // Там жа. 1977. № I.
Літ.:
И.И.Саламатов // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1977. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦЭ́ВІЧ Сямён Андрэевіч (27.7.1902, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1985),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Брат В.А.Самцэвіча і П.А.Самцэвіча. Чл.-кар.АН Беларусі (1967). Д-рбіял.н. (1954), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924), Валагодскі малочна-гасп.ін-т (1930). У 1934—38 у Ін-це біял. навук АН Беларусі. Потым працаваў на Украіне. З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі, у 1966—73 заг. аддзела). З 1977 навук. кансультант Ін-та мікрабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, магчымасцях кіравання гэтым працэсам. Вывучыў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін.
Тв.:
Взаимоотношения микроорганизмов почвы и высших растений // Микроорганизмы почвы и растение. Мн., 1972;
Фитотоксические свойства почвенных микроорганизмов. Л., 1978 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРНЁЎ Міхаіл Максімавіч (н. 21.11.1921, в. Север Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1972), Рас. акадэміі с.-г. навук (1992), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БПІ (1951). У 1954—72 і ў 1976—83 у мінскім Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (з 1965 і з 1976 дырэктар). У 1972—76 нам. Старшыні СМБССР. З 1992 віцэ-прэзідэнт, з 1996 саветнік прэзідыума Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па праблемах эксплуатацыі с.-г. тэхнікі, узнаўляльных крыніц энергіі і энергарэсурсазберажэння. Распрацаваў навук. асновы надзейнасці і даўгавечнасці с.-г. машын, метады іх аднаўлення, выкарыстання традыц. і нетрадыц. энерганосьбітаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Работоспособность и сохранность сельскохозяйственной техники. Мн., 1980 (у сааўт.);
Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Мікалай Уладзіслававіч (7.10.1905; г. Нароўля Гомельскай вобл. —29.4.1976),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад.АН Беларусі (1969, чл.-кар. 1956), д-рбіял.н. (1967), праф. (1969). Акад.АН Таджыкістана (1951). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Горы-Горацкі с.-г.ін-т (1924), Сібірскую с.-г. акадэмію (1927). З 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў (Душанбе), з 1955 дырэктар Цэнтр.бат. сада АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых Сярэдняй Азіі, па інтрадукцыі і селекцыі субтрапічных культур у зонах вільготных і сухіх субтропікаў СССР. Распрацаваў тэарэт. асновы інтрадукцыі і акліматызацыі карысных раслін, зялёнага буд-ва, аховы прыроды і ўзнаўлення прыродных рэсурсаў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Деревья и кустарники, розы и сирень. Мн., 1968 (у сааўт.);
Новые перспективные для Белоруссии кормо-силосные растения. Мн., 1970 (у сааўт.);
Многолетние цветочные растения. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНЕЦ Рыгор Лазаравіч (14.5.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 10.11.2001),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1969), д-рхім.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1936), дзе і працаваў з 1940 (у 1956—89 заг. кафедры), у 1989—2000 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз., аналіт. і калоіднай хіміі. Даследаваў заканамернасці сорбцыі і абмену іонаў у водна-арган. асяроддзях, заканамернасці экстракцыі арган. рэчываў у водна-арган. сістэмах. Распрацаваў варыянты метаду інкрэментаў для выяўлення найлепшых умоў экстракцыйнага выцягнення арган. іонаў рознай будовы, тэарэт. асновы стварэння селектыўных мембранных электродаў для колькаснага аналізу розных рэчываў.
Тв.:
Каучукоподобные полимеры — сорбенты и хроматографические материалы. Мн., 1959 (разам з У.С.Камаровым);
Изучение необменной сорбции а-аминокислот сильноосновным анионитом на основе метода инкрементов групп (разам з Т.І.Баршчанскай, С.Р.Максімавай) // Докл.АНБССР. 1983. Т. 27, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РАЖАЎ Мікалай Васілевіч (н. 8.8.1934, с. Стары Вышкаў Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. юрыст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (з 1989), д-рюрыд.н. (1978), праф. (1985). Скончыў БДУ (1959). З 1964 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1978 заг. сектара, з 1986 заг. аддзела); адначасова ў 1980—84 праф.Бел. ун-та культуры, у 1987—88 Бел.эканам. ун-та, з 1993 БДУ. Навук. працы ў галіне агр. і экалаг. права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення агр., зямельнага і экалаг. заканадаўства, прававога становішча с.-г. прадпрыемстваў. Адзін з аўтараў «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76). Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу заканад. актаў.
Тв.:
Правовое положение колхоза на современном этапе. Мн., 1975;
Правовой режим мелиорированных земель. Мн., 1986;
Совершенствование сельскохозяйственного законодательства (разам з І.Ф.Казьміным) // Совершенствование законодательства Союза ССР и союзной республики. Мн., 1990.