Засн. ў 1870 у г. Бабруйск як дражджавы з-д. З 1931 спецыялізуецца на вырабе пасцілы, павідла, мармеладу. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1951 пабудаваны літаграфскі ўчастак, у 1959 — халвічны, у 1973 — мармеладны. У 1987 рэканструявана, пушчаны гал.вытв. і падрыхтоўчы цэхі. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Чырвоны харчавік». Асн. прадукцыя (1995): мармелад, зефір, ірыс, дражэ, халва.
украінскі судовы медык і крыміналіст, адзін са стваральнікаў суд. медыцыны і крыміналістыкі. З 1928 гал.суд.-мед. эксперт УССР. Па яго ініцыятыве ў 1923 у Харкаве створаны кабінет навук.-суд. экспертызы (з 1926 Ін-тсуд. экспертызы, з 1931 яго імя). Аўтар прац «Судова-медыцынскія, мікраскапічныя і мікрахімічныя даследаванні рэчавых доказаў» (1910), «Судовая медыцына для медыкаў і юрыстаў» (1930) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Павел Аляксандравіч) (28.7.1892, Масква — 17.5.1962),
савецкі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1943), праф. (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1920—44 у Сярэдняй Азіі (Ташкент, Памір), з 1944 у Гал.бат. садзе, з 1952 дырэктар Батанічнага ін-та АНСССР. Вывучаў флору Сярэдняй Азіі, анатомію горных раслін. Навук. працы па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным бат. вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.
спецыялізаваная ўстанова ААН па супрацоўніцтве дзяржаў у галіне грамадзянскай авіяцыі. Засн. ў 1944 на аснове Чыкагскай канвенцыі аб міжнар.грамадз. авіяцыі. Членамі яе з’яўляюцца каля 150 краін. Гал. мэты: распрацоўка і уніфікаванне тэхн. правілаў, якія рэгулююць міжнар. палёты і эксплуатацыю паветр. суднаў, аэрадромаў, аэранавігацыйных сродкаў; тэхн. дапамога ў арганізацыі грамадз. авіяцыі і кіраванні ёю. Штаб-кватэра ў Манрэалі.
паўночная частка Балтыйскага м., паміж Швецыяй і Фінляндыяй. Злучаецца з адкрытым морам пралівам Сёдра-Кваркен паміж Аландскімі а-вамі і берагам Швецыі. Пл. 117 тыс.км². Даўж. 668 км, шыр. да 240 км. Найб.глыб. 290 м. Шэраг невял. астравоў — шхераў. Зімой замярзае. Прылівы мяшаныя, на Пн сутачныя (да 0,1 м). Гал. парты: Васа, Оўлу, Поры (Фінляндыя), Лулео, Умее (Швецыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭТА́НЬ (Bretagne),
паўвостраў на ПнЗ Францыі. Абмываецца на Пн прал. Ла-Манш і зал. Сен-Мало, на З Атлантычным ак., на Пд Біскайскім зал. Значная ч. Брэтані занята Армарыканскім узв. (выш. да 391 м, горы Арэ). Берагі пераважна скалістыя, на З — рыясавага тыпу. Клімат умераны марскі. Верасоўнікі, тарфяныя пустэчы; трапляюцца дубовыя і букавыя лясы. Характэрны культ. ландшафт тыпу бакаж. Гал. парты Нант і Брэст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ ЛИСТО́К»,
грамадска-эканам. і с.-г. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 3(15).1.1898 да 21.3(2.4). 1899 у Віцебску на рус. мове 2 разы на тыдзень Віцебскім т-вам сельскіх гаспадароў. Закранала гал. чынам праблемы памешчыцкай гаспадаркі і гандлю с.-г. прадуктамі, будаўніцтва дарог. Друкавала звесткі пра кан’юнктуру мясц. рынку. Асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць мясц.культ. устаноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАГА ДУХО́ЎНАГА ВУЧЫ́ЛІШЧА БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў Віцебску ў 1890 (арх. А.Кляменцьеў). Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Гал. і бакавыя фасады вылучаны 3 рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі ў завяршэнні; іх паверхні багата дэкарыраваны рустыкай, паўцыркульнымі нішамі, канелюраванымі калонкамі і інш. Цяпер у будынку маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ун-та і інш. ўстановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМАЎ (Пётр Сяргеевіч) (н. 4.7.1941, в. Воткіна Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл.),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе гал. мастаком Барысаўскага хрусталёвага з-да. У галіне маст. шкла распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (пітны прыбор «Дзьмухавец», сталовыя сервізы, вазы «Кольцы» і інш.).