There are three new houses on our street — На на́шай ву́ліцы ёсьць тры но́выя дамы́
is there a bus stop near here? — Ці ёсьць тут блі́зка аўто́бусны прыпы́нак?
5) вось
There he goes — Вось ён ідзе́
There he goes again — Ён зноў пачына́е то́е са́мае
2.
n.
то́е ме́сца
from there — адту́ль, ад таго́ ме́сца
up to there — да таго́ ме́сца
3.
interj.
ну!
There, there! Don’t cry — Ну, ну! Ня плач
•
- all there
- Here you are!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
urządzić
urządzi|ć
зак.
1. арганізаваць, уладзіць;
~ć zasadzkę — арганізаваць засаду;
2.разм. падкласці свінню; паставіць у няёмкае (непрыемнае) становішча; падставіць;
ależ mnie ~ł! іран.вось дык узычыў (удружыў)!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
why2[waɪ]adv., conj. чаму́, чаго́; наво́шта;
Why were you late? Чаму ты спазніўся?;
Why get upset? Навошта засмучацца?;
That is why he came early.Вось чаму ён прыйшоў рана.
♦
why ever чаму́ ж (выражае здзіўленне);
Why ever didn’t you tell me? I чаму ж ты мне не сказаў?;
why not чаму́ б не;
Why not go now? Чаму б не пайсці цяпер?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
То́лезны ’такі вялікі, такі шматлікі’ (Ласт., Некр. і Байк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑(е)зн‑, параўн. велічэ́зны, вялі́зны (гл. вялікі), што ўзыходзіць да прасл.*toli, *tolě ’так, столькі’, параўн. укр.дыял.толь ’тс’, тіль ’трохі, не надта многа’, рус.дыял.то́ли, толь ’столькі, настолькі’, стараж.-рус.толи ’потым, і, а’, польск.tyle ’так многа’, дыял.toli ’вось, толькі, а як жа’, чэш.дыял.toli ’столькі, так многа’, н.-луж.toli ’таму што’, a toli ’ўсё ж, аднак, тым не менш’, славен.toli ’так, столькі’, старое серб.-харв.toli, tolje ’настолькі, так’, ст.-слав.толи, толь ’столькі, настолькі’. Спалучэнне дэманстратыўнага займенніка *to з часціцай *li, суадноснае з літ.tõlei ’да таго часу’ і роднаснымі tõl, tolì ’далёка’ (ESSJ SG, 2, 675; Фасмер, 4, 70; Шустар-Шэўц, 1514).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца; дацягнуцца, давалачыся. Памалу, мерна, крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому.Колас.Лес, здаецца, зусім побач. Вось ён, чорны, як сцяна, але дадыбай да яго, калі цяжка ісці па калена ў снезе, калі займае дух.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адду́шына, ‑ы, ж.
1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. Замест акон ледзь свяціліся надземныя аддушыны.Баранавых.
2.перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. Вось хоць бы і тутэйшы народ: бедны, ледзь-ледзь зводзіць канцы з канцамі, таўчэцца, кідаецца ў розныя бакі, шукаючы аддушыны, і мала хто знаходзіць яе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м., ДМ ‑лезе, Т ‑ай, ж.
Таварыш па прафесіі, па рабоце, па вучобе. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу.Шамякін.[Аржанец] ведаў дзяўчыну яшчэ ў пушчы, калі яна віталася з ім нясмела, і называла дзядзем. А вось ужо і калега па працы!Брыль.
[Лац. collega.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здубяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду (пра цела, часткі цела). Вось і сапёры. Адны з іх скончылі сваю працу і грэюць цяпер здубянелыя рукі і ногі.В. Вольскі.// Зацвярдзелы, злубянелы (пра адзенне). Соня пакінула на сябе здубянелы ад сырасці плашч.Гроднеў.Дзядзька памалу закасаў заскарузла-здубянелую зрэбную калашыну, агаліў рану.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяззбро́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зброі, няўзброены. [Рыль:] — Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна.Колас.//перан. Пазбаўлены якіх‑н. сродкаў абароны або нападу. Рудзін уяўляў, што вось перад ім бяззбройны стаіць Андрэй, а ён кідае яму ў вочы свае словы, і Андрэй маўчыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лавела́с, ‑а, м.
Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік. — Не хлапчук жа .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну.Скрыпка.[Казік:] — Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца.Машара.
[Ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)