АБУЛА́ДЗЕ Тэнгіз Яўгенавіч (31.1.1924—6.3.1994),

грузінскі кінарэжысёр. Нар. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1953). Майстар тонкага псіхал. малюнка, валодаў уменнем лаканічна і пераканаўча стварыць вобраз часу. Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў, адметных высокай выяўл. культурай: «Лурджа Магданы» (разам з Р.​Чхеідзе), «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Чужыя дзеці», «Каралі для маёй любай», трылогіі «Мальба», «Дрэва жадання», «Пакаянне» (1969—87, Ленінская прэмія 1988).

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІРСАЛА́ДЗЕ Элісо Канстанцінаўна (н. 14.9.1942, Тбілісі),

грузінская піяністка. Нар. арт. Грузіі (1972). Нар. арт. СССР (1989). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1966, клас А.​Вірсаладзе), З 1959 салістка Тбіліскай, з 1977 — Маскоўскай філармоній. З 1967 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Глыбокі і тонкі інтэрпрэтатар твораў В.​А.​Моцарта. У рэпертуары таксама творы кампазітараў-рамантыкаў. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Р.​Шумана (Цвікаў, ГДР, 1966), імя П.​І.​Чайкоўскага (1962, Масква), Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1966). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.

т. 4, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРЭ́Й УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (каля 1390—1457?),

князь, адзін з найбуйнейшых праваслаўных магнатаў ВКЛ. Сын кіеўскага кн. Уладзіміра з роду Альгердавічаў, брат Алелькі (Аляксандра, гл. ў арт. Алелькавічы) і Івана Бельскага (гл. ў арт. Бельскія). У адрозненне ад братоў удзельнага княства не атрымаў, але займаў высокае становішча ў ВКЛ, уваходзіў у велікакняжацкую раду. Уладальнік маёнткаў Лагойск, Гайна і Камянец (Менскі пав.), Славенск (Ашмянскі пав.), Палонна і Лемніца (Віцебская зямля) і інш.

В.​Л.​Насевіч.

т. 1, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЭ́ЕРЭ (Dreiere) Зіта (дзявочае Эрс; н. 6.8.1952, Рыга),

латышская артыстка балета. Нар. арт. Латвіі (1976). Нар. арт. СССР (1989). Скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (1969). З 1969 салістка Дзярж. акад. т-ра оперы і балета Латвіі (цяпер Нац. опера Латвіі). Сярод партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Ліенітэ («Спрыдытыс» А.​Жылінскіса). Творчасць Д. адметная тэхн. майстэрствам, драм. выразнасцю, пластычнасцю, эмацыянальнасцю.

т. 6, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙКА́НАВА Сабіра (1.1.1914, г. Кзыл-Арда, Казахстан — 15.2.1995),

казахская актрыса. Нар. арт. Казахстана (1959). Нар. арт. СССР (1970). З 1932 у трупе Каз. т-ра драмы імя М.​Аўэзава (Алма-Ата). Стварыла вобразы жанчын, надзеленых моцным і валявым характарам: Каклан («Кабланды» Аўэзава), Зейнеп («Чакан Валіханаў» С.​Муканава), Талганай («Мацярынскае поле» паводле Ч.​Айтматава), Кабаніха («Навальніца» А.​Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.​Транёва), Кацярына Іванаўна («Маці сваіх дзяцей» А.​Афінагенава). Дзярж. прэмія Казахстана 1967.

т. 9, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯГУ́ДЗІН Валерый Рыгоравіч (н. 29.8.1937, г. Катоўск Адэскай вобл., Украіна),

расійскі спявак (тэнар). Нар. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1965), з 1976 выкладае ў ёй (з 1984 праф.). З 1961 саліст Новасібірскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Вакула («Ноч перад Раством» М.​Рымскага-Корсакава), Алег Баян («Клоп» Э.​Лазарава), Вася («Алчына песня» Г.​Іванова) і інш.

т. 18, кн. 1, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́ДЭРМЕЕР, бідэрмаер (ням. Biedermeier, Biedermaier),

кірунак, які развіваўся пераважна ў ням. і аўстр. мастацтве каля 1815—48. Назву атрымаў пазней ад выдуманага прозвішча ням. абывацеля з цыкла вершаў Л.​Айхрота «Biedermaiers Liederlust» (1850). Для бідэрмеера характэрна перапрацоўка формаў ампіру (пераважна ў інтэр’еры і дэкар.-прыкладным мастацтве) у духу інтымнасці і хатняй утульнасці. У жывапісе бідэрмеер спалучаў адгалоскі рамантызму з цікавасцю да простага чалавека — маленькіх радасцяў дробнага буржуа, штодзённага побыту бюргераў і сялян, да прыроды, таму часам творы майстроў бідэрмееру адносяць да «ранняга рэалізму». Жывапісныя творы адметныя невял. фарматам, карпатлівым выпісваннем дэталяў. Разам з тым у мастацтве бідэрмееру адчуваецца тэматычная вузкасць, ідэалізацыя ціха-мірнага, пераважна сямейнага побыту (жанравыя партрэты Г.​Ф.​Керстынга, бытавыя ідылічныя сцэны на фоне пейзажу Л.​Рыхтэра, эпізоды з жыцця дзівакоў К.​Шпіцвега, інтымныя жанравыя карціны І.​П.​Газенклевера, замалёўкі вулічных сцэн Ф.​Кругера). Тыповымі майстрамі бідэрмееру былі аўстр. жывапісцы М. фон Швінд і Ф.Вальдмюлер. Блізкая да бідэрмееру творчасць дацкіх мастакоў К.Кёбке і К.В.Экерсберга.

Літ.:

Geismeier W. Biedermeier. Leipzig, 1979.

Да арт. Бідэрмеер. К.​Шпіцвег. Убогі паэт. 1839.
Да арт. Бідэрмеер. Пісьмовы стол з гадзіннікам, 1820 (злева); столік з чырвонага дрэва, 1830.
Да арт. Бідэрмеер. Гасціная эрц-герцагіні Сафіі ў Лаксенбургу каля Вены. 1820-я г.
Да арт. Бідэрмеер. Ф.​Вальдмюлер. Сям’я ў парку. 1840-я г.

т. 3, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́НРЫХ НАВА́РСКІ (Henri de Navarre),

гл. Генрых IV у арт. Генрых (франц.).

т. 5, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГУ́ТАРКА АБ ТЫМ, КУДЫ́ МУЖЫ́ЦКІЯ ГРО́ШЫ ІДУ́ЦЬ»,

гл. ў арт. «Дзядзька Антон».

т. 5, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДЗІ́КІЯ»,

плынь у французскім жывапісе пач. 20 ст. Гл. ў арт. Фавізм.

т. 6, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)