illness prevented him from doing his work — Хваро́ба прыму́сіла яго́ спыні́ць пра́цу
Rain prevented the game — Дзе́ля дажджу́ гульня́ не адбыла́ся, бы́ла спы́неная
2.
v.i.
перашкаджа́ць; не дапуска́ць дачаго́
I will come if nothing prevents — Прыду́, калі́ нішто́ не перашко́дзіць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
seek
[si:k]1.
v.t. sought, seeking
1) шука́ць
to seek something lost — шука́ць згу́бленае
2) шука́ць, спадзява́цца
Friends sought his advice — Сябры́ шука́лі ў яго́ пара́ды
3) стара́цца, імкну́цца
to seek fame — імкну́цца да сла́вы
2.
v.i.
шука́ць
Seek and ye shall find Bibi. — Шука́йце і зно́йдзеце
•
- be sought after
- seek to right a wrong
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лата́цце, латате, лататьте ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Бес.; драг., КЭС), латаць, латаць ’тс’ (Сцяшк., Гарэц., Юрч. Вытв.), воран.латач, ганц.латашнік ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Далотаць (гл.). Пачатковае ла- яшчэ з прасл. перыяду; аб яго чаргаванні з lo- гл. Брукнер (KZ, 48, 217) і Слаўскі (5, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́ст ’балбатун’ (Бір. Дзярж.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.дыял. (з бел. тэрыторыі; Карловіч, 1, 41) bałaboste ’гаспадар або гаспадыня карчмы’ (а гэта з той жа крыніцы; што і балабо́с1 (гл.); Варш. сл., 1, 89). На семантыку запазычанага слова, мабыць, аказала ўплыў падобнае даягобалабо́с ’балбатун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наве́ц ’мярцвяк, нябожчык’: не чалавек нават — як бы жывы навец (Васючэнка, зб. Тутэйшыя. Мн., 1989, 161). Адсутнасць дакладнай дыялектнай лакалізацыі слова, што ўзыходзіць дапрасл.*navь, ц.-слав.навь ’мярцвяк’ і пад., не выключае яго запазычанне з іншых, не народных крыніц ці штучнае ўтварэнне. Параўн., аднак, на́ўскі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руча́йка ’верацяно з наматанымі на яго ніткамі’; ’жменя лёну (валакна)’ (ТСБМ), ручэ́йка ’пачынак, пража на адно верацяно’ (бялын., Нар. сл.; лаг., Гіл.), ’скрутак ачышчанага валакна’ (маладз., Янк. Мат.). Магчыма, з першаснага значэння ’жменя’, ’рука’ развіліся астатнія. Дарука (гл.), параўн. балг.ръко́йка ’жменя калоссяў, якую можна захапіць адной рукой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ступе́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад., параўнальная велічыня чаго-н.
С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.
У значнай ступені.
У нейкай ступені (часткова).
2.перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.
С. развіцця эканомікі.
3.з парадк.ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н.
Ордэн Славы і ступені.
Другая с. апёкаў.
4. Навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў.
С. кандыдата філалагічных навук.
5. У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў.
Лік у пятай ступені.
6. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй.
7. Тое, што і прыступка.
Ступені лесвіцы.
○
Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна даяго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРАЦЬБА́ «ДА КРЫЖА́»,
бел. народная спарт. гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхаць адзін аднаго, рабіць падножкі, хапаць за ногі. Перамагае той, хто прыцісне саперніка спінай да зямлі і ўтрымае яго рукі, разведзеныя ў бакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКІЯ,
княжацкі род герба «Пагоня» ў ВКЛ. Вялі радаслоўную ад вял. князя Альгерда, які ў дакументах 1366 пазначаны як уладар г.Кобрын. Верагодна, Кобрын перайшоў даяго сына Фёдара Ратненскага, які меў сыноў Гурку, Сангушку (родапачынальнік князёў Сангушкаў) і Рамана — родапачынальніка князёў К.
Раман Фёдаравіч (? — пасля 1417) упамінаецца ў дакументах з 1387. У 1404 вял. князь Вітаўт выдаў яму грамату на валоданне Кобрынам і навакольнымі маёнткамі (Грушава, Несухаіжы і інш.; гл.Кобрынскае княства); у 1411—17 пры двары польск. караля Ягайлы. Сямён Раманавіч (7 — каля 1460), сын Рамана Фёдаравіча. У 1431 дапамагаў вял. князю Свідрыгайлу бараніць Луцк ад войск Ягайлы. Іван Сямёнавіч (? — каля 1490), сын Сямёна Раманавіча. Зрабіў шмат наданняў цэрквам Кобрыншчыны, у 1473 — царкве Божага Нараджэння ў Пружанах. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду К. Пасля яго смерці Кобрынскае княства пакінута яго ўдаве Фядоры Іванаўне з роду Рагацінскіх. Марыя Сямёнаўна (? — каля 1510), дачка Сямёна Раманавіча, жонка маскоўскага князя Івана Васілевіча Краснага. Ганна Сямёнаўна (? — люты або сак. 1519), дачка Сямёна Раманавіча. У 1481 выдадзена замуж за князя Фёдара Уладзіміравіча Бельскага, які ўцёк у Маск. дзяржаву з-за выкрыцця яго ўдзелу ў змове супраць Казіміра IV. Да 1512 трымала Кобрынскае княства, якое пасля яе смерці перайшло да мужа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пасува́ць ’пасоўваць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Дасоваць (гл.), якое дапрасл.sovati (< *sou-a-ti), значэнне якога пазней змянілася ў ’паволі пасоўвацца, рухацца’. Роднаснымі даяго было прасл.sunęti ’бегчы, хутка ісці’ (Махэк₂, 592–593). Суфікс ‑ува‑ ў бел. слове можна растлумачыць уплывам польск.posuwać, posuwny і інш. Сюды ж экспрэсіўнае пасувайла ’такі, якога трэба падштурхоўваць да працы’ (Нас.), суфікс якога з балт. моў (параўн. літ. адпаведнік ‑аііа).